/ Дэбютны альбом групы The Fraiz — Paraslov (Rising Of Prickly Fish)

/ Дэбютны альбом групы The Fraiz — Paraslov (Rising Of Prickly Fish)

З першымі хвілінамі новага года PARASLOV нарадзіўся для грамадскасці. Творчыя думкі каманды "the Fraiz" , мудрыя парады і акультурванне матэрыялу Пятра Семенюка, карпатлівая і зацятая праца музычнага прадзюсара Зміцера Галадко і студыі "Формула гуку" (FORZ), пры падтрымцы кампаніі STA Logistic і Сяргея Капусціна асабіста.

За час свайго існавання група паспела "натаптаць" у розных конкурсах, з якіх ніколі не сыходзіла з пустымі рукамі. Апошнімі буйнымі падзеямі былі — выступ на фэсце "Суседні Свет", які праходзіць у Крыму, удзел у "Emergenza 2011 Belarus", і атрыманне прэміі "Ў Кедах" у кастрычніку 2011 года ў Мінску.

Дэбютны альбом "Paraslov (Rising Of Prickly Fish)" складаецца з 14 трэкаў: некалькі з іх ужо публікаваліся ў папярэднім EP — "What The Fraiz", частка перазапісаных трэкаў, даўно вядомых слухачу, усё астатняе — зусім новыя кампазіцыі. Назва альбома — гэта вобразнае адлюстраванне ідэі самаразвіцця чалавека, якая непарыўна злучае ўсе кампазіцыі альбома. "Мы не збіраліся стварыць атмасферу ўтопіі, насупраць усё сумленна і адкрыта. Так, парой цяжка, але заўсёды прыходзіць новая раніца, і ў нас ёсць шанец усё змяніць — прыкладна ў такім настроі створаны наш дэбютны альбом", — выказваецца лідар і гітарыст групы Алег Шарко.

Наконт стылю Віктар Лукашэвіч кажа наступнае: "Усё больш і больш апускаючыся ў запісаны матэрыял, мы таксама апускаліся ў невыразнасці яго стылістычнага ўтрымання. Адбітак альтэрнатыўнага мінулага, дыхтоўная частка падбадзёрлівага дэнс-настроі, якія праходзяць на працягу ўсяго альбома. Новы павеў індзі, доля энергічнага пост-панка, арган, фартэпіяна і 8-бітныя мелодыі з дзяцінства апускаюць у настальгію "безВконтактного" мінулага. Мы настолькі згубіліся ў гэтым, што для нас ужо стала ўсё роўна, што гэта ёсць. Для нас гэта проста "the Fraiz".

"Гэты альбом — цэласнае ўвасабленне ідэі таго, што ёсць "the Fraiz" да 1 студзеня 2012 года. Гэта — вынік, на ўвасабленне якога мы выдаткавалі год, працягваючы ў той жа час рухацца далей. І ўжо цяпер мы іншыя, мы прагнем ствараць ізноў. Гэта будзе зусім новае і пужаючае іншае, але ў сваёй сутнасці застанецца тым жа "the Fraiz", — кажа пра альбом увогуле Павел Феранц. Мы ідзім далей. У масы ці ў андэграўнд, да новага ці ў мінулае, да мэты ці ў нікуды. Мы ідзем".

2 лютага група, будзе прэзентаваць альбом у акустычным варыянце, у клубе "Графіці". На 1 сакавіка плануецца поўнамаштабная прэзентацыя ў клубе "Re:Public". Усе падрабязнасці і навіны — на сайце групы.

Запампаваць альбом можна на афіцыйным сайце групы - www.thefraiz.com

 

 

 #
У "музычнага прадзюсара Зміцера Галадко" не было вецера ў галаве (ці ўсё ж ветра ў Змітра?), таму ён у сваім PARASLOV не прыгадаў ніводнага роднага (яму ж хапае ангельскі і расейскіх). Толькі дзіўна, чаму піша пра яго газэта ТБМ?
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/