/ Сатыра па-баранавіцку

/ Сатыра па-баранавіцку

Мусіць, па сумарнай колькасці палітвязняў на тысячу насельніцтва Беларусь даўно стала лідарам сярод усіх краін, якія два дзесяцігоддзі таму пачалі рух па шляху да рынкавай эканомікі ды палітычнай дэмакратыі. І амаль кожны дзень дадае да спісу чарговую ахвяру.

Адзначым, што ў адрозненні ад многіх эканамічных паказчыкаў, гэты лёгка паддаецца як колькаснаму вымярэнню, так і якаснай інтэрпрэтацыі. Прыкладам, людзей арыштоўваюць за дзеянні, якіх яны яшчэ не ажыццяўлялі. У мэтах прафілактыкі. А калі хапаюць на вуліцы, то быццам за дробнае хуліганства, то па падазрэнні ў збыце наркотыкаў, як гэта было нядаўна з адным паважаным прафесарам сацыялогіі. У савецкія часы на гэты конт сумна жартавалі — пайшоў за цыгарэтамі, а трапіў на Лубянку.  
 
І нават калі перасталі хапаць людзей на вуліцы без прычыны, савецкае грамадства па ўсіх навуковых дэфініцыях вызначалася як таталітарнае. Чаму ж адносна беларускага палітолагі ўсё яшчэ шукаюць адпаведныя дэфініцыі? Ці ж няма ў нас партыі ўлады, ці няма «правадыра», якому з усёй не такой ужо і малой сілы дзяржаўнай прапагандысцкай машын лепіцца самы натуральны культ асобы? Адзінае, што бракуе поспеху, гэта якасць асобы. Але ж для навукі большае значэнне мае сацыяльна-палітычны статус і роля, якую гэта персона спрабуе выканаць.
  
Па такіх жа правілах без правіл ажыццяўляецца кантроль за ўсімі астатнімі сферамі дзейнасці, асобамі і сацыяльнымі групамі. Прыкладам, у месцах зняволення, мусіць, другой па колькасці (акрамя чыстых крымінальнікаў) групай з’яўляюцца бізнэсоўцы. Мноства з іх прадстаўлена звычайнымі ахвярамі абставін, якія могуць быць створаны для бізнэсу толькі таталітарным рэжымам. З улікам гэтага трэба лічыць, што Савецкі Саюз на асобных этапах выглядаў (ці быў) нашмат больш ліберальным да бізнэсу, чым наша дзяржава з сацыяльна-арыентаванай эканомікай. Лёгкасць, з якой Астап Бэндэр з «Залатога цяляці» Ільфа і Пятрова рэгіструе кантору-аднадзёнку «Рогі і капыты» не можа не здзіўляць. Праўда, гэты сатырычны раман напісаны ў 1931 годзе, на самым пачатку Вялікага пералому, у ходзе якога праз усталяванне калгасаў было адноўлена прыгонніцтва для бальшыні насельніцтва краіны. І хто ведае, каб не гэты «пералом», можа б і не спатрэбілася перабудова, якой не вынесла знясіленая шматгадовым эксперыментам ды татальным кантролем эканоміка. 
 
Дарэчы, у Беларусі калгаснае аднаўленне пачалося з першага дня прэзідэнцтва Лукашэнкі. І гэта дазваляе правесці паралель паміж «тым» і «нашым» часам і вызначыцца з нашымі перспектывамі. Гісторыя ж любіць паўтарацца… 
Гэта бачна ўжо і па тым, што ў сучаснай Беларусі немагчымы тыя спосабы, з дапамогай якіх Астап Бэндэр распачаў пераследаванне ўцёклага ад справядлівай экспрапрыяцыі падпольнага мільянера Карэйкі. Проста пагнаў «Антылопу Гну» Адама Казлевіча паперадзе афіцыйнага аўтапрабегу, ад імені якога атрымліваў цёплы прыём, харчовыя рэсурсы ды праводзіў прапаганду сярод сустракаючых мясцовых жыхароў. А мясцовыя ўлады былі настолькі далікатнымі, што так і не адважыліся пацікавіцца паперамі вялікага камбінатара. У сучаснай Беларусі ён бы і кіламетра не праехаў. Прыпынілі б па падазрэнні, што гэты «Ролэн-Дзітрых» знаходзіцца ў вышуку. 
 
Зрэшты, нашы ўжо даўно пайшлі далей за тых, тады яшчэ не зусім дасведчаных ды нахабных савецкіх начальнікаў. Прыкладам, тыя прафсаюзы гарантавалі сваім чальцам права піць піва, а сучасныя беларускія з глыбокім задавальненнем ухвалілі ініцыятыву Лукашэнкі па замене бестэрміновага найму на кантрактную сістэму. Як кажуць, адчуйце розніцу! 
 
Даволі дасканала, на наш погляд, меру сацыяльнага дэбілізму (у сэнсе адсутнасці пачуцця гумару) чальцоў ды інстытутаў так званай уладнай вертыкалі жыхар Баранавіч  вызначыў з дапамогай эксперыментаў. Спачатку ён папрасіў раённыя ўлады перадаць у арэнду мясцовым бізнэсоўцам памяшканне закінутай фермы. Але нават не дачакаўся адказу на сваю просьбу. Пасля падаў заяўкі на правядзенне велапрабегу ды марафонскага забегу супраць бюракратызму. Усе гэта цалкам кладзецца ў стыль і схему паводзін Астапа Бэндэра. На гэты раз выканкам адказаў адмовай і фактычна стварыў сатырычную пародыю на самога сябе. У стылі Ільфа і Пятрова. Але нават на гэтым фоне ўнікальнай выглядае справакаваная рэакцыя чыноўніцтва на просьбу спадара Хітрыка даць яму хоць бы магчымасць глыбока і вольна падыхаць на плошчы побач з помнікам Леніну. 
 
Аказваецца не, ні побач з Леніным, ні побач з выканкамам у Беларусі вольна дыхаць нікому не дазволена. Акрамя самога Леніна ды чальцоў выканкама. Калі ім дазволяць вышэйшыя... У выніку атрымаўся цудоўны хэпенінг без актыўнага дзеяння — баранавіцкія ўлады здолелі стварыць сатырычную пародыю на афіцыйную і недатыкальную тэму, пра краіну, дзе дзякуючы ўладзе так вольна дыхае чалавек.
Гэта ўжо, як кажуць, апошні штрых, пасля якога карціна дасягае эстэтычнай дасканаласці з гледзішча намераў мастака. Ні дадаць, ні адняць. 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/