/ Адносіны з ЕС замарожаныя

/ Адносіны з ЕС замарожаныя

Польшча завяршае сваё старшынства ў Еўрасаюзе. Наступныя шэсць месяцаў старшынстваваць у ЕС будзе Данія.

Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка на адмысловай прэс-канферэнцыі заявіў, што вынікам працы польскае кіраўніцтва задаволена.

“Гэта было смелае старшынства, — мяркуе Лешак Шарэпка, — хаця крызіс еўразоны і падзеі ў Паўночнай Афрыцы ўскладнілі працу… Мы больш інтэнсіўна пайшлі ў інтэграцыі з Харватыяй, далі новы імпульс інтэграцыі з Ісландыяй. Цяпер гавораць пра крызіс ЕС, але ёсць краіны, якія вельмі хочуць стаць сябрамі Еўрасаюза”.

Дыпламат паведаміў, што ў часе старшынства Польшча вяла перамовы з Украінай, падпісанае пагадненне з Расіяй па малому памежнаму руху для Калінінградскай вобласці. “Вы ведаеце, што падобныя планы ёсць і з Беларуссю, але, калі глядзець на тэмпы працы, то з Расіяй мы хутчэй завершым працу па ўвядзенні спрошчанай візавай палітыкі”, — сказаў Лешак Шарэпка. “У чэрвені мы таксама зноў агучылі прапанову пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Афіцыйны адказ мы так і не атрымалі. Неафіцыйна адзін з чыноўнікаў нам сказаў, што гэтае пытанне не з’яўляецца прыярытэтам для беларускага боку, — паведаміў дыпламат. — У Беларусі, напэўна, жывуць багатыя людзі, якія могуць плаціць 60 еўра за візу”.

Ён канстатаваў, што дасягненняў у палітычных адносінах з Беларуссю цягам гэтага паўгоддзя не было. Польшча рабіла ўсё, каб беларускае пытанне знаходзілася ў цэнтры ўвагі ЕС, імкнулася актыўна падтрымліваць дыялог з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора заявіла, што спыненне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам нанясе страты краіне. “Мы прапануем Беларусі прыняць еўрапейскія нормы і стандарты, сучасныя метады кіравання, напрацоўкі ў такіх сферах, як экалогія, вышэйшая адукацыя, кіраванне межамі, барацьба супраць гандлю людзьмі і наркотыкамі, — удакладніла дыпламат. — У грашовым выражэнні цяперашнія праекты ацэньваюцца ў 50 мільёнаў еўра, праекты, што знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі у 85 мільёнаў еўра”.

Лешак Шарэпка таксама паведаміў, што ў жніўні польскае пасольства ад імя ўсіх паслоў краін ЕС у Беларусі накіроўвала ў МЗС ноту з просьбай дазволіць сустрэчу з усімі палітвязнямі, што знаходзяцца ў турме. Адказ прыйшоў напрыканцы верасня, і ён быў адмоўны. Лешак Шарэпка мяркуе, што еўрапейскія дыпламаты могуць звярнуцца ў МЗС Беларусі з аналагічнай просьбай яшчэ раз, але не ўпэўнены, што адказ будзе станоўчы.

1 студзеня 2012 года старшынства ў Еўрасаюзе пераходзіць да Даніі. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора патлумачыла: у сувязі з тым, што ў Беларусі няма амбасады Даніі, выконваць функцыі старшыні на гэты перыяд будзе прадстаўніцтва ЕС.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/