/ «Ціхая» дапамога

/ «Ціхая» дапамога

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 сакавіка 2010 года склаў 0,4 працэнта ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

У службах занятасці сталіцы зарэгістравана звыш 4,5 тысячы беспрацоўных. У чалавека заўжды ёсць выбар, як уладкаваць сваё жыццё. Нехта звяртаецца па дапамогу ў працаўладкаванні ў органы сацыяльнай занятасці, а нехта спрабуе пачаць сваю справу. У Беларусі нават дзейнічае пастанова ўраду, паводле якой можна атрымаць невялікую датацыю на развіццё ўласнай справы. Наколькі дзейснай і даступнай з’яўляецца такая дапамога — справа іншая.

Паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці» ад 16 студзеня 2009 г. № 37, існуюць субсідыі, якія выдзяляюцца тым, хто хоча адкрыць уласны бізнес. Праграма існавала і да 2009 года, але потым была адкарэктаваная. Цяпер беспрацоўны можа атрымаць ад 2 млн. 807 тысяч да 3 млн. 828 тысяч рублёў (11–15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму), падаўшы заяву і свой бізнес-план у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы сваёй рэгістрацыі. Там на працягу 14 каляндарных дзён вашу заяву мусяць разгледзець і прыняць рашэнне наконт выдачы субсідыі. Заканадаўства прадугледжвае, што дапамога гэта можа выплачвацца толькі аднойчы, прадстаўленыя грошы трэба засвоіць на працягу трох месяцаў, а пасля быць гатовым, што на працягу года будуць правяраць, як новаспечаны прадпрымальнік рэалізуе бізнес-план.

Натуральна, у Мінску ці іншым буйным горадзе наладзіць сур’ёзны бізнес з такім малым стартавым капіталам праблематычна. Давядзецца дадаваць уласныя зберажэнні, калі яны ёсць. Бадай што гэтая дапамога мае сэнс і больш адчувальная для жыхароў невялікіх гарадкоў, вёсак, дзе накладныя расходы (як, напрыклад, арэнда памяшкання) зямныя. Напрыклад, можна паспрабаваць адчыніць майстэрню па рамонту абутку, маленькую цырульню (хаця наўрад ці за гэту суму мажліва набыць з нуля ўсё абсталяванне і інструменты для працы). Бяруць гэтыя субсідыі і тыя, хто хоча займацца аграрнымі справамі — вырошчваць сельгаспрадукцыю, разводзіць хатнюю жывёлу. За мінулы год субсідыі на адкрыццё ўласнай справы праз органы па працы, сацыяльнай абароне і занятасці ў Беларусі атрымалі больш за 1,5 тысячы беспрацоўных.

Хто непасрэдна сутыкаўся з гэтай сістэмай, гавораць, што атрымаць дапамогу ў прынцыпе нескладана — патрэбны добры бізнес-план. Праўда, факт і тое, што не кожны пачатковец захоча, каб да яго год хадзілі з праверкамі. Аднак і ў гэтай быццам бы добрай справе можна «нарабіць каламуці». Напрыклад, наладзіць сістэму адкатаў ды браць субсідыі праз падстаўных беспрацоўных. «Ствараеш добры бізнес-план, «дамаўляешся» з выканкамам і маеш грошы. Беспрацоўнаму, пад якога пішацца гэты праект, пасля даеш невялікі «адкат». Ведаю некалькіх чалавек, якія не адзін год так зарабляюць грошы», — падзяліўся шэрай схемай адзін з дробных прадпрымальнікаў.

Істотным мінусам ініцыятывы дапамагаць пачаткоўцам у бізнесе з’яўляецца тое, што пра саму пастанову ўраду ведае не так многа людзей. Напрыклад, каардынатар РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка сказаў, што не валодае інфармацыяй ні наконт гэтай юрыдычнай нормы, ні наконт таго, каб нехта ёй карыстаўся. Кіраўнік руху «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў таксама зазначыў, што з кола знаёмых яму ІП ніхто свой бізнес з гэтых субсідый не пачынаў.

«Ведаю толькі аднаго чалавека, які браў субсідыю, — знаёмы фермер. Але застаўся незадаволены гэтай дапамогай, бо да яго ледзь не з пракуратуры прыходзілі, патрабуючы справаздачнасць аб расходзе сродкаў. Думаю, гэтай дапамогай карыстаецца зусім мала людзей — знаёмыя мясцовых чыноўнікаў, набліжаныя да ўлады асобы», — мяркуе Гарбачоў. Хаця кіраўнік прадпрымальніцкага руху і пагаджаецца, што сама ідэя добрая: «Калі б яна была разрэкламаваная як мае быць, каб інфармацыя даводзілася да ўсіх, а не да вузкага кола людзей, карысці было б больш. А атрымліваецца, што нават мы, прадпрымальнікі, нічога не ведаем наконт магчымай падтрымкі».
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).