/ Вяртанне мастака

/ Вяртанне мастака

Не дужа людна, але ўрачыста было апоўдні 29 студзеня ў кавярні «Добрыя мыслі». Нагодай стаўся вернісаж заходнебеларускага мастака “віленскай школы” Паўла Южыка (1874–1944).

Калекцыя, прадстаўленая ў экспазіцыі, сфарміравана на падставе твораў, якія належаць Смаргонскаму краязнаўчаму музею, і ўзбагачаная некалькімі работамі з прыватных збораў. Прэзентавана выстава грамадскім творчым аб’яднаннем “Мастак”. Куратар — мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская.

У адрозненні ад іншых творчых постацяў, што зніклі з беларускіх абсягаў, Паўла Южыка, ураджэнца Смаргоншчыны, трохі ведалі, ці, хутчэй, нешта чулі пра яго. Ён не быў забаронены, рэпрэсаваны ці абсалютна забыты, але імя яго не мела розгаласу, а творчы даробак заставаўся незапатрабаваным.

Мінулае не перайначыш, але досвед яго існуе для будучыні… Менавіта для будучыні і ўласнага сумлення Надзея Емельянаўна Маркава, руплівіца беларушчыны, галоўны захавальнік Смаргонскага краязнаўчага музея, узімку і восень, цягам не аднаго года абыходзіла навакольныя вёсачкі. Пакуль у 1989 годзе не выйшла на след мастака, не адшукала яго працы. Цікава, што іх грашовы эквівалент на той час намесніца дырэктара па навуцы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР вызначыла адразу і канкрэтна: “Можна даць уладальніцы карцін па пяць рублёў за кожную”, — параіла яна калегам з правінцыі. Нагадаем, столькі каштавала тады кіло каўбасы.

Дзякаваць Богу, нешта змяняецца пад аблокамі, змяняецца ў мысленні. Новая генерацыя кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі хоць і не ўсё можа, але ўсведамляе “наяўнасць запазычанасці” галоўнага храма мастацтва перад беларускім народам. І шмат робіць, каб выправіць становішча. На адкрыцці выставы, апрача іншага, гаворка ішла пра запачаткаванне модных зараз дзяржаўна-грамадскіх камісій, пра адраджэнне мастацтвазнаўчых экспедыцый, пра стварэнне музея прыватных калекцыяў, музея заходнебеларускага мастацтва, шырэй — музея беларускай культуры. Але відавочна, што справу гэту мажліва агораць толькі разам — грамадзянскай супольнасці і дзяржаве, сцвярджаючы тым самым, што мы адзін народ.

Нацыянальны мастацкі музей плануе паказаць работы Южыка. Упэўнены, хоць і не “першы”, але пакажа. Хаця б пад восень, з нагоды 70-х угодкаў аб’яднання Беларусі. Карціць даведацца, які падарунак нас чакае — выстава, прысвечаная аб’яднанню Заходняй Беларусі, выстава Заходнебеларускага мастацтва ці “два ў адным” — з тых твораў, што ёсць “пад рукой”? Шараговае мерапрыемства ці сапраўдная падзея? Як адзначыў на адкрыцці выставы Паўла Южыка доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута: “Неспазнанае мастацтва Заходняй Беларусі — гэта самы сапраўдны кантынент”.

Пакуль жа трэба падзякаваць арганізатарам за цудоўную мажлівасць хоць пару дзён публічна, а не ў музейным сховішчы, пабачыць жывапіс высокага прафесіянала Паўла Южыка, “карцінам якога, — як адзначыла ў буклеце да выставы Таццяна Гаранская, — характэрна трапяткая перадача прыгажосці і ўменне майстра віртуозна перадаць праз сціплы сюжэт на невялікім палатне веліч прыроды і чалавека ў ёй”.
 

Мал. Павел Южык. Сваячніца

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).