/ імпрэзы

/ Творчаму роду няма пераводу

Вечарына пад такой назвай прайшла 15 траўня ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі (Талбухіна, 12).
Чытаць далей »

/ Паэзія як прадчуванне

Пад такой назвай 16 траўня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа ў Мінску прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны перакладам паэмы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа на еўрапейскія мовы. Вечар ладзіўся ў межах акцыі «Ноч музеяў-2009», прысвечанай Году роднай зямлі і 50-годдзю адкрыцця Коласаўскага музея.
Чытаць далей »

/ Кава-арт

У сталічнай кавярні «Амата кава» ўпершыню ў Беларусі праходзіць выстава карцін, напісаных эспрэса.

У экспазіцыі 10 работ, створаных на акварэльнай паперы з дапамогай натуральнай кавы ў тэхніцы «кава-арт». У асноўным на іх намаляваны гістарычныя славутасці Італіі, фантазіі на тэму карцін старых італьянскіх майстроў.
Чытаць далей »

/ Усё, што вы хацелі ведаць пра сучаснае мастацтва, але баяліся спытаць

Пад гэтай правакацыйнай назвай з 20 па 22 лютага ў галерэі «Падземка» прайшлі дэманстрацыі ролікаў відэа-арта і дыскусіі гледачоў, арганізаваныя яе гаспадарамі і творцамі з an angelico group, аб’яднаныя загалоўкам «Person.Sex.Art». Чытаць далей »

/ Выставы і прэзентацыі

23 і 25 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адчыніліся дзве новыя экспазіцыі.
Чытаць далей »

/ МІНСК ВАРТЫ BUCHMESSE (уводзіны ў параўнальную букіністыку)

Паводле беларускіх інфармацыйных агенцтваў, 11–15 лютага ў Мінск зноў прыехала Кніга. У Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭКСПА адбылася XVI Міжнародная кніжная выстава-кірмаш «Кніга Беларусі–2009». Але, паводле адчуванняў шараговага чытача, Кніга ў Беларусь так і не даехала. І толькі самыя спрытныя бібліяфілы былі ў курсе: Кніга пераехала Беларусь. Вашай увазе прапануюцца нататкі чытачкі, якая пабывала не толькі на кніжнымі кірмашы ў Мінску, але і на Балтыйскім кніжным кірмашы–2009, які адбываўся паралельна з мінскім — 12–15 лютага ў віленскім LITEXPO. Чытаць далей »

/ Новыя паступленні і “Экашык”

Невялікая калекцыя новых паступленняў у фонды Нацыянальнага мастацкага музея паказваецца з 29 студзеня па 1 сакавіка.

Чытаць далей »

/ Віленскі акцэнт

Па 17 лютага ў галерэі “Мастацтва”

(пр. Незалежнасці, 12) працуе выстава “Дзівацтвы” вядучага беларускага мастака літоўскай Вільні Уладзіміра Голуба.

Чытаць далей »

/ Паэтычны геній і паштоўка

Мы ўжо пісалі пра серыю выстаў мінскага філакартыста, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава ў Музеі Вялікай айчыннай вайны. Больш за 30 гадоў нястомнай працы дазволілі слыннаму калекцыянеру прадставіць сусветнай публіцы гісторыю сваёй, такой багатай помнікамі, прыгожымі мясцінамі, выдатнымі асобамі, краіны.

Чытаць далей »

/ Feci auod potui… Дзмітро Паўлычка, Беларусь і гетман Орлік

У жніўні 2006 года Генадзь Бураўкін, адказваючы на пытанне Міхася Скоблы пра магчымасць прызнання сённяшняй беларускай уладай заслуг інтэлігенцыі, заўважыў: «Ніколі!»

Чытаць далей »

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.