№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Духоўны фэст у Мінску — вечнае і актуальнае
18 студзеня 2012 года ў Палацы мастацтваў адчыніўся Другі фэст духоўнага мастацтва — выстава жывапісу, графікі і скульптуры, арганізаваная Саюзам мастакоў і прысвечаная святу Божага нараджэння.
Яшчэ адна святочная экспазіцыя, непасрэдна калядная, хаця і са спазненнем, адчыніцца, як паведаміў намеснік старшыні СМ Сяргей Цімохаў, з некаторым спазненнем — праз тыдзень. Адкрыццю спадарожнічала інсталяцыя мастака Алеся Пушкіна, анансаваная напярэдадні ў інтэрнэце. Але спачатку пра саму тытульную падзею.Чытаць далей »
/ У Мінску адкрылася выстава паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса
18 студзеня ў Мінску, у Палацы мастацтва адкрылася выстава паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса (1818, Вільня — 23.12.1885, Кракаў).
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя працы 10 беларускіх мастакоў, якія ў кастрычніку 2011 года ўдзельнічалі ў мастацкім пленэры ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.Чытаць далей »
/ У сталіцы адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску”
16 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава “Кітайскія мастакі ў Мінску”.
У экспазіцыі прадстаўлены 34 працы вядомых сучасных кітайскіх майстроў жывапісу і каліграфіі. Арганізатарамі творчай акцыі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Палац мастацтва.
Чытаць далей »
/ Мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва запрашае
Паказаць беларускую інтэлектуальную гісторыю і культуру ў асобах — адна з мэтаў цыклу публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Мы канцэнтруем увагу аўдыторыі на думках і дзейнасці тых, хто спрычыняецца да развіцця нацыянальнага культурнага дыскурсу. Мы перабіраем постаці класікаў як фотаздымкі ў старым сямейным альбоме, каб разгледзець па-за іх “нерухомасцю” жывое, актуальнае, роднае — тое, што тлумачыць нам нас саміх.
Чытаць далей »
/ 90 год з дня нараджэння Міколы Ермаловіча
Мікола Іванавіч Ермаловіч, беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) нарадзіўся 90 гадоў таму, у вёсцы Малыя Навасёлкі, што на Койданаўшчыне. Нядаўна на яго малой радзіме, у памяшканні сярэдняй школы вёскі Вялікія Навасёлкі, адбылася прэзентацыя кнігі “Мікола Ермаловіч” з залатой серыі “Беларускі кнігазбор”. Чытаць далей »
/ «НАРЭШЦЕ ЯНЫ САБРАЛІСЯ РАЗАМ»: беларускі павільён 53-й венецыянскай біенале на беразе Свіслачы
Біенале ў Венецыі — гэта, без перабольшанняў, крута. Кожны няпарны год, пачынаючы з 1895-га, мастакі Еўропы (а цяпер і свету) збіраюцца ў горадзе святога Марка, каб прадэманстраваць свае апошнія дасягненні. На біенале ў Венецыі звяраюць тэндэнцыі, знаходзяць натхненне і абменьваюцца досведам вяршкі артыстычнага бамонду планеты. Вось і сёлета, з чэрвеня па лістапад, аматараў мастацтва чакаюць поўныя арту павільёны 77 краінаў, у тым ліку краінаў-дэбютантак фестывалю — Аб’яднаных арабскіх Эміратаў і Чарнагорыі. Чытаць далей »
/ Ад сучаснага да традыцыйнага
Прапануем чытачам прайсціся па новых экспазіцыях, якія адчынены ў мінскіх музеях.
(На здымку: Карціна Пятра Асоўскага)Чытаць далей »
/ Вяртанне мастака
Не дужа людна, але ўрачыста было апоўдні 29 студзеня ў кавярні «Добрыя мыслі». Нагодай стаўся вернісаж заходнебеларускага мастака “віленскай школы” Паўла Южыка (1874–1944).
Калекцыя, прадстаўленая ў экспазіцыі, сфарміравана на падставе твораў, якія належаць Смаргонскаму краязнаўчаму музею, і ўзбагачаная некалькімі работамі з прыватных збораў. Прэзентавана выстава грамадскім творчым аб’яднаннем “Мастак”. Куратар — мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская.
Чытаць далей »


















