/ “Be2gether”: навігатар па Нарвілішках

/ “Be2gether”: навігатар па Нарвілішках

25-27 чэрвеня на беларуска-літоўскім памежжы, каля жывапіснага рэнесанснага замку ў Нарвілішках адбудзецца фестываль музыкі і мастацтваў “Be2gether”. Цягам трох дзён наведнікаў чакае выступ каля 50 выканаўцаў з усяго свету. Але музыка - далёка не адзінае, чым сёлета вабіць фестываль. З году ў год каля Нарвілішскага замку выспявае кірмаш сучаснага мастацтва, забаваў і адпачынку, удзел у якім можа ўзяць кожны ахвочы.  Прапануем кароткі пуцяводнік па свяце, што мае адбыцца, і на якое не позна патрапіць нават калі ў вас няма візы: падача дакументаў на 5-дзённую візу для наведнікаў "Be2gether" працягнутая да 17 чэрвеня.

 


Танцы і перформансы


На “Be2gether” упершыню будзе створаная асобная сцэна для арт-перформансаў для прэзэнтацыі розных культур свету, театральных спектакляў і імправізацый, прадстаўленняў мадэрн – мастацтва, у якіх змогуць паўдзельнічаць і самі гледачы.
 

Таксама гледачы змогуць павучыцца граць на барабанах, паспрабаваць сябе ў мастацтве жангліравання ці акрабатыкі, паўдзельнічаць у спаборніцтвах па вулічных танцах. Ансамбль літоўскай габрэйскай грамады падрыхтуе адмысловы танцавальны выступ ва ўсходнім стылі. Таксама гледачы ўбачаць бразільскае баявое мастацтва – капаэйру, танцавальныя шоў фламенка, сальсы, індыйскага танца. Будзе таксама прэзэнтавацца праект французкай песні.

Авангард і архаіка

У Нарвілішках беларускія артысты адчыняць дзверы ў мінулае музыкі і мастацтва. Кампанія “Budzma!” дасць магчымасць удзельнікам фэсту пазнаёміцца з архаічным мастацтвам, слухаючы рытмы танцавальнай музыкі ці гледзячы авангарднае кіно.
 

Зона “Budzma!” на тэрыторыі Be2gether будзе ўяўляць сабою сінтэз са старажытнай вёскі і сучаснага горада, якія будуць суседнічаць побач адзін з адным. Старажытная друкарня будзе працаваць цягам усяго фэсту і ў гасцей будзе магчымасць зрабіць містычныя кудмені, сакральныя лялькі, а таксама пагуляць у архаічныя гульні.

Антыстрэс

У намёце клуба-бара «Play – Guru» будзе магчымасць парэлаксаваць пасля канцэртаў. Тут вы зможаце пагуляць у настольны футбол, навучыцца граць на перкусіі, жангліраваць, майстраваць арыгамі. На ўроках моды «Pats Sau Dizaineris» («Сам сабе дызайнер») вас навучаць таму, як слушна спалучаць вопратку з біжутэрыяй, а кліентам «Pasitikėk Kirpėju» («Даверся цырульніку») давядзецца даверыцца фантазіі цырульніка. Пры гэтым намёце будзе працаваць дзіцячы пакой з цікавосткамі для самых маленькіх удзельнікаў свята.

Лазня і масаж

На тэрыторыі фестывалю будзе усталявана вялікая лазня-парылка, разлічаная на 15-20 чалавек адначасова. Ва ўсталяваных побач намётах прадстаўнікі “Акадэміі лазні” („Pirties akademijа“) будуць вучыць слушна карыстацца лазневым венікам, раскрываць сакрэты масажу, ароматэрапіі і іншых лазенных прыемнасцяў. Апроч таго, на “Be2gether” будуць працаваць тры масажныя намёты, прычым адзін з іх (“East Island”) - бясплатны.

На ўсялякі пажарны

 

Паводле агалошаных у сеціве правілаў “Be2gether”, сярод іншых колюча-рэжучых рэчаў на танцпол забаронена праносіць… парасоны. Таму наведнікам рэкамендуецца запасціся дажджавікамі і гумовым абуткам, ультрамодным у гэтым годзе. У тых жа, каму ляніва будзе везці з сабой аксэсуары супраць дажджу, будзе магчымасць, у выпадку чаго, набыць іх проста на тэрыторыі фэсту.
Таксама сярод выгодаў: з ежы - кухня розных нацыяў, з алкаголю - разліўное піва, з сучасных тэхналогій - доступ у інтэрнэт, з усяго астатняга - прыбіральні і душавыя кабіны.

Карысныя спасылкі для тых, хто сабраўся на фестываль

Як даехаць на фэст машынай з Беларусі  
 

Расклад руху фестывальных аўтобусаў “Вільня - Нарвілішкі”
 

Правілы фестываля: чаго нельга рабіць на “Be2gether” і што можна, што браць з сабой і што пакінуць дома


Быць на чале моды: замова онлайн вопраткі і сувеніраў з лагатыпамі фестывалю


Падаць на візы можна да 17 чэрвеня

Для падачы дакумэнтаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце b2g.soundline.by.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасьведчаньні), для астатніх — 250 тыс. руб. У продажы ў грамадзкіх распаўсюднікаў, а таксама праз сыстэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.
Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках.

 #
Lots of specialists argue that mortgage loans aid a lot of people to live the way they want, because they can feel free to buy needed things. Furthermore, banks offer short term loan for different persons.
 
 #
For those still wondering whether it is possible to gain personal information in connection unknown mobile calls, the answer lies in consulting a reliable cell phone number lookup directory.
 
 #
For those still wondering whether it is possible to gain personal information in connection unknown mobile calls, the answer lies in consulting a reliable cell phone number lookup directory.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/