/ Рускія могуць забраць у Беларусі ўсё, што захочуць

/ Рускія могуць забраць у Беларусі ўсё, што захочуць

Наколькі рэальна, што Расіі прададуць беларускую кампанію «Гомельтранснафта», якая абслугоўвае транзіт расійскай нафты ў Еўропу? На гэтую тэму разважаюць беларускія адмыслоўцы.

Паўночная галіна нафтаправоду «Дружба», якая ўжо не дзейнічае, Расію не цікавіць, Масква мае патрэбу ў паўднёвай частцы нафтаправоду, які абслугоўвае кампанія «Гомельтранснафта Дружба». Праз гэты трубаправод ідзе каля 30 адсоткаў усяго расійскага экспарту нафты — гэта каля 80 мільёнаў тон. Як чакаецца, у сувязі з пускам новага расійскага нафтаправоду БТС-2 гэты аб’ём скароціцца прыкладна на чвэрць, але ўсё роўна будзе істотны.

Пытанне аб продажы «Гомельтранснафты» ўзнікла не сёння, да таго ж прадпрыемства гэтае акцыянаванае, фармальных перашкод да продажу няма. А ў выніку перамоваў з Расіяй у 2010 годзе Беларусь страціла магчымасць самастойна вызначаць стаўкі транзіту нафты, зазначае эксперт у энергетычнай галіне Таццяна Манёнак. Яна не выключае, што Беларусі некалі давядзецца прадаваць і гэты стратэгічны актыў:
«Калі Беларусь страціла магчымасць самастойна ўплываць на транзітную палітыку, то гэтая труба абясцэнілася. Тым не менш трэба разумець, што, нягледзячы на будаўніцтва БТС-2, умовы пастаўкі нафты праз тэрыторыю Беларусі, паводле лагістыкі, самыя прывабныя і самыя танныя. Таму відавочна, што расійскай кампаніі “Транснефть” — я так разумею, што гэта будзе прэтэндэнт на куплю — гэта цікава».

Паводле Таццяны Манёнак, здзелка магчымая, калі будзе палітычная мэтазгоднасць, як гэта было ў справе продажу «Белтрангазу». Яна мяркуе, што Беларусь, калі хоча надалей мець выгадныя ўмовы паставак расійскай нафты, павінна будзе неяк расплачвацца, перадае радыё «Свабода».

Эканаміст Сяргей Чалы рэкамендаваў бы ўраду не спяшацца прадаваць «Гомельтранснафту» Расіі. Па-першае, таму што гэта стратэгічны аб’ект, адзін з апошніх козыраў на перамовах з Расіяй. А па-другое, Сяргей нагадаў, што паўднёвая галіна нафтаправоду «Дружба» выкарыстоўвалася пры арганізацыі альтэрнатыўных паставак нафты ў Беларусь, у тым ліку з Венесуэлы і Азербайджану:
«Гэта патэнцыйна можа выключыць увогуле магчымасць альтэрнатыўных паставак. Гэта той участак, які дазваляў нам выкарыстоўваць нафтаправод “Адэса-Броды” і адну з дзвюх ветак “Дружбы”, якія там ляжаць. На экспарт выкарыстоўваецца толькі каля паловы магутнасцяў гэтых труб. Другую ветку можна задзейнічаць, напрыклад, на пастаўку ў Мазыр нафты, у тым ліку каспійскай ці якой-небудзь яшчэ».

Эканаміст Міхал Залескі мяркуе, што лёс «Гомельтранснафты» можа вырашаць толькі Аляксандр Лукашэнка, але і ён не гаспадар, бо будзе вымушаны прадаць Расіі ўсё, што тая запатрабуе:
«Калі надзяюць хамут, то далей толькі б’юць пугаю ў плечы. Нашу галаву ў хамут камандзір ужо ўставіў, і зараз рускія будуць толькі паганяць. Вось і ўсё, што будзе для Беларусі. Мяркую, што гульня скончылася ў той дзень, калі Лукашэнка паехаў у Маскву перад выбарамі. Тады ўсё скончылася, далей мы як дзяржава будзем рабіць усё, што скажуць рускія. Яны могуць забраць абсалютна лёгка ўсё, што ім захочацца, калі ім захочацца. У той час ён за сваю ўладу аддаў усё наперад».

Паводле www.pyx.by

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/