№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Абяцанага чакаюць тры гады
Пасля трох гадоў зваротаў у розныя інстанцыі актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” дабіліся ад уладаў Гомеля агароджвання дзіцячага гарадка.
Гульнявая пляцоўка размешчана ў мікрараёне Сельмашаўскі ўздоўж магістральнай вуліцы — праспекта Касманаўтаў, паміж прыпынкам грамадскага транспарту “Вуліца Яфрэмава” і паркоўкай супермаркета “Веста”.
“Суседства гульнявай пляцоўкі з магістраллю небяспечнае для дзяцей. У адпаведнасці з санітарнымі нормамі, дзіцячыя пляцоўкі павінны быць абсталяваныя на тэрыторыі, што прылягае да жылых дамоў. Але, хутчэй за ўсё, логіка чыноўнікаў такая, што з боку дарогі, седзячы ў салоне аўтамабіля, дзіцячыя гарадкі кідаюцца ў вочы і праглядваюцца значна лепш, чым схаваныя ў глыбіні кварталаў. Але, каб агарадзіць дзіцячы гарадок, давялося тры гады абіваць парогі інстанцый”, — расказаў актывіст кампаніі “Наш дом” Андрэй Аксёнаў.
Паводле яго слоў, са жніўня 2007 года калектыўныя звароты адпраўляліся ў камунальныя службы, раённую адміністрацыю і гарвыканкам. Вырашыць праблему не змаглі і дэпутаты, да якіх таксама звярталіся актывісты. Між тым, зазначыў Аксёнаў, размяшчэннем дзіцячага гарадка каля дарогі былі парушаны не толькі санітарныя нормы, але і Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці.
Падчас правядзення агульнагарадской акцыі грамадзянскага кантролю “Небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі” актывістам кампаніі “Наш дом” за апошнія два гады было атрымана 12 перамог, падкрэсліў Аксёнаў.
У прыватнасці, яны садзейнічалі пераносу дзіцячай пляцоўкі ад прыпынку “Вуліца Галавацкага” і праезнай часткі вуліцы Мазурава ў мікрараёне Мельнікаў Луг; пасадцы дэкаратыўных кустоў у выглядзе жывой агароджы паміж дзіцячым гарадком і вадаёмам на перасячэнні вуліц Свірыдава і Агарэнкі; ліквідацыі аварыйных арэляў-качалкі, пясочніцы і горкі-ската па вуліцы Рэчыцкая шаша.
“На чарзе — перапіска з упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і новым кіраўніцтвам адміністрацыі Навабеліцкага раёна аб выкананні мерапрыемстваў для больш бяспечнага знаходжання дзяцей на дзіцячых гульнявых пляцоўках, што размяшчаюцца ў зоне адпачынку “Сажалкі” па вуліцы Ільіча”, — паведаміў грамадскі актывіст.
Паводле інфармацыі кампаніі “Наш дом”







.jpg)













Пакінуць новы каментар