/ У Мінску адкрылася выстава паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса

/ У Мінску адкрылася выстава паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса

 18 студзеня ў Мінску, у Палацы мастацтва адкрылася выстава паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса (1818, Вільня — 23.12.1885, Кракаў).

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя працы 10 беларускіх мастакоў, якія ў кастрычніку 2011 года ўдзельнічалі ў мастацкім пленэры ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Сяргей Цімохаў, зварот увагі шырокай грамадскасці, асабліва маладога пакалення, на імёны некалі знаных, а на сёння амаль забытых нашых землякоў, з’яўляецца данінай удзячнасці продкам за іх высакародную дзейнасць, што ўмацоўвае гістарычную памяць і спрыяе станаўленню нацыянальнай і грамадзянскай свядомасці беларусаў. Паводле яго слоў, пленэр быў праведзены на сродкі Лагойскага райвыканкама пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў, а таксама Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

                                                            Уладзімір Рынкевіч

Паводле слоў ініцыятара і куратара праекта, мастака Уладзіміра Рынкевіча, пленэр на Лагойшчыне стаў пятай мастацкай акцыяй, прысвечанай айчынным мастакам XIX стагоддзя. Рысавальшчык-карыкатурыст, ілюстратар, аўтар-выканаўца сатырычных вершаў і песень на польскай мове, празаік і публіцыст Артур Бартэльс меў артыстычную натуру, быў асобай вядомай і паважанай у інтэлігентскіх колах Беларусі, Літвы і Польшчы. Яго байку “Свінні і бараны” пераклаў на беларускую мову Францішак Багушэвіч. Бартэльс вучыўся ў Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Пэўны час кіраваў уладаннямі сваіх родзічаў — графоў Тышкевічаў на Лагойшчыне. Быў блізка знаёмы з Канстанцінам Тышкевічам і братамі Ваньковічамі. Пасля паразы паўстання 1863 года эміграваў, потым вярнуўся на радзіму, памёр і пахаваны ў Кракаве.

                             Партрэт Артура Бартэльса (праца ўдзельніка пленэру, мастака Ігара Лыскаўца)

У гісторыю беларускага і польскага выяўленчага мастацтва Бартэльс увайшоў перш за ўсё сваімі альбомамі літаграфій маралізатарскага зместу “Скнара”, “Пан Яўген”, “Пан Афанасій Скарупка — чалавек прагрэсіўны”, “Чалавек высокага паходжання”, “Суседкі абедзік” і “Аканом”. Сатырычныя малюнкі ў гэтых альбомах аўтар суправаджаў рыфмаванымі подпісамі, у якіх высмейваліся звычаі дваран і местачковай шляхты. У замежных музейных фондах таксама захаваліся шматлікія малюнкі мастака этнаграфічнага характару. “Аднак у айчынных галерэях, музеях і архівах не захавалася ні аднаго арыгінальнага твору Бартэльса”, — падкрэсліў Рынкевіч.

Ён паведаміў, што рыхтуецца да выдання невялікая кніжка пра творчасць Бартэльса з ілюстрацыямі яго твораў, і выказаў падзяку кіраўніцтву Лагойскага раёна і Беларускага саюза мастакоў за падтрымку мастацкай акцыі.

                                                       Вольга Антаневіч

Начальнік аддзела культуры Лагойскага райвыканкама Вольга Антаневіч адзначыла, што пленэр выклікаўпачуццё годнасці за сваю малую, але такую багатую радзіму — Лагойшчыну. Паводле яе слоў, мастацкая акцыя стала самай яркай, самай удзячнай і самай душэўнай культурнай з’явай года ў раёне. “Для мяне гэта тым больш прыемна, што я пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка выкладала ў мастацкай школе, і ў пленэры прынялі ўдзел мае настаўнікі”, — сказала Антаневіч.

Выстава працуе да 29 студзеня

 

 

                                                             Фрагменты выставы

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/