xxx

/ Правяраць будуць менш

/ Правяраць будуць менш

Некаторую палёгку для бізнесу прадэкларавалі ўлады Беларусі. У прыватнасці, стане меней праверак. Цалкам забароненыя будуць праверкі на першыя два гады існавання прадпрыемства. Як паведаміў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, гэта прадугледжана ў праекце ўказа, што падрыхтаваў урад.

Поўная назва ўказа — «Аб сумеснай кантрольнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь”. Але гэта не значыць, што праверак зусім не будзе. Замест рэйдавых праверак улады ўводзяць пазапланавыя тэматычныя праверкі, якія могуць праводзіцца па рашэнні абмежаванай колькасці органаў дзяржкіравання і толькі на аўтатрасах, на гандлёвых месцах на рынках і аб’ектах будаўніцтва па вычарпальных абставінах. Па словах Кабякова, у праекце дакумента закладзены прынцып выбарачнага, а не суцэльнага кантролю за дзейнасцю кампаній.

Плануецца, што ўсе прадпрыемствы будуць падзеленыя на тры групы рызыкі. Так, кампаніі высокай ступені рызыкі, будуць правярацца не часцей за адзін раз на год, прадпрыемствы сярэдняй групы рызыкі — раз на тры гады, і кампаніі, аднесеныя да нізкай групы рызыкі, будуць правярацца раз на 5 гадоў.

Разам з тым, праект прадугледжвае вызваленне прадпрыемстваў ад адміністрацыйнай адказнасці пры малаістотных парушэннях. Адначасова ўзмацняецца адказнасць службовых асобаў за неабгрунтаваныя праверкі. Гэты праект з’яўляецца адным з найбольшых важных і чакаемых дакументаў у эканамічнай палітыцы дзяржавы, лічыць віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў.

У сукупнасці захады ўраду накіраваныя на зніжэнне кантралюючай нагрузкі. Прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі нагадаў, што кіраўнік краіны даручыў навесці парадак у рэвізійна-кантрольнай сферы. Па словах чыноўніка, у праекце ўлічаныя скаргі бізнесоўцаў наконт праверак іх дзейнасці. “У гэтай сувязі пытанне пра скарачэнне праверак з’яўляецца адным з важнейшых у працэсе дэбюракратызацыі і стварэння дзелавога клімату ў краіне”, — падкрэсліў Сідорскі.

У цэлым праект ужо ўхвалены. Працоўная група павінна ў тыднёвы тэрмін дапрацаваць яго з улікам выказаных заўвагаў і падрыхтаваць дакумент на разгляд Аляксандру Лукашэнку.

 #
Прывітанне Усім, Існуе вялікая сума грошай прадэзінфікаваць па крыжовы паход махлярства барацьбы ў Злучаных Каралеўства, у чаканні быць, што выдзяляюцца фінансавых Галоўная Хелен да крэдытаў / крэдыту прытулку з вельмі нізкую працэнтную стаўку ў памеры 4%. Ці трэба вам крэдыт на запуск жыцця, ці вы ўсё цяжэй атрымаць пазыковага капіталу ў мясцовых банках, вам трэба крэдыт на любыя мэты, то звяжыцеся з намі сёння ў helenwhite00@hotmail.com або праз наш тэлефон +447024061308 з упэўненасць ад нас, што вы атрымаеце лепшыя паслугі калі-небудзь. Біблія кажа ў Евангеллі ад Лукі 11:10 Кожны, хто пытаецца атрымлівае, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму, дзверы будуць адчыненыя. Дзякуй, як я чакаю Вашай электроннай пошты на гэтым вялікае прапанову. Алена Белая
 
 #
добры дзень, Дарэчы належнага ўвядзення, я Mr.Jerry Найт (MHB) старэйшы Дырэктар Інвестыцыйны крэдыт Джэры. Неўзабаве я ўласнымі 45% акцый У CGP (Capital Group PLC) ўрад зацвердзіў Фінансавыя Інстытута. Мы ў цяперашні час стварэнне схемы ў выглядзе пазыкі набыцця, каб дапамагчы розным асобам, а таксама арганізацый, якія намеры рамонт, кансалідацыя даўгоў, рэфінансаванне. Мы таксама прадстаўляем рэальнага доступу пазыкі нерухомасці на жорсткі Грошы. Мы можам фонд хутка, звычайна ў працягу 84 гадзін з моманту атрымання заяўкі. Жорсткая Грошы для адэкватнага забяспечаныя крэдыты на адну сям'ю жылыя хаты і іншую нерухомасць, уключаючы камерцыйныя праекты і прыватных асоб / іпатэчныя крэдыты. Максімальны тэрмін крэдыту, мы можам прапанаваць гэта 30 гадоў па фіксаванай працэнтнай стаўцы. E-mail: jerrynight1@hotmail.com (Даступна крэдытаў) * Персанальныя крэдыты (Бяспечная і незабяспечаныя) * Бізнес-крэдыты (Бяспечная і незабяспечаныя) * Камбінацыя пазыкі * Пазыкі Кансалідацыя І многае іншае: Вы абавязаны інфармаваць нас пра дакладнай суме крэдыту прасіў, каб дазваляе мне даць вам ўмовы пазыкі. Калі ласка, поўны кароткія анкеты прыведзены ніжэй і я абяцаў дапамагчы вам б нармальна .. Запоўніць інфармацыю Пазычальнік Ваша імя :______________________ Ваш адрас :____________________ Ваша краіна :____________________ Ваш заняткаў :__________________ Пол / Age________________________ Сума крэдыту Неабходныя :______________ Тэрмін пазыкі :____________________ Штомесячны даход :__________________ Колькасць сотавых тэлефонаў :________________ Усяго добрага, і Бог дабраславіць вас. З павагай Mr.Jerry рыцар
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).