/ У Віцебску адбылася вечарына, прысвечаная беларускай дудзе

/ У Віцебску адбылася вечарына, прысвечаная беларускай дудзе

Без гэтага музычнага інструменту не абыходзілася ніводнае беларускае свята, гулянне, кірмаш, прадстаўленне батлейкі, ваярскі паход і нават хаўтуры. А дудар быў ці не галоўным персанажам беларускага космасу. Аб гэтым даведаліся ўсе, хто прыйшоў 9 студзеня ў “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” на вечарыну, прысвечаную дудзе аднаму з самых старажытных нацыянальных інструментаў.

Імпрэза адбылася ў межах праекта “Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі” пры фінансавай падтрымцы Дэпартамента інфармацыі і культуры амбасады ЗША і этнагістарычнага цэнтра “Явар”. А правялі вечарыну акцёры “Шальмоўскага тэатра ДыГрыза” з Мінска. Спачатку ўдзельнікам прапанавалі паглядзець фільм пра дуду, а затым быў майстар-клас па старажытных танцах і дыскатэка. Ну, канешне ж, пад дуду!

Свята гэтае можна назваць перасоўным, бо “Шальмоўскі тэатр ДыГрыза” ездзіць па гарадах краіны і ўсюды праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на адраджэнне дуды. Пры гэтым “шальмоўскія” акцёры ладзяць свае вечарыны так, што людзі зусім незаўважна для сябе і абсалютна нязмушана пачынаюць любіць і разумець гэты чароўны інструмент, які быў асалодай для душы ў старажытных беларусаў.

Асабліва прыгожа ды ўдала “дудзець” пра дуду атрымліваецца ў дырэктара тэатра Аляксея Бурносенкі. Ён і грае, і байкі распавядае, і жартуе, і сур’ёзныя рэчы кажа. Да прыкладу, на думку Аляксея, дуда, “калі прыйдзе час, можа стаць адным з сімвалаў Беларусі”. На карысць гэтага сведчаць хаця б такія факты. Неяк Бурносенка выступаў на навагоднім “карпаратыве” ў Маскве. І быў ён там не проста Дзедам Марозам, а Дзедам Марозам з дудой. “І гэта прыцягнула такую ўвагу! Усе адразу прыбеглі глядзець, што за Дзед Мароз такі незвычайны! А ты героем-алімпійцам сябе адчуваеш!” — узгадвае акцёр. А падчас вандровак тэатра па гарадах Еўропы, па словах Аляксея, “дуда там збірае плошчы”: “Яна адразу забівае ўсякія там скрыпачкі, на якіх мясцовыя музыкі граюць Моцарта, Бетховена і, не дай Бог, Баха. Прыходзім мы з дудой — і гэтыя скрыпачы сыходзяць, бо іх ніхто ўжо не слухае”.

А каб вы пераканаліся, што дуда разам з буслам, бульбай, лёнам, блакітнымі азёрамі, сінім небам, зялёным лесам, залатым полем (спіс можна працягваць да бясконцасці, і кожны можа дадаць сюды нешта сваё), і сапраўды можа прэтэндаваць на званне сімвала Беларусі, прыводзім некалькі цікавых звестак, пачутых на вечарыне:

Першую згадку пра дуду ў старабеларускай літаратуры можна знайсці ў “Аповесці пра трох каралёў-валхвоў” (канец XV стагоддзя).

На дудзе гралі ў найважнейшыя святы і падзеі ў жыцці чалавека: на Каляды, Вялікдзень, вяселле, радзіны і хаўтуры. У некаторых беларускіх міфах дудары выступалі ў якасці шамана ці старажытнага святара. А Вацлаў Ластоўскі апісваў нават паданне, у якім дудар памірае, трапляе на неба і іграе там для самога Бога.

Дудары былі такімі важнымі людзьмі, што траплялі ў афіцыйныя дакументы і нават у пералік падаткаплацельшчыкаў.

Выява дуды ёсць у беларускай іканаграфіі — на абразе “Узнясенне Ісуса Хрыста”, што знаходзіцца ў царкве ў вёсцы Экімань Полацкага раёна, можна ўбачыць анёла з гэтым музычным інструментам.


Найстарэйшая з захаваных беларускіх дудаў захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музеі. Гэта традыцыйная беларуская дуда 1877 года паўночна-беларускага рэгіёну. Апошні раз на ёй гралі ў вёсцы Верабкі на Лепельшчыне.

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска”


 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/