xxx

/ Толькі вектар, але не дзеянне

/ Толькі вектар, але не дзеянне

У абмен на фінансавую дапамогу ў 2009 годзе МВФ запатрабаваў ад Беларусі выканання пэўных умоў, у тым ліку лібералізацыі эканомікі. Праграма лібералізацыі прадугледжвае меры па ўзмацненню пазіцый прыватнага сектара ў беларускай эканоміцы праз рэфармаванне падатковай сістэмы, аплаты працы, цэнаўтварэння, паслабленне дзяржаўнага кантролю і ўплыву на вытворчыя прадпрыемствы. Аднак у шэрагах прадпрымальнікаў адгульнай думкі пра тое, што перамены маюць грунтоўны характар, няма.

Як ні банальна, але найперш дробныя прадпрымальнікі звяртаюць увагу на праблемы, якія справакаваў крызіс. Абвастрэнне сітуацыі ў фінансавым сектары прывяло да скарачэння крэдытных ліній для малога бізнесу. Паралельна пагоршыліся справы ў буйных прадпрыемстваў, якія працуюць з дробным бізнесам.

“Дзяржаўны бізнес не лічыў для сябе раўнапраўным партнёрам бізнес прыватны. Ён дазваляў сабе і дазваляе сёння разлічвацца з дробнымі прыватнікамі па рэштаваму прынцыпу, — тлумачыць старшыня каардынацыйнай рады Саюза юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” Уладзімір Карагін. — То бок, калі буйное прадпрыемства змяшчае замову ў буйнога прадпрыемства, яно разлічваецца. Суцэльна бачым сітуацыю, калі буйныя прадпрыемствы не вяртаюць грошы за выкананыя працы суб’ектам малога бізнесу”.

Найбольш гэта характэрна для жыллёва-камунальнай сферы і будаўніцтва. Таксама ў шэрагу балючых кропак Карагін называе барацьбу з імпартам, што справакавала спыненне шэрагу тэндэраў і закупак.

У такіх умовах найперш рады трэба шукаць праз інструменты заканадаўства. Аднак таго, што ўводзіцца цяпер у сілу, яўна недастаткова. “У асноўных накірунках па лібералізацыі эканомікі — 52 пункты, многія з якіх узятыя з нашай Нацыянальнай платформы бізнесу ў Беларусі. Гэта толькі вектар дзеяння. Але ахопу ўсіх праблем, якія варта вырашыць, няма”, — адзначае старшыня каардынацыйнай рады Саюза прадпрымальнікаў.

Паводле яго слоў, неабходны пакет дзейсных мераў: спрашчэнне падаткаабкладання, заканадаўства, скарачэнне розных невытворчых затрат. Варта рабіць стаўку на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. “Для гэтага патрэбна пяць мільярдаў рублёў, а выдзяляецца ў пяцьдзесят разоў менш”, — канстатуе Уладзімір Карагін. Вядома, што стварыць новыя рэнтабельныя вытворчасці, як да таго заклікае ўрад, без дадатковага фінансавання немагчыма. У гэтай сувязі эксперт акрэслівае праблему стварэння гарантыйных фондаў: “Пяць год таму было створана заканадаўства па гарантыйных фондах. Аднак за гэты час яны не былі створаныя, а банкі не хочуць даваць грошы дробнаму бізнесу без дадатковых гарантый”.

Шлях да развіцця малога бізнесу, па словах Карагіна, палягае праз агульнае спрашчэнне працэдуру вядзення бізнесу і ўліку дзейнасці. “У нас працуе пяцьсот тысяч бухгалтараў з чатырох мільёнаў эканамічна актыўнага насельніцтва. Кожны восьмы — бухгалтар. Такая складаная сістэма ўліку закранае і спутвае ўвесь бізнес”, — мяркуе старшыня каардынацыйнай рады Саюза прадпрымальнікаў. Замест папяровага кручкатворства прапануецца сканцэнтравацца на інавацыях і тэхналогіях, а дзяржаве працаваць не з цаны, а з абароту, то бок найперш стымуляваць вытворчасць, а не падатковую дзейнасць.

Дарэчы, у Беларусі чакаецца паніжэнне падатку на прыбытак з 24 да 20 працэнтаў. Для кампенсавання страт прыбыткаў бюджэту плануецца падвысіць стаўку падатку на дабаўленую вартасць з 18 да 22 працэнтаў. Такія змены Уладзімір Карагін лічыць “нічым не апраўданымі”. “Падвышэнне фіскальнага падатку, які нічога не стымулюе, аўтаматычна дазволіць чыноўнікам супакоіцца, бо яны змогуць здымаць тую ж суму грошай, што і летась. Ураду трэба працаваць у абсалютна іншым накірунку”, — адзначае спецыяліст.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).