/ Віленскі акцэнт

/ Віленскі акцэнт

Па 17 лютага ў галерэі “Мастацтва”

(пр. Незалежнасці, 12) працуе выстава “Дзівацтвы” вядучага беларускага мастака літоўскай Вільні Уладзіміра Голуба.

Жывапісец нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слуцку. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па аддзяленні жывапісу. З 1978 года бярэ ўдзел у выставах, з 1985-га — у Беларускім саюзе мастакоў. Персанальныя выставы Уладзіміра Голуба з поспехам праходзілі ў Беларусі, Літве, Польшчы, Галандыі і ЗША. Ён узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў “За заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва”. А ў 2000 годзе мастак атрымаў Першую прэмію на мінскай выставе “Маятнік часу”. Пра выставу можна сказаць так: калі выдатны мастак прыязджае з места ў мястэчка і паказвае свае творы — гэта заўсёды падзея. Таму, калі са сталічнай Вільні ў сціплы ваяводскі Менск прывозіць свае працы Уладзімір Голуб, гэта абавязкова выклікае цікаўнасць мясцовай шляхты і мяшчанства. У Літве і зараз моцная першасная паганская складовая балцкага татэмізму. Вось адкуль ідзе вобразнасць яго палотнаў, прынесеная да балта-славянскай крыві сучасных літвінаў: чалавек-дрэва-дуб, чалавек-рыба, чалавек-зубр, чалавек-птушка. Пра што мы кажам? Завітайце на выставу, зразумееце.

 

Падрыхтаваў
Аляксей Хадыка 


 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).