/ Торф замест паветра

/ Торф замест паветра

Глабальны экалагічны фонд можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Прычына ў тым, што забалочаныя на грошы ГЭФ тэрыторыі ўрад хоча аддаць пад распрацоўку торфу, бо ёсць дзяржаўныя праграмы павелічэння торфаздабычы.

Летась Савет міністраў прыняў пастанову №794 ад 17 чэрвеня, у якой вызначаныя перспектыўныя радовішчы для здабычы торфу. Але знаходзяцца яны ў асабліва ахоўных тэрыторыях: біялагічным заказніку мясцовага значэння «Марочна», рэспубліканскі ландшафтным заказніку «Выганашчанскае», рэспубліканскім біялагічным заказніку «Дакудаўскі». Усяго восем мясцовых і рэспубліканскіх заказнікаў. Абсурднасць у тым, што ў некаторыя з гэтых балот былі ўкладзеныя немалыя сродкі на іх аднаўленне пасля глабальнай праграмы асушэння за савецкім часам. Урад Беларусі вырашыў аднавіць праграму па асушэнню балот, каб часткова забяспечыць краіну ўласнымі энергарэсурсамі. Яшчэ адной нагодай для павелічэння аб’ёмаў здабычы торфу стала нарошчванне магутнасцяў беларускіх цэментных заводаў, для працы якіх вырашылі выкарыстоўваць торф.

Вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Казулін адзначае: без балот Беларусь зменіцца незваротна.

“У чым значэнне прыродных балот: захаванне і падтрыманне запасаў чыстай прэснай вады, падтрыманне станоўчага вугляроднага балансу, падтрыманне біярэжыму рэк, змякчэнне кліматычных анамалій і, канешне ж, захаванне біялагічнай разнастайнасці, — распавядае навуковец. — Калі прапагандавалі, што ў Беларусі ёсць 4,4 мільярды тон запасу торфу, то ўрад паверыў і пачаў новую дзяржпраграму па здабычы торфу. Але, калі пачалі разбірацца, дзе ж тыя запасы, і Мінпрыроды даручылі разабрацца, колькі ў нас торфу, то выявілася, што 1,58 мільярда тон — землі сельскагаспадарчых угоддзяў, ахоўваемыя тэрыторыі 0,7 мільярда тон; 0,48 мільярда тон знаходзяцца на плошчах, якія цяпер распрацоўваюцца. Яшчэ 1,48 мільярда тон знаходзіцца на неразмеркаваных тарфяніках, але яны маленькія, плошчаю да ста гектараў, і там няма сэнсу будаваць нейкія заводы, гэта эканамічна не выгодна. У Беларусі больш няма магчымасці здабываць торф у буйных маштабах, гэта нерэальна. І быццам бы гэта ўсім зразумела, апроч Саўміна, не разумеюць і некаторыя дзеячы, якія прапагандуюць здабычу торфу”.

Практычна ўсе буйныя балоты Беларусі знаходзяцца на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Натуральна, там забароненыя асушэнне і здабыча торфу. І намеры беларускіх уладаў пачаць там распрацоўку торфу выклікалі міжнародны скандал.

“Першапрычына гэтага ў тым, што няма агульнай нацыянальнай стратэгіі адносінаў да балот, і яе трэба тэрмінова распрацаваць сумесна з Міністэрствам энергетыкі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрствам лясной гаспадаркі, трэба распрацаваць такую стратэгію, зрабіць спіс усіх балот з указаннем, як іх можна выкарыстоўваць, — тлумачыць супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Казулін. — Якія праблемы ўзнікаюць у сувязі з арганізацыя здабычы торфу? Гэта абмяленне рэк, недахоп прэснай вады, пагаршэнне экалагічнай сітуацыі, павялічэнне выдзялення СО2, праблемы з рэалізацыяй міжнародных канвенцый. І ў Глабальным экалагічным фондзе, калі даведаліся, што творыцца ў Беларусі, напісалі ліст у прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб тым, што няма ўстойлівасці праектаў — грошы ўкладзеныя ў праекты, а тут жа пішуць планы зноў здабываць там торф. Ідуць разборкі, але яшчэ не скончыліся”.

Аляксандр Казулін адзначае, што нават калі будуць скасаваныя ахоўваемыя тэрыторыі, то торфу ўсё адно хопіць гадоў толькі на 30–40, а потым у Беларусі будзе пустыня.

У Беларусь працаваць на балотах прыязджаюць навукоўцы з іншых краінаў. Спадарыня Анэт Ціле з Германіі ўжо некалькі год працуе ў Беларусі ў праектах, звязаных з аднаўленнем балот. Яна захапляецца ўнікальнасцю гэтых тэрыторый, гаворыць, што, дзякуючы вялікай біялагічнай разнастайнасці, інфармацыю пра беларускія балоты можна выкарыстоўваць як базу для далейшай працы ў іншых краінах.

“Высокія людзі” ў Інстытуце прыродакарыстання сказалі, што тут многа торфу, і давайце мы яго будзем здабываць. Потым яны паглядзелі больш падрабязна, дзе знаходзіцца гэты торф, а гэты торф знаходзіцца на асабліва ахоўных тэрыторыях, на балотах, якія былі забалочаныя наноў на міжнародныя грошы. Канешне, калі міжнародны донар дае грошы на забалочванне, а дзяржава потым вырашае гэта вяртаць у ранейшы стан, асушаць, то такія дзеянні не выклікаюць радасці ў донара. І цяпер ГЭФ думае далей займацца беларускімі балотамі, чымсьці іншым ці ўвогуле нічога не рабіць”, — распавядае спадарыня Анэт.

* * *

Начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка паведаміла, што сёлета Беларусь плануе накіраваць тры заяўкі ў сакратарыят Рамсарскай канвенцыі на ўключэнне асабліва ахоўных тэрыторый у спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. Паводле яе слоў, гэта тэрыторыі «Марочна», «Астравы Дулебы — Заазер’е», “Стары Жадзен”.

Цяпер у спіс ужо ўключаныя дзевяць асабліва ахоўных прыродных тэрыторый — Бярэзінскі біясферны запаведнік, заказнікі «Званец», «Ельня», «Спораўскі», «Простыр», «Асвейскі», «Альманскія балоты», «Сярэдняя Прыпяць», «Котра» агульнай плошчай каля 371 гектара, піша БелаПАН.

Мінчанка паведаміла, што цяпер на разглядзе сакратарыята знаходзіцца заяўка аб уключэнні ў Рамсарскі спіс заказніка «Выганашчанскае». Паводле яе слоў, Беларусь плануе прыняць удзел у 11-м пасяджэнні канферэнцыі бакоў Рамсарскага канвенцыі, якая пройдзе ў ліпені 2012 года ў Бухарэсце.

Таксама ў 2011 годзе ў рамках дзяржпраграмы развіцця сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый былі падрыхтаваныя прадстаўленні аб аб’яўленні чатырох заказнікаў рэспубліканскага значэння («Даўжбітка-Свіная», «Стары Жадзен», «Барысаўскі», «Свіслацка-Бярэзінскі»), а таксама па пераўтварэнню заказнікаў «Тырвовічы» і «Сарачанскія азёры». Падрыхтаваная прапанова аб аб’яўленні трансгранічнага біясфернага рэзервата «Асвейскі — Чырвоны Бор — Себежскі».
 

 #
I came, I read this arctile, I conquered.
 
 #  
 #
A4Vpqt , [url=http://sawmdxsapzhd.com/]sawmdxsapzhd[/url], [link=http://lynnhdtukgpe.com/]lynnhdtukgpe[/link], http://dyspwdcmigls.com/
 
 #  
 #
accutane online - buy accutane 2mg
 
 #
order cheap accutane online - purchase accutane online no prescription
 
 #
generic oxycodone - buy oxycodone online
 
 #
generic adderall - adderall cheap
 
 #
buy xanax online - buy cheap xanax
 
 #
buy xanax 1mg - buy xanax online no prescription
 
 #  
 #
alprazolam - buy xanax
 
 #
buy ambien 10mg - buy ambien 10mg
 
 #
buy ambien online - buy ambien without prescriptions
 
 #
valium cheap - buy valium online
 
 #
ambien no prescription - generic ambien online
 
 #
cheap xanax online - buy xanax online
 
 #  
 #
buy valium 5mg - buy cheap valium
 
 #
generic ambien - zolpidem
 
 #
cheap zithromax online - zithromax no prescription
 
 #
generic cialis - cialis no prescription
 
 #
lasix - generic lasix
 
 #
viagra buy - order viagra
 
 #
accutane buy - cheap accutane
 
 #
buy cialis - buy cialis online
 
 #
buy hydrocodone - order hydrocodone
 
 #
buy soma - cheap soma
 
 #
cheap levitra - levitra
 
 #
buy propecia - propecia cheap
 
 #
buy cheap nolvadex - nolvadex buy
 
 #
kamagra online - kamagra cheap
 
 #
generic propecia online - generic propecia
 
 #
cheap viagra - buy viagra
 
 #  
 #
xenical no prescription - xenical online
 
 #
generic levitra - buy cheap levitra
 
 #
order clomid - cheap clomid
 
 #
buy zithromax - zithromax
 
 #
order lexapro - lexapro no prescription
 
 #
lasix generic - generic lasix
 
 #
generic valtrex - valtrex buy
 
 #
cheap viagra online - order viagra
 
 #
cheap accutane - cheap accutane
 
 #
buy cialis - buy cialis
 
 #  
 #
e pharmacie acheter en ligne pilules hommes pharmacie acquisto chialis o viagra via internet
 
 #
viagra online - cheap viagra
 
 #
cialis online - buy cialis without prescriptions
 
 #
buy viagra online - buy viagra online
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/