xxx

/ Адкрыты ліст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Васілевічу Рыгору Аляксеевічу

/ Адкрыты ліст ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь Васілевічу Рыгору Аляксеевічу

Паважаны Рыгор Аляксеевіч!

«На працягу апошніх дзесяці дзён супрацоўнікі міліцыі нібыта на падставе расследавання крымінальнай справы аб паклёпе правялі ператрусы ў журналістаў, сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". 

17 лютага супрацоўнікі міліцыі на чале з маёрам Ленінскага РУУС г. Мінска Аляксандрам Чуем абшукалі працоўнае месца намесніцы рэдактара газеты "Народная воля" Марыны Коктыш і забралі сістэмны блок яе камп’ютэра.
 
26 лютага некалькі супрацоўнікаў Савецкага РУУС г. Мінска на чале са следчым Камінскім правялі ператрус у кватэры шэф-рэдактара гэтага ж выдання Святланы Калінкінай. У той жа дзень супрацоўнікі міліцыі спрабавалі трапіць з мэтай правядзення ператрусу ў кватэру журналісткі Ірыны Халіп.
 
Ператрусы праводзіліся ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы аб паклёпе ў дачыненні да былога намесніка, а зараз начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці (арт. 188 КК) Івана Каржа. 

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што статус пацярпелага па справах, распачатых па гэтым артыкуле, не мае значэння, а ў адпаведнасці з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.

Тым не менш, ход расследавання гэтай справы, удзел у следчых мерапрыемствах супрацоўнікаў адразу некалькіх УУС Гомельскай вобласці і Мінска, санкцыянаванне іх пракурорам без відавочнай на тое прычыны нараджае сумнеў альбо ў выкананні згаданай нормы Асноўнага закона, альбо ў адпаведнасці дэклараваных мэтаў ператрусаў рэальным.

Ператрусы 17 і 26 лютага нагадалі падзеі двухгадовай даўніны, калі ператрусы - таксама з нагоды расследавання крымінальнай справы аб паклёпе і знявазе, але Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, - адбыліся ў кватэрах журналістаў па ўсёй Беларусі.

Як і зараз, тады ў пастановах на ператрус не прыводзілася ніякіх канкрэтных падставаў, акрамя спасылкі на тое, што ў месцах ператрусаў нібыта “могуць знаходзіцца прадметы, якія могуць мець значэнне для справы”. Як і зараз, асобы, у якіх праводзіліся ператрусы, не з'яўляліся падазраванымі альбо абвінавачванымі па справе. Як і зараз, у грамадскасці былі ўсе падставы меркаваць, што сапраўднай мэтай ператрусаў з'яўляецца перашкода журналісцкай дзейнасці і запалохванне журналістаў.

У сваім звароце на Ваша імя 01.04.2008 г. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звяртала ўвагу, што ператрусы ў кватэрах журналістаў і іншых памяшканнях не мелі пад сабой законных і дастатковых падставаў. Праз паўгода нашы высновы пацвердзіліся, і адабранае абсталяванне было журналістам вернутае. Тым не менш, ні кампенсацыі, ні словаў выбачэння журналісты не атрымалі.

Лічым, што ператрусы на працоўным месцы М. Коктыш і ў кватэры С. Калінкінай таксама не мелі пад сабой дастатковых прававых падставаў, і расцэньваем іх як грубае ўмяшальніцтва ў свабоду журналісцкай дзейнасці. Падобныя дзеянні, як паказвае досвед 2008 года, самым негатыўным чынам адбіваюцца на іміджы Рэспублікі Беларусь.

Падчас ператрусаў у М. Коктыш і С. Калінкінай былі адабраныя прадметы, якія неабходныя ім для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці. Заклікаем Вас неадкладна прыняць меры па вяртанні адабранай маёмасці.

Настойваем таксама на прыняцці мер пракурорскага рэагавання для аднаўлення законнасці, абароны парушаных правоў і законных інтарэсаў журналістаў, а значыць -і свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь.

Па даручэнні Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Старшыня Жанна Літвіна

2 сакавіка 2010 года     

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).