xxx

/ Чым танней — тым лепш

/ Чым танней — тым лепш

Неяк газета «Рэспубліка» парадавала сваіх чытачоў публікацыяй антыкрызіснага меню для беларусаў. Аўтарка артыкула Паліна Канага перакананая, чым больш таннае харчаванне — тым лепш.

Для прыкладу, замест свініны і ялавічыны можна есці танныя замяняльнікі бялкоў, а ўвесь неабходны букет вітамінаў арганізм беларуса цалкам здольны атрымаць ад узмоцненага паядання морквы, капусты і буракоў. Гурманаў у артыкуле таксама не забылі. Ім спецыялісты раяць такія даступныя далікатэсы, як мойва і кілька. Што тычыцца зеляніны, то яе можна і на падваконні вырошчваць.

Дык вось, калі набываць правільныя прадукты, то аўтарка гарантуе, што грошы ў сям’і застануцца на больш патрэбныя рэчы. Паводле падлікаў Паліны Канага, месячнае харчаванне для дарослага чалавека ва ўмовах крызісу можна абмежаваць усяго толькі 230–270 тысячамі рублёў.

Заходнія ж дыетолагі па невядомых прычынах настойваюць, што ва ўмовах крызісу можна ашчаджаць на чым заўгодна, толькі не на ежы. Амерыканскія спецыялісты, для прыкладу, заяўляюць, што ва ўмовах сусветных катаклізмаў пачынаецца перыяд стрэсаў, якія і без эканоміі ў ежы адмоўна ўплываюць на страваванне. Часопіс «Forbes» апублікаваў спіс самых карысных прадуктаў, неабходных чалавеку. У іх ліку — ягады, арэхі, бабовыя, мяса, малако і яйкі. Цвіком праграмы, паводле «Forbes», з’яўляюцца гранаты і гранатавы сок.

Чаму ў пераліку «Рэспублікі» такіх прадуктаў няма, можна, мяркую, здагадацца. Нават пры ўсёй сваёй ашчаднасці антыкрызіснае меню ну ніяк не лезе ў межы сярэдняга заробка беларусаў. Прапаную заняцца арыфметыкай. Сярэдняя беларуская зарплата складае 250 долараў. Па-за межамі пражытачнага мінімуму жывуць 12,1 працэнта беларускіх сямей, то бок амаль кожны восьмы беларус траціць на сябе менш за 158 тысяч рублёў у месяц. А ў бюджэт пражытачнага мінімуму ўваходзіць не толькі харчаванне, але і адзенне, абутак, лекі, транспарт, выдаткі на камунальныя паслугі. Больш за ўсё такіх сямей пражывае ў Гомельскай вобласці — кожная шостая. Менш за ўсё ў Мінскай — усяго 3,4 працэнта.

Аказваецца, большая частка жыхароў краіны не можа дазволіць сабе сярэдні заробак у 250 долараў на аднаго чалавека. Напачатку года сярэдні даход на аднаго чалавека ў 7,1 працэнта беларусаў быў менш за 130 тысяч рублёў. Амаль траціна сямей (36,8 %) выдаткоўвае на кожнага сямейніка 130—250 тысяч у месяц. А 46,4 працэнта — ад 250 да 500 тысяч беларускіх рублёў. Сямей, у якіх на кожнага прыходзіцца па 250 долараў у месяц, у Беларусі значна менш, чым тых, хто жыве па-за межамі беднасці. Усяго 9,7 працэнта могуць патраціць больш за 500 тысяч на кожнага члена сям’і. Амаль усе яны жывуць у Мінску.

Менш за беларусаў атрымліваюць хіба толькі нашы паўднёвыя суседзі — украінцы. Там чалавек зарабляе 219 долараў. Сярэдні расіянін атрымлівае 459 долараў; літоўцы — 946, палякі — 1045, латышы — 900 долараў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).