/ “Адкрывай Беларусь — адкрывай Еўропу”

/ “Адкрывай Беларусь — адкрывай Еўропу”

3 сакавіка прадстаўнікі дыскусійна-аналітычнай супольнасці “Ліберальны клуб” сабралі журналістаў у мінскім гатэлі “Еўропа”, каб абвесціць пра старт “Show Belarus — Show Europe” — супольнай культурнай кампаніі, якая аб’яднае дзеля культурнага абмену арт-колы Беларусі, Германіі, Літвы, Партугаліі, Швецыі, Эстоніі.

У межах праекту цягам 2011 года 35 беларускіх творцаў наведаюць розныя гарады Еўропы з культурнымі акцыямі, выступамі, выставамі і іншай дэманстрацыяй таго, чым ёсць мастацтва сучаснай Беларусі — кожную групу складзе 1 музычны калектыў (або 5 музыкаў), 1 мастак і 1 фатограф. Адпаведна, у 2012 годзе 35 творцаў з розных еўрапейскіх краінаў наведаюць Беларусь са сваімі праектамі. У выніку праект ахопіць пляцоўкі 11 гарадоў: Бабруйска, Вільнюса, Валожына, Дрэздэна, Лісабона, Мінска, Нясвіжа, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Стакгольму і Тарту. У кожным з іх пройдуць сумесныя канцэрты, выставы і майстар-класы. У 2012-м партугальцы, шведы, літоўцы, эстонцы і немцы наведаюць беларускія гарады.

Спіс беларускіх гарадоў, якія прымуць еўрапейскі фэст, пакуль не канчатковы. Адзін з арганізатараў канферэнцыі Яўген Прэйгерман прызнаўся, што дамоўленасці з мясцовымі ўладамі заяўленых гарадоў няма — праграму папярэдне ўхвалілі адно прадстаўнікі Міністэрства культуры (хоць ніхто з чыноўнікаў Мінкульту на гутарку з журналістамі так і не з’явіўся). Але паколькі гэта аддалены этап праграмы, яго пакінулі “на потым”. Галоўнае — дамовіліся з Еўропай. Першы візіт беларускіх творцаў запланаваны на чэрвень гэтага года ў партугальскі гарадок Азаруджа.

Адной з мэтаў праекту, заявілі прадстаўнікі “Ліберальнага клубу”, было прыцягненне ўвагі да візавай сітуацыі ў Еўропе, агітацыя за спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскімі краінамі: “Добра, што гэты працэс пачаўся незалежна ад нас, але адначасова з нашай кампаніяй”, — зазначыў Прэйгерман. І гэта яшчэ не ўсе цуды інтэграцыі, на якія здольныя арт-менеджары “там” і асабліва “тут”. Прынамсі, у “Ліберальным клубе” вельмі спадзяюцца на “год прадпрымальнасці”, абвешчаны сёлета беларускімі ўладамі.

Хто з творцаў будзе прадстаўляць Беларусь? Гэта яшчэ не вырашана. Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе могуць музыкі, мастакі, фатографы і любыя іншыя творцы (апроч літаратараў). Заяўка падаецца ў адвольнай форме на беларускай, рускай або англійскай мовах.

Падрабязней аб праекце “Адкрывай Беларусь — адкрывай Еўропу” расказвае сайт кампаніі http://showbelarus.eu/

----------------------------------------------------------------

УВАГА, КОНКУРС

Каб стаць удзельнікам праекта, адпраўце заяўку на konkurs@showeurope.by.

 Заяўка павінна ўключаць:

-    інфармацыю пра прэтэндэнта

-    кароткі адказ на пытанне “Чаму менавіта вы падыходзіце для праекта?”

-    найлепшыя ўзоры вашых твораў

Усе выдаткі, злучаныя з удзелам у праекце, пакрываюцца арганізатарамі!

Прэтэндэнтаў будзе ацэньваць міжнароднае журы, якое будуць кансультаваць незалежныя эксперты ва ўсіх трох абласцях мастацтва: музыцы, жывапісе і фатаграфіі. У склад журы ўвойдуць прадстаўнікі кожнай з шасці грамадскіх арганізацый, адказных за правядзенне праекта.

 Галоўнымі крытэрамі пры адзнацы прэтэндэнтаў стануць: жаданне і здольнасці артыстаў спрыяць міжкультурнаму дыялогу, іх творчы патэнцыял і нестандартнасць творчага падыходу.

 Прыём заявак на ўдзел у праекце “Адкрывай Еўропу — Адкрывай Беларусь” доўжыцца да 20 сакавіка 2011 года.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/