/ 90 год з дня нараджэння Міколы Ермаловіча

/ 90 год з дня нараджэння Міколы Ермаловіча

Мікола Іванавіч Ермаловіч, беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) нарадзіўся 90 гадоў таму, у вёсцы Малыя Навасёлкі, што на Койданаўшчыне. Нядаўна на яго малой радзіме, у памяшканні сярэдняй школы вёскі Вялікія Навасёлкі, адбылася прэзентацыя кнігі “Мікола Ермаловіч” з залатой серыі “Беларускі кнігазбор”.

(На здымку: Сямъя Ермаловічаў)

У актавай зале школы адбылася цікавая размова пра жыццёвы і творчы шлях Міколы Ермаловіча, гучалі напісаныя ім вершы. Гісторык Анатоль Валахановіч расказаў прысутным пра сваё знаёмства з Міколам Ермаловічам, якія цяжкасці давялося пераадолець, каб выдаць першую кнігу М. Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. У гутарцы прынялі ўдзел гісторык, археолаг, бард Пятро Русаў, дырэктар Дзяржынскай раённай бібліятэкі Валянціна Клімовіч, дырэктар школы Святлана Ганчар і загадчык школьнага краязнаўчага музея Вячаслаў Кавалеўскі. На прэзентацыі прагучала, што вуліца ў в. Малыя Навасёлкі, дзе нарадзіўся Мікола Ермаловіч і два яго вядомыя на Беларусі браты Леанід і Валянцін, носіць назву “ Ленінская”, і мясцовай грамадскасці даўно надышоў час узняць пытанне аб перайменаванні яе ў вуліцу братоў Ермаловічаў, а школе надаць імя Міколы Ермаловіча.

Праз два тыдні прэзентацыя кнігі адбылася і ў Дзяржынску, у Цэнтральнай раённай бібліятэкі. На сустрэчу з чытачамі горада і раёна прыехалі з Мінска галоўны рэдактар “Беларускага кнігазбору” ўкладальнік і аўтар каментарыяў кнігі, кандыдат гістарычных навук пісьменнік Кастусь Цвірка, паэт Міхась Скобла, гісторык, генеолаг, краязнаўца, журналіст Леанід Акаловіч, Анатоль Валахановіч і Пятро Русаў.

Усе гэтыя людзі добра ведалі Міколу Ермаловіча пры яго жыцці, і іхнія ўспаміны аб нашым выдатным суайчынніку ўспрымаліся з вялікай увагай. Міхась Скобла і іншыя выступоўцы адзначылі, што Мікола Ермаловіч, не меўшы ні вучоных ступеняў, ні званняў, амаль невідушчы, зрабіў відушчым свой беларускі народ. У сваіх кнігах “Па слядах аднаго міфа”, “Старажытная Беларусь” ён ўпершыню грунтоўна даказаў, што ВКЛ было магутнай беларускай дзяржавай са сваім беларускім пісьменствам, з высокай культурай, гэта была дзяржава, якую паважалі і з якой лічыліся і ўсходнія і заходнія суседзі. Уся знаць Вялікага княства Літоўскага размаўляла ў той час тагачаснай беларускай літаратурнай мовай.

У чарзе да Кастуся Цвіркі, каб набыць кнігу з аўтографам


Мікола Ермаловіч, узнавіўшы праўду пра нашу старажытную дзяржаву, як бы праклаў шлях усім нам не толькі ў мінулае, але і ў будучыню. Бо толькі стоячы на грунце самастойнасці і самапавагі, мы зможам самазахавацца як нацыя і дзяржава. Анатоль Валахановіч адзначыў, што ў Маладзечна і Старых Дарогах ўстаноўлены помнікі Міколу Ермаловічу. На жаль, на яго малой радзіме нішто не нагадвае пра тое, што ён тут нарадзіўся і вырас.

Да ўвагі ўдзельнікаў прэзентацыі была прадстаўлена выстава з фондаў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі”. Яе матэрыялы прэзентавала галоўны бібліёграф бібліятэкі, паэтка Вольга Жыбурт.

Напрыканцы цікавай сустрэчы дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч падзякавала гасцям і шматлікім кнігалюбам, удзельнікам сустрэчы за цікава праведзенае культурнае мерапрыемства, прагучала прапанова аб наданні бібліятэцы імя выдатнага земляка, суайчынніка Міколы Ермаловіча. Жадаючыя змаглі набыць кнігу “Мікола Ермаловіч” з аўтографам Кастуся Цвіркі. Прадмову да кнігі напісаў выдатны гісторык Анатоль Грыцкевіч. Амаль палову кніга займае праца М. Ермаловіча “Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае”, змешчаны таксама гутаркі і вершы, крытыка, публіцыстыка, лісты М. Ермаловіча, якія не друкаваліся раней.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/