xxx

/ Feci auod potui… Дзмітро Паўлычка, Беларусь і гетман Орлік

/ Feci auod potui… Дзмітро Паўлычка, Беларусь і гетман Орлік

У жніўні 2006 года Генадзь Бураўкін, адказваючы на пытанне Міхася Скоблы пра магчымасць прызнання сённяшняй беларускай уладай заслуг інтэлігенцыі, заўважыў: «Ніколі!»

Але прывёў прыклад суседняй Украіны, дзе, на яго погляд, становішча адрознівалася ў лепшы бок: «Прыгадаю сітуацыю з маім украінскім сябрам Дзмітром Паўлычкам. Яму надалі званне Героя Украіны. І ўказ пра гэта падпісаў тагачасны прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, да якога Паўлычка быў у вельмі жорсткай апазіцыі. І Дзмітру было нялёгка — што рабіць? Прымаць — не прымаць? І ён усё ж такі вырашыў прыняць званне. А потым ён расказаў, як усё адбывалася. Паўлычку паклікаў да сябе Кучма і сказаў наступнае: «Дзмітро Паўлычка быў тады, калі быў Шчарбіцкі. Дзмітро Паўлычка быў тады, калі Украінай кіраваў Краўчук. Дзмітро Паўлычка ёсць цяпер, калі кірую я. І Дзмітро Паўлычка будзе і пасля, калі прыйдзе нехта новы. Ён — будзе! Таму я буду ў гісторыі аўтарам указу пра наданне Дзмітру Паўлычку звання Героя Украіны».

Днямі Дзмітро Паўлычка і ягоны калега (а па яго ж вызначэнні, і вучань), лаўрэат Нацыянальнай прэміі Украіны, перакладчык і паэт са Львова Раман Лубкіўскі наведалі Беларусь. У пятніцу 6 студзеня ў зале Палаца мастацтваў яны сустрэліся з беларускімі калегамі, публікай і прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары. На наступны дзень накіраваліся ў Ліду, а затым і на Вілейшчыну, дзе ў вёсцы Касута ў 1672 годзе нарадзіўся беларускі шляхціц Піліп Орлік, будучы гетман Украіны і аўтар яе першай канстытуцыі.

А на сустрэчы ў Палацы мастацтваў у пятніцу, якую вялі старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і пасол Украіны Ігар Ліхавы, размова ішла не толькі пра ўкраінскія справы, паколькі праблемы палітыкі і багацці культуры збліжаюць нашы краіны. І сяброў з абодвух бакоў — багата.

“Два колеры” — чырвоны і чорны, колеры вышыванай маці кашулі — песня на словы Дзмітра Паўлычкі, шырока вядомая і ў Беларусі, гучала як гімн сустрэчы. А словы паэта пра унікальнасць часу — апошніх двух дзесяцігоддзяў — для нашых краін, давалі ясна зразумець, што ж нас збліжае.

Абодва народы, вырваўшыся з-пад імперскага ярма, маюць унікальны шанс аднавіць ці збудаваць нанова сваю дзяржаўнасць. І такога шансу больш можна і не прычакаць. Таму часам барацьба ідзе цяжка. Ва Украіне нават тыя, хто не так даўно поплеч стаялі на Майдане, разыходзяцца ў розныя бакі, заўважыў, папярэджваючы адпаведныя пытанні, паэт. Спробы знешніх сіл, найперш рэваншысцкіх колаў Масквы, умяшацца ў жыццё і нармальнае адраджэнне і Украіны, і Беларусі — залішне відавочныя. Нішто лепш не зможа і не здолее аб’яднаць абодва народы, як разуменне агульнасці зямлі, якая ім дадзена. Іншай зямлі і іншага народу, з якім лідэрам трэба стаць упоравень, не будзе. Шмат агульнага паміж намі — выразна чытаецца ў вершах Дзмітра Паўлычка папярэдніх гадоў.

Дзве дзяржаўныя мовы
Я знаю дзесяць моў, ды толькі за адную,
як баявік памру! У ёй наш дух жыве,
мяне і мой народ ад здрады ён ратуе,
без роздуму памру, як скажуць, за яе.
Бо мова — то не гук, а думка непакорных,
зярнятка, што дае нам неба у пасаг.
Таму й малолі нас расейцаў хіжых жорны,
каб не памёр у нас пакорны, чорны раб.

Я вам скажу, браты, пад бой чужых курантаў,
што з дзвюх дзяржаўных моў —
дарога ў смерць адна;
Нас вынішчаць рабы, што ў нас, як акупанты,
жывуць і мову п’юць, як п’яніцы, да дна…

(фрагмент верша ў перакладзе Э. Акуліна з публікацыі ў “Дзеяслове” №25, 2006)

І ў тым, што напісана падчас гэтага візіту, проста на могілках побач з помнікам даўняму сябру ўкраінскіх гасцей, Васілю Быкаву:

На могилі Василя Бикава
Камінь із білою жилою,
Неначе блискавиця застигла в ньому,
Вдаривши з неба.

Я доторкнувся, а вона пече.
То не з неба, а крізь камінь
вогонь із великого білоруського болю тече,
Із серця землі, де Василь Быкав спочиває.

Білорусіє, твоє серця
навіть під каменем не вмирає,
А б’ється в руку мою,
Б’ється у моє плече.



Дзмітро Паўлычка казаў, звяртаючыся да залы, настолькі моцна і пераканаўча, што ў тыя пачуцці, якія ён перажыў, ссунуўшы свежы снег на помніку свайму вялікаму сябру Васілю Быкаву і ўбачыўшы белую жылу-маланку на чорным граніце, верылася абсалютна. Як бездакорна раскрывалася моц яго паэтычных слоў і вобразаў, вартасць якіх паэтычнаму Алімпу адзначыў Ніл Гілевіч.

Ніл Сымонавіч у гэты вечар быў узнагароджаны дыпломам міжнароднай прэміі імя Івана Франка, які ўручыў амбасадар Ігар Ліхавы. Гілевіч — чацвёрты лаўрэат прэміі ў Беларусі, — звярнуўшыся да гасцей з вітальным словам, вызначыўшы паэтычную трыяду “бессмяротных” Украіны — Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Дзмітро Паўлычка. У паветры залы лунала адчуванне гістарычнасці моманту.

Зрэшты, гэта адпавядала сапраўднасці. Досыць пералічыць хоць бы тое, што зрабіў у галіне перакладу і выдання па-ўкраінску другі госць вечарыны, Раман Лубкіўскі. Гэта зборнік твораў Купалы, “Вянок” Багдановіча, творы Цёткі, Караткевіча, Барадуліна, Зуёнка і іншых.

Што яшчэ можна дадаць пра ролю асобы ў гісторыі беларуска-ўкраінскіх культурных дачыненняў? Апрача Ніла Гілевіча выступаў і спяваў Эдуард Акулін, агучваючы свае пераклады з украінскай. Вітаў гасцей Сяргей Законнікаў, падараваўшы ім свае свежыя — нарэшце выдадзеныя — кнігі эсэістыкі “На сустрач” і паэзіі “Дол”, толькі атрыманыя з прыватных выдавецтваў. Feci auod potui, faciant meliora potentes — зрабіў, што мог, хто можа, хай зробіць лепш — ці не кожны з прамоўцаў мог паўтарыць старадаўні лацінскі досціп? І гэта — сведчанне непераможнай стваральнай волі чалавека.
 

Мал. 2 Піліп Орлік

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).