/ «Беларусь мяцежная» вяртаецца

/ «Беларусь мяцежная» вяртаецца

Кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская прадставіла грамадству другое выданне сваёй кнігі «Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 1920-я гады».

Кніга прысвечана малавядомым старонкам гісторыі змагання за свабоду і незалежнасць несавецкай Беларусі ў першае дзесяцігоддзе савецкага панавання. Публікацыя выйшла ў серыі «Невядомая гісторыя», выдаванай Анатолем Тарасам

Фактычны адлік аповеду — Слуцкі збройны чын. Першае выданне выйшла да яго 80-годдзя, другім аўтар адзначыла 90-годдзе буйнейшага антысавецкага паўстання ў Беларусі. Дадаліся шматлікія фатаздымкі і архіўныя матэрыялы, якія Ніна Стужынская збірала ва ўстановах Расіі, Беларусі, Літвы, Польшчы і Германіі. Аўтарцы адчыніліся і былыя сакрэтныя сховішчы дакументаў НКУС. Больш падрабязна разглядаецца дзейнасць тайнай палітычнай арганізацыі «Зялёны дуб», якая каардынавала антыбальшавіцкі рух у Беларусі, напоўніліся дэталямі біяграфій Юркі Лістапада, Рамана Грача, Барыса Каверды і іншых.

Як адзначыла даследчыца, з гадамі працы над тэмай, «паменела пафасу, а ўзмацніўся ўзважаны навуковы падыход». Да таго ж і ўласны сацыяльна-палітычны досвед падкарэктаваў высновы. Гісторык — не суддзя, а прафесіянал, дадала яна, але зазначыла, што паралелі 1920-х і 1990–2000-х гадоў зрабіліся для яе яшчэ больш відавочнымі.

«Тое, што савецкую ўладу быццам рахманыя беларусы сустрэлі са слязьмі радасці на вачах — гэта міф, з якога можна толькі смяяцца. Але гэты міф пакуль застаецца ў падручніках», — зазначыла даследчыца.

Між тым, дзейнасць антысавецкага супраціву 1920-х магла зрабіцца падмуркам для сучаснай дзяржаўнай свядомасці беларусаў і ідэалогіі, якая дагэтуль выразна не сфармулявана. Дзеячы супраціву выказвалі настроі саспелага на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў беларускага грамадства, якое марыла пра пабудову еўрапейскай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Характэрна, што многія партызаны 1920-х удзень выходзілі на палеткі, а ўначы змагаліся з ворагамі — тымі, хто перашкаджаў мірнай стваральнай працы. Яскрава выяўлялася выразная рыса нацыянальнага беларускага характару — адданасць сям’і, прывязанасць да сваёй малой радзімы. Ніхто не хацеў саступаць і сыходзіць.

Тэма нацыянальнага беларускага супраціву 1920–1930-х гадоў для Ніны Стужынскай — і пуцяводная зорка, і выпрабаванне. У 2002 годзе першае выданне прынесла ёй прэмію імя Францішка Багушэвіча беларускага ПЭН-цэнтра: прыз уручалі Васіль Быкаў і Уладзімір Арлоў. Але зрабілася ўскоснай прычынай яе выгнання з Інстытута гісторыі НАН Беларусі з ініцыятывы сталіністаў-рэтраградаў.

І зараз, дзеля палітыкі сённяшняга рэжыму і існавання рэтраграднага інстытуту ВАКу, які «фільтруе» навуковыя працы на прадмет ідэалагічнай лаяльнасці, абарона аўтаркай доктарскай дысертацыі ў Мінску практычна немагчымая. Але ёсць Варшава, Вільня, Кіеў — увогуле, вольны навуковы свет. Паступова даспявае беларускае грамадства. Калі першае выданне, сёння суцэльны рарытэт, да рэалізацыі дзесяць гадоў таму не прыняла нават ліберальная «Акадэмкніга», дзе кнігары «пабаяліся скандалу», то новы выпуск «Беларусі мяцежнай» можна будзе знайсці ў многіх кнігарнях. Рыхтуецца пашыранае выданне ў рускім перакладзе.

 #
Heck of a job there, it absltuoely helps me out.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/