/ У сталіцы адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску”

/ У сталіцы адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску”

16 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску”.

У экспазіцыі прадстаўлены 34 працы вядомых сучасных кітайскіх майстроў жывапісу і каліграфіі. Арганізатарамі творчай акцыі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Палац мастацтва.

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Сяргей Цімохаў, выстава прымеркавана да 20-годдзя дыпламатычных адносін паміж КНР і Беларуссю. Паводле яго слоў, па запрашэнню Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Мінск прыехала дэлегацыя Цэнтральнага інстытута каліграфіі і жывапісу Музея па вывучэнню культуры і гісторыі КНР на чале з дырэктарам інстытута Ма Чжэньшэнам. Цімохаў паведаміў, што ў межах выставы запланаваныя майстар-клас па каліграфіі ў музеі і сустрэча кітайскіх мастакоў са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.



Паводле слоў намесніка міністра культуры Беларусі Тадэвуша Стружэцкага, беларуска-кітайскія культурныя адносіны развіваюцца па ўсіх напрамках і вельмі дынамічна. “Штогод наша краіна прымае вядомыя кітайскія творчыя калектывы, арганізуе выставы і, разам з тым, прадстаўляе нацыянальную культуру і мастацтва ў Кітаі”, — адзначыў Стружэцкі.

Паводле яго слоў, зараз ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі навучаюцца больш за 180 студэнтаў з КНР. “Акрамя таго, кітайскія студэнты вучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. І мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час будуць падпісаныя адпаведныя пагадненні паміж установамі культуры Кітая і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Тады мы зможам прымаць кітайскіх студэнтаў і ў гэтай ВНУ”, — сказаў намеснік міністра. Паводле яго слоў, у 2012 годзе будуць арганізаваныя Дні культуры Беларусі ў КНР, у межах якіх запланавана правесці выставу кніг беларускіх пісьменнікаў у перакладах на замежныя мовы.

Нядаўна прызначаны пасол КНР у Беларусі Гун Цзяньвэй адзначыў, што за 20 гадоў значна пашырыліся кітайска-беларускія адносіны ва ўсіх абласцях, у тым ліку ў палітыцы, эканоміцы, гандлі, адукацыі, культуры і гуманітарных сувязях. На яго думку, існуюць рэзервы для дасягнення больш высокай ступені развіцця гэтых сувязей. Як паведаміў пасол, з нагоды 20-годдзя дыпламатычных адносін паміж двума краінамі ў Пекіне і Мінску, а таксама ў рэгіёнах КНР і Беларусі адбудуцца розныя мерапрыемствы. Неабходна максімальна выкарыстоўваць шанс, які прадаставіла гэтая дата, каб прасунуць адносіны паміж двума краінамі і народамі, сказаў дыпламат.



Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна адзначыў, што беларускае мастацтва заўсёды адрознівалася магутнай прагай да засваення сусветнага вопыту і лепшых яго скарбаў. Паводле яго слоў, тое, што экспануецца на выставе, —  гэта вельмі вялікі густ і праява традыцыйных мастацкіх школ Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама іх шлях засваення сучасных метадаў. На думку Баразны, выстаўленыя творы выпраменьваюць каласальны запал энергіі, дэманструюць высокі кампазіцыйны ўзровень каліграфічнага майстэрства, а таксама ментальнасць старажытнай кітайскай культуры, якая стала ўзорнай для сусветнай культурнай спадчыны. Знаёмства з экспазіцыяй будзе вельмі карысным і цікавым для студэнтаў мастацкіх ВНУ, навучэнцаў мастацкіх школ і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў Міністэрства культуры, сказаў рэктар акадэміі.



Затым адбыўся майстар-клас кітайскіх мастакоў-каліграфаў.

Выстава працуе да 19 студзеня.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/