xxx

/ Півавары аб’ядналіся за піва

/ Півавары аб’ядналіся за піва

Беларускія півавары аб’ядналіся ў прафесійную гільдыю. “Мы аб’ядналіся не супраць кагосьці, мы — за піва”, — сказаў журналістам выканаўчы дырэктар гільдыі Саўлюс Галадаўскас.

У грамадскае аб’яднанне “Саюз “Гільдыя півавараў”, каб сумесна адстойваць інтарэсы айчынных вытворцаў піва, увайшлі ААТ “Крыніца”, ААТ “Піўзавод “Аліварыя”, ААТ “Лідскае піва”, кампанія “Heineken” у Беларусі (СЗАТ “Піваварная кампанія “Сябар”, СААТ “Рэчыцапіва”), ААТ “Брэсцкае піва”. Старшыня саюза літовец Саўлюс Галадаўскас мяркуе, што півавары Беларусі цяпер перажываюць не лепшыя часы, таму мусяць аб’яднаць свае сілы, каб змагацца з неспрыяльнымі фактарамі. Такімі, як забарона на рэалізацыю піва праз шапікі, агульнае пагаршэнне іміджу піваварнай галіны і распаўсюджванне ідэі “піўнога алкагалізму”, рашэнне ўладаў Беларусі падвысіць стаўкі акцызаў на піва ў пачатку бягучага года на 54 працэнта, экспансія імпартнага піва на ўнутраны рынак, высокі кошт соладу і абмежаванні ў рэкламе прадукцыі.

Да слова, генеральны менеджэр “Heineken” у Беларусі Аляксей Чарняеў раней адзначаў, што высокая доля імпартнага піва на беларускім рынку (каля 30 працэнтаў) з’яўляецца кепскім фактарам для развіцця піваварных прадпрыемстваў.

“Гільдыя півавараў” плануе даказаць, што беларускае піва вартае стаць “нацыянальным гонарам”. “Місія гільдыі — захоўваць найлепшыя беларускія традыцыі піваварства, прывесці іх у адпаведнасць з вышэйшымі міжнароднымі стандартамі і перадаць наступным пакаленням”, — сказаў Галадаўскас.

Заснавальнікі “Гільдыя півавараў” не разумеюць палітыкі, накіраванай на стварэнне кепскага іміджу піву. Маўляў, шкода ад спажывання пладова-ягадных відаў і гарэлкі значна большая, чым ад соладавага напою. Паводле дадзеных канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, спажыванне піва ў 2009 годзе ў абсалютным алкаголі склала 2,3 літра на душу насельніцтва, віна вінаграднага — 0,4 літра, віны пладовага — 3,4 літра, моцных спіртных напояў — 5,4 літра. Заснавальнікі гільдыі абураюцца, што дзяржава ігнаруе ўнёсак піўной галіны ў эканоміку краіны і значныя падатковыя паступленні ў рэспубліканскі бюджэт — больш за 180 мільярдаў рублёў у гэтым годзе, падтрымку сельскай гаспадаркі праз закупы ячменю, стварэнне працоўных месцаў.

Летась назіраўся спад рэалізацыя піва на ўнутраным рынку. Тэндэнцыя захоўваецца і цяпер. За першы квартал бягучага года на ўнутраным рынку беларускія піваварныя кампаніі рэалізавалі на 5,1 працэнта піва менш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. З усіх вытворцаў піва ў Беларусі рост аб’ёмаў вытворчасці па выніках першых трох месяцаў гэтага года прадэманстравала толькі кампанія “Сябар”. Дырэктар “Брэсцкага піва” Алег Кісель канстатуе, што за апошнія гады ў краіне спынілі працу дзесяць піўзаводаў. Галіна выжывае ў многім за кошт буйных міжнародных інвестараў — кампаній “Heineken”, “Carlsberg”, “Olvi”. Магчыма, хутка замежны інвестар прыйдзе і на Брэсцкі піўзавод — там пачалася кантрактная вытворчасць піва ўкраінскага брэнда “Дэсант” ЗАТ “Абалонь”.

“Ідэя стварэння гільдыі наспявала даўно, але яна была сфарміраваная, калі вызначыліся асноўныя гульцы рынку, — зазначыў генеральны дырэктар ААТ “Крыніца” і выканаўчы дырэктар гільдыі Рыгор Пяткевіч. — У Беларусі культура спажывання алкаголю вельмі нездаровая ў параўнанні з суседнімі краінамі і краінамі Еўропы. Пераважае спажыванне гарэлкі і мацаваных вінаў. Калі нічога не рабіць, то можа адбыцца далейшае пагаршэнне ўмоў працы півавараў: павелічэнне акцызаў, абмежаванні на рэкламу, імпарт будзе выцясняць айчыннае піва, спажыўцы — аддаваць перавагу пладова-ягаднаму больш, чым піву”. Саюз півавараў возьме на сябе не толькі эканамічную, але і асветную місію. Плануецца стварыць “піўную акадэмію”.

Сябрам “Гільдыі півавараў” можа стаць любое беларускае прадпрыемства, якое варыць піва, у тым ліку міні-бровары і рэстараны-бровары. Галоўная ўмова — вытворцы піва мусяць трымацца стандарту высокай якасці піва, сыравіны і працэсаў піваварства.
--------------------------------------------------------------------------

Даведка:

Саўлюс Галадаўскас, выканаўчы дырэктар “Гільдыі півавараў” Беларусі. Па паходжанні літовец. Працаваў у структуры карпарацыі “Coca-Cola”, займаў пасаду віцэ-прэзідэнта па карпаратыўных пытаннях канцэрна ВВН Baltic, уваходзіў у кіраванне кампаній “Aldaris” (Латвія), “Saku” (Эстонія), “Svyturys Utenos alus” (Літва). З 2007 года ўзначальвае “Гільдыю півавараў Літвы”.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).