Эканоміка
Нафтавы каталізатар 26/02/2010 - 10:23 Вольга Хвоін

Пасля ратыфікацыі Беларуссю і Расіяй новага пратакола аб сёлетніх пастаўках нафты ў Беларусь сітуацыя з забеспячэннем сыравінай айчынных НПЗ зрушылася з крытычнай кропкі. Аднак гэта не вырашыла глабальных эканамічных праблем краіны. Не так даўно эксперты Міжнароднага валютнага фонду ацанілі страты ад новых умоў паставак расійскай нафты ў два мільярды долараў. І параілі прыняць меры, якія б дазволілі згладзіць негатыўныя наступствы новай эканамічнай сітуацыі.

МВФ чакае прыватызацыі

Чытаць далей »

/ Эканоміка

/ Восеньскія фантазіі

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракопавіч заявіў, што краіне патрэбны “бум замежных інвестыцый”. Амбітныя жаданні чыноўніка лёгка разбіваюцца аб беларускае заканадаўства, якое наўрад ці спрыяе прыцягненню ў краіну замежных інвестараў.
Чытаць далей »

/ Толькі вектар, але не дзеянне

У абмен на фінансавую дапамогу ў 2009 годзе МВФ запатрабаваў ад Беларусі выканання пэўных умоў, у тым ліку лібералізацыі эканомікі. Праграма лібералізацыі прадугледжвае меры па ўзмацненню пазіцый прыватнага сектара ў беларускай эканоміцы праз рэфармаванне падатковай сістэмы, аплаты працы, цэнаўтварэння, паслабленне дзяржаўнага кантролю і ўплыву на вытворчыя прадпрыемствы. Аднак у шэрагах прадпрымальнікаў адгульнай думкі пра тое, што перамены маюць грунтоўны характар, няма.
Чытаць далей »

/ Піўны бунт ІП

Канферэнцыя прадпрымальнікаў “Усебеларускі саміт прадпрымальнікаў “За права прадпрымаць!” прайшла пад знакам піва. ІП выступаюць за вяртанне дазволу на гандаль пенным напоем праз шапікі і гандлёвыя павільёны. Нагадаем, у Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях рашэннем аблвыканкамаў быў забаронены продаж піва ў шапіках і гандлёвых павільёнах.

“Перспектыва”

Чытаць далей »

/ Правяраць будуць менш

Некаторую палёгку для бізнесу прадэкларавалі ўлады Беларусі. У прыватнасці, стане меней праверак. Цалкам забароненыя будуць праверкі на першыя два гады існавання прадпрыемства. Як паведаміў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, гэта прадугледжана ў праекце ўказа, што падрыхтаваў урад.
Чытаць далей »

/ Лідэр і аўтсайдэр у адной асобе

Беларусь увайшла ў чацвёрку самых актыўных рэфарматараў умоў для бізнесу. Такія высновы зрабілі эксперты Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі падчас складання штогадовай аналітычнай справаздачы “Вядзенне бізнесу — 2010". За месцы ў рэйтынгу “змагаліся” 183 краіны.



Індыкатары бізнес-клімату
Чытаць далей »

/ Крызіс падзяліў працоўных на сваіх і чужых

Як кажуць, добра там, дзе нас няма. Пра крызіс гавораць усе і паўсюль, скардзячыся на беспрацоўе, недахоп грошай і адсутнасць святла ў канцы тунеля. Не ходзячы далёка, разгледзім, як сітуацыя выглядае насамрэч у суседніх з намі краінах. Тым больш, што менавіта туды ў пошуках лепшай долі з’ехалі тысячы беларусаў. Глянем на сітуацыю іх вачыма на фоне агульнага развіцця крызісу.

Кіеў
Чытаць далей »

/ Складскія запасы на продаж

Ва ўмовах крызісу канцэрн «Беллегпрам» гатовы зніжаць кошты і чакае супрацоўніцтва з прыватным бізнесам ды інвестараў. Складскія запасы гатовай прадукцыі пры гэтым пакрысе, але зніжаюцца. Пра гэта распавялі журналістам начальнік упраўлення каардынацыі развіцця скурана-абутковай галіны Ларыса Харытон і начальнік аддзела ўпраўлення якасці, маркетынгу і таварапрасоўвання канцэрна «Беллегпрам» Людміла Пархамовіч.
Чытаць далей »

/ Чым танней — тым лепш

Неяк газета «Рэспубліка» парадавала сваіх чытачоў публікацыяй антыкрызіснага меню для беларусаў. Аўтарка артыкула Паліна Канага перакананая, чым больш таннае харчаванне — тым лепш.
Чытаць далей »

/ МВФ працуе

У Мінску пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве фонду, місія павінна ацаніць ход выканання беларускім урадам праграмы, якая падтрымліваецца крэдытам stand-by у агульным памеры 3,52 мільярда долараў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню. Чакаецца, што для ўдзелу ў гэтых кансультацыях Беларусь 24–26 жніўня наведае дырэктар еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Белька.Чытаць далей »

/ Рэкламу прыпынілі

Упраўленне абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Беларусі накіравала ліст брэндынгавай кампаніі A.I.D.A Pioneer з прадпісаннем часова прыпыніць пракат на тэлебачанні рэкламнага роліка піва «Тэма».
Чытаць далей »

Апошні нумар

ад рэдактара
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
тыднёвы агляд
Палітыка
Повязь часоў

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы