/ Адам Глобус: Я зняў бы акуляры з твару Фядуты!

/ Адам Глобус: Я зняў бы акуляры з твару Фядуты!

Пісьменнік, выдавец і мастак распавёў "Еўрарадыё", чаму варта заўсёды мець пры сабе рэвальвер ды як навучыцца гаварыць праўду.

— Вы ў сваім ЖЖ распачалі кампанію, якая называецца “Не трындзі”, калі гаварыць цэнзурна. Раскажыце пра яе калі ласка падрабязней. Ці з’яўляецца яна каменем у гарод кампаніі “Гавары праўду”?

— Калі цэнзурна, то мая кампанія называецца “Не трэба падманваць”. “Гавары праўду” — гэта маленькі фрагмент. Мне здаецца, што чалавецтва патанае ў татальнай хлусні. Мая кампанія самая цяжкая для супрацоўнікаў радыё, таму што яны павінны ўвесь час гаварыць. А казаць і не хлусіць — гэта даволі цяжка. Таму што, каб навучыцца гаварыць, трэба навучыцца хлусіць. А каб навучыцца хлусіць, трэба навучыцца гаварыць. Гэта сафізм, але ён характэрны для нашага часу. А я лічу, што хлусіць не трэба. І калі бачыш, што нехта хлусіць, то трэба не саромецца, а падыходзіць і казаць пра гэта. Не трэба падманваць.

— Адзін з лідараў кампаніі "Гавары праўду", вядомы пушкініст Аляксандр Фядута, сёння ўдарыў аднаго з экс-кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, назваўшы яго "падлеткам". Як вы лічыце, што здарылася?

— Справа ў тым, што ёсць пэўнае напружанне. Канешне, Фядута ўсё жыццё ілгаў, я ніколі не чуў ад яго слова праўды, ён усіх падманваў, "разводзіў". Ён зразумеў, што яму ніхто не верыць, і кідаецца біцца на людзей, прытым паважаных людзей. Я асабіста падтрымліваў на выбарах Рымашэўскага. Мне вельмі непрыемна гэта было пачуць. Я здзіўлены. Калі б ён палез да мяне, я б яму акуляры зняў з твару.

— А калі глыбей паглядзець, як вы ацэньваеце тое, што адбылося?

— Гэта адчайны жэст. Калі чалавек займаецца словам, як ён сябе дэклараваў раней, значыць не атрымліваецца ў яго пісаць кніжкі, раз ён кідаецца біцца, прытым на чалавека маладзейшага і больш перспектыўнага на тым полі, дзе ён спрабуе гуляць.

 
— Ці можна перанесці гэты інцыдэнт на мастацтва? Якія асацыяцыі з мастацкімі творамі ў вас узнікаюць?

— Я заўсёды любіў тых пісьменнікаў і мастакоў, якія хадзілі з рэвальверамі. Мне заўсёды падабаліся, напрыклад, анархісты, Казімір Малевіч. Я любіў Сікейраса, які замахваўся на Троцкага... Таму я заўсёды падтрымліваю экстрэмальныя варыянты.

— Атрымліваецца, Віталю Рымашэўскаму трэба хадзіць з рэвальверам, хаця б з цацачным?

— Трэба займацца спортам. І калі сутыкаешся з такім, трэба даць назад. Я лічу, што калі гэта не проста піяр, а сапраўды такое было, то трэба або ў суд падаць, або, калі не верыш у суды, то проста злавіць у пад’ездзе і разабрацца.


Паводле euroradio.fm
Фота arche.by

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/