/ Яўген Кулік – вяртанне памяці (да 10-годдзя смерці мастака)

/ Яўген Кулік – вяртанне памяці (да 10-годдзя смерці мастака)

11 студзеня 2012 у сталічнай галерэі «БелАрт» (Карла Маркса, 4) адчынілася мастацкая выстава «Кніжнік», на якой прадстаўлены творы Яўгена Куліка – выдатнага беларускага мастака і асветніка. Сёння, 12 студзеня, споўнілася 10 год, як ён скончыў свой зямны шлях.

Адначасова шматлюднай грамадзе сяброў, прыхільнікаў і паслядоўнікаў творцы, сярод якіх прысутнічалі мастакі і літаратары  – Мікола Купава, Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Сяргей Панізнік, Алесь Марачкін, Рыгор Сітніца і іншыя – была прадстаўлена кніга ўспамінаў пра Куліка, “Жыццяпіс”. Яе склалі Ўладзімір Крукоўскі і Віктар Маркавец. Гэта другі помнік памяці Куліка, які выканаў Віктар Маркавец – першы, з чорнага граніту, на надмагіллі мастака і яго маці, з крыжамі Св.Ефрасінні Полацкай – паўстаў у 2005 г. на Кальварійскіх могілках.

Даніна памяці, якая не згасае, і не згасне, пэўна, доўгія гады – раўнаважная значнасці ўнёску Яўгена Куліка ў мастацкае,  і не меньш у грамадка-палітычнае жыццё Беларусі апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя.

Скончыўшы ў 1963 г. Беларускі тэатральна-мастацкі інсытут па класе жывапісу ў такіх мастакоў пэндзля, як А.Малішэўскі, В.Цьвірка, А.Мазалёў, Л.Лейтман, Кулік меў усе магчымасці зрабіць кар’еру жывапісца, але абраў шлях мастака-графіка.  Свядомы выбар даваў магчымасць праз кніжную ілюстрацыю і станковую графіку звяртацца да шырэйшага грамадскага кола. З-пад яго рукі вярталіся да жыцця ў мастацтве і нацыянальнай свядомасці вобразы нацыянальнай спадчыны, помнікі мінулага і постаці выдатных гістарычных дзеячаў, занядбаныя цягам дзесяцігоддзяў савецкага гістарычнага нігілізму. Адноўленыя абліччы старасвецкай архітэктуры – у нізках  «Помнікі дойлідства Гарадзеншчыны» (1974), «Замкі Беларусі» (1977), вобразы паплечнікаў Каліноўскага – у серыі «Паўстанне 1863 г. у Беларусі».

Яўген Кулік. Мірскі замак



Даробак мастака – шматлікія ілюстрацыі дзіцячых выданняў, прадстаўленых на выставе ў «БелАрт», гістарычных літаратурных шэдэўраў – «Слова аб палку Ігаравым», і, як вяршыня яго афарміцельскай творчасці – «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, кніга, якая ў 1980 г. адрадзіла традыцыю класічнага аздаблення пераўвасобленых старабеларускіх кніг – з густоўнымі тытулам, буквіцамі і іншымі элементамі, адлюстраваннем духу старасвеччыны.

Імкненне да асветніцтва, прага вяртання нацыянальнай самасвядомасці кіравалі Яўгенам Куліком ва ўсіх сферах дзейнасці – і ў працы мастацім рэдактарам часопісаў “Вясёлка” і “Бярозка”, і ў вялікіх выставачных  праектах.  Такіх, як прысвечаная 100-годдзю Цёткі ў 1976 г. мастацкая выстава, ідэя якой нарадзілася ў коле сяброў Яўгена Куліка, што збіралася ў яго майстэрні “На паддашку”. Яна  зрабілася першай ў шэрагу значных супольных экспазіцый мастакоў-“адраджэнцаў”, з шэрагаў якіх пазней вырасла мастацкая суполка “Пагоня” на чале з Алесем Марачкіным.

Майстэрня Куліка, сапраўды размешчаная на гарышчы, “на паддашку”, праз перакрыжаванне ад цэнтральнага будынка КДБ, у 1960-1990-я гады адыгрывала ролю дыскусійнай пляцоўкі беларускай нацыянальнай фронды. Тут сустракалася інтэлектуальная эліта –  Лявон Баразна (загадкава забіты ў 1972 г.), Зянон Пазняк, Генадзь Сокалаў-Кубай, Міхась Чарняўскі, Міхась Раманюк, Алесь Разанаў, Зміцер Санько, Алесь Лабанок, Віктар Маркавец, Алесь Марачкін. Тут, проста пад вокам дзяржбяспекі, нараджаліся такія знакавыя і супярэчныя савецкай афіцыйнай ідэалогіі творы, як эскіз паштоўкі да 1000-годдзя Беларусі з выявай “Пагоні” – выдадзенай у 1980 г. на Захадзе.

Шлях да “Пагоні” Яўген Кулік завершыў у 1991 г., калі разам з Уладзімірам Крукоўскім і Львом Талбузіным яны надалі канчатковае аблічча нацыянальна-дзяржаўнаму сімвалу незалежнай Беларусі. 1980-1990-я гады для Куліка прайшлі пад знакам вяртання гарадской геральдыкі краіны, над якім для выданняў гісторыка Анатоля Цітова ён працаваў разам з сябрам, Міколам Купавам.

Яўген Кулік


Рамантычнае адчуванне мінуўшчыны дапамагала Куліку і яго паплечнікам адраджаць стылістыку старых “сармацкіх” партрэтаў, вобразнасць якіх увасаблялася ў адлюстраваннях гістарычных дзеячоў Беларусі, чые постаці мастак вяртаў сучаснікам з мінулага. Натхняцца творчасцю Язэпа Драздовіча і Алены Кіш – імёны гэтых творцаў рупнасцю Куліка ўвайшлі ў фонд беларускай культуры апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя, даючы яму тэмы і для ўласнай творчасці.

У мастацтве Яўген Кулік, па вызначэнні даследчыка яго творчасці Пётры Васілеўскага, рэалізаваўся найперш як “кансерватыўны нацыяналіст”, што натуральным чынам у штодзённым жыцці звязвала яго з дзейнасцю самай энэргічнай нацыянальна-адраджэнскай палітычнай сілы найноўшай Беларусі – БНФ. І ў часе стварэння Народнага фронту, і ў часе яго дзейнасці: як сябры арганізацыйных структур, так і як мастака, аўтара афармлення шматлікіх вулічных мерапрыемстваў. Так бы мовіць, майстра палітычнага мастацтва сучаснасці.  

Выстава Яўгена Куліка працягнецца па 29 студзеня (працуе апрача нядзелі з 11 да 18 гадзін). А да 75-годдзя мастака, якое будзе адзначацца 31 кастрычніка, плануецца выданне вялікага альбома твораў майстра.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/