/ Вяртанне легенд беларускага гранжу

/ Вяртанне легенд беларускага гранжу

28 лістапада ў клубе «Графіці» выступілі беларускія гранж-гурты — «Happy Face» і «Голая Манашка».

«Happy Face» сабраліся новым складам пасля працяглага перапынку, а лідар «Голай Манашкі» Федзя Жывалеўскі сёлета выйшаў з турмы пасля дзвюх з паловай гадоў зняволення.

Але пра «беларускія легенды гранжу» фанаты забыліся. Нават праз гадзіну пасля заяўленага пачатку вечара ў невялічкім «Графіці» былі занятыя толькі месцы за столікамі, і ўсяго некалькі чалавек глядзелі на выступ стоячы.

Але вядомыя асобы не пакінулі без увагі гэтую імпрэзу: сярод публікі нельга было не заўважыць Міхея Насарогава са скандальна вядомага «RockerJoker» і Аляксандра Памідорава, былі тут і калегі па гранж-сцэне — Яўген Змушка з гурта «МУТНАЕВОКА» і Раман Сухоцкі, вядомы па лідарству ў гуртах «KROK» і «Avias».

Вечар  адкрываў незаяўлены ў афішы гурт «BAK». Не ўразіўшы публіку, неўзабаве гурт сышоў, а за справу прыняліся вядоўцы — Ілля Маліноўскі і Аляксандр Памідораў. Пакуль тыя травілі байкі, «Happy Face» рыхтаваліся да выступу. А пасля не без кур’ёзаў адыгралі невялікі сэт. Публіка крычала «Брава!», а Міхей Насарогаў абураўся: «Брава» — гэта іншы гурт!» «Бравісіма!» — не разгубіўшыся, адгукнуліся фанаты. А тым часам мікрафоны выляталі са стоек, а дзяўчыны эратычна танчылі.

Нарэшце на сцэну выйшла «Голая Манашка». Першая песня аказалася новай, а пасля пайшла «класіка», але не без сюрпрызаў — была выканана не характэрная для гурта металічная песня, якая амаль нідзе раней не гучала. На жаль, сет гурта аказаўся маленькім, і шмат прызнаных гітоў публіка так і не пачула.

 Лідар «Голай Манашкі»  Федзя Жывалеўскі заявіў пра сканчэнне канцэрту, палова публікі сышла, але шоў працягвалася. Федзя праспяваў некалькі песень пад гітару, а Аляксандр Памідораў падсеў за бубны. Гітара літаральна пайшла па руках. Яўген Змушка з гурта «МУТНАЕВОКА» заспяваў «Малінаўскі блюз». Эстафету хацеў пераняць і Аляксей «Мумрык» з «Happy Face», але не пашчасціла: медыятара для яго не знайшлося, а гаспадар гітары хутка забраў свой інструмент. На тым шоў скончылася.

Застаецца спадзявацца, што гэтыя безумоўна вартыя гурты ў хуткім часе зладзяць вялікія і багатыя па змесце канцэрты, якія не толькі не расчаруюць старых фанатаў, але і прыцяг­нуць новых.

 #
bak як раз таки уразиу, гэта хацяб было незвычайна, жыва и цикава слухаць, нягледзячы на невялики прафессиянализм и недахопы у тэхницы, а вось алкагаличная не вельми роуная мелодыка, happy face и скудныя чатыры аккорды, на маю думку павинны были застацца у 90-х и не мяркую, што варта было стольки пиць перад выступам, каб ператварыць мерапрыемства у бардэль, мабыць. Манашка малайцы, але нажаль их я не дачакауся. яшчэ цикава спытаць кольки адличыли грошау аутару за такую хлусню, аб мерапрыемстве и аб гуртах якия выступали, здаецца пачуцце, што яго натхненне сыходзиць ад нейких сваих уласных матыватарау парушанага гонару и недагледжанасци, мабыць гэта алкаголь.
 
Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 
ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць

Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.

Праграма фестывалю:

10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.

Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).

Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.

Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by

ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

Шансі — ідэальная котка

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/