№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Жывем паціху…
Безумоўна, цэнтральнай падзеяй тыдня стала тое, што Вікторыя Азаранка выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе — першы з чатырох у сезоне турніраў Вялікага шлема — і ўпершыню ў кар’еры і гісторыі беларускага тэніса стала першай ракеткай свету.
Але цікава было назіраць за Аляксандрам Лукашэнкам, калі ён даведаўся пра перамогу Азаранкі. Ён бегаў з кута ў кут на гарналыжным курорце ў Сочы. І крычаў: «Налівай!» Гэты сюжэт паказалі па большасці цэнтральных тэлеканалаў.
Чытаць далей »
/ У Балгарыю па шэнгену
Консульства Балгарыі ў Мінску паведаміла, што атрымала 31 студзеня афіцыйнае апавяшчэнне ад свайго ўрада аб новых правілах уезду ў краіну для беларусаў.Чытаць далей »
/ Akute прадставілі першы сінгл з новага альбома
Гурт Akute прадставіў у інтэрнэце свой новы рэліз "Kroŭ EP", загалоўнай кампазіцыяй якога стала песня "Кроў бы вада". Гэта першы сінгл з будучага новага альбома, які павінен выйсці гэтай вясной. Чытаць далей »
/ Як супрацоўнічаць з кампаніямі
Даведнік для беларускіх няўрадавых арганізацый “Як супрацоўнічаць з кампаніямі” быў выдадзены славацкім фондам Pontis і прадстаўлены падчас круглага стала “Найлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філантропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам”. Чытаць далей »
/ Блог прэміі Гедройца
З 1 лютага стартаваў блог Літаратурнай прэміі Гедройца. Ён даступны па адрасе http://bellitaward.blogspot.com/. Чытаць далей »
/ Аддзелам Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка будзе кіраваць кітаец
На пасаду дырэктара аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка прызначаны Чымяо Фан (Mr. Qimiao Fan). На гэтай пасадзе спадар Фан будзе курыраваць праграмы Сусветнага банка ў трох краінах і працу супрацоўнікаў банка. Прызначэнне спадара Фана ўступае ў сілу ад 1 лютага 2012 года.Чытаць далей »
/ У БДУІР пацвердзілі прыезд на вучобу 25 нігерыйцаў
Ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва БДУІР 1 лютага пацвердзілі, што ва ўніверсітэт сапраўды прыязджаюць 25 грамадзян Нігерыі. Раней афрыканскія СМІ паведамілі, што ў Беларусь і Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на навучанне накіраваны 146 былых баевікоў антыўрадавых паўстанцкіх войскаў.
Нігерыйскія студэнты прыбудуць у Беларусь 2 лютага. Пасля прадстаўлення ва ўніверсітэт пашпартоў і дакументаў аб адукацыі было прынята рашэнне залічыць іх на першы курс навучання. На якіх спецыяльнасцях будуць вучыцца грамадзяне Нігерыі, пакуль не вядома.Чытаць далей »
/ У Мінску 14 лютага ў памяшканні Партыі БНФ уручаць узнагароды лаўрэатам прэміі «Люблю Беларусь»
Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: "Беларусізацыя", "Палітыка", "Культура", "Грамадская чыннасць", "Журналістыка", "Змагар году", "Спорт" і "Pro-Belarus". Чытаць далей »
/ Адам Глобус: Я зняў бы акуляры з твару Фядуты!
Пісьменнік, выдавец і мастак распавёў "Еўрарадыё", чаму варта заўсёды мець пры сабе рэвальвер ды як навучыцца гаварыць праўду.
— Вы ў сваім ЖЖ распачалі кампанію, якая называецца “Не трындзі”, калі гаварыць цэнзурна. Раскажыце пра яе калі ласка падрабязней. Ці з’яўляецца яна каменем у гарод кампаніі “Гавары праўду”? Чытаць далей »
/ Дзеля «народнага» дэпутата дзяцей марозілі на вуліцы
28 студзеня ў Мінску на тэрыторыі школы № 49 прайшлі спаборніцтвы па розных відах спорту, у якіх удзельнічалі вучні і вучаніцы розных школ ды гімназій з Фрунзенскага раёна сталіцы. Спаборніцтвы праходзілі на тэрыторыі школы ў той час, калі слупок тэрмометра вагаўся каля -18 градусаў. Дзеці перацягвалі ліну, каталіся на лыжах. А пасля беглі ў будынак школы і грэліся каля батарэй.



















