/ Як мыць даярку?

/ Як мыць даярку?

Сфармуляваная наверсе задача — даяркі павінны класціся чыстымі ў ложак — патрабуе адпаведнай мабілізацыі чыноўнікаў. Уявім, як будуць праходзіць пасяджэнні вертыкалі.

Маналог кіраўніка


Таварышчы, наша сённяшняе пасяджэнне прысвечана праблеме чысціні свінарак і даярак, якія павінны класціся чыстымі ў ложак з мужыкамі. Не мне вам казаць, наколькі важны гэты ўчастак фронту цяперашняй пяцігодкі. Інакш на самым высокім узроўні гэта не было б падкрэслена.

Нельга сказаць, што мы топчамся на месцы. Нас цешаць паказальнікі. Як інфармуе Мінстат, у першым квартале колькасць чыстых даярак, якія ляглі ў ложак з мужыком, вырасла на 1,5 працэнта ў параўнанні з тым жа кварталам мінулага года. А колькасць даярак, якія ляглі напалову памытымі, — на 12 працэнтаў!

Але, на жаль, часам сустракаюцца недахопы. Найперш, кідаецца ў вочы неэфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў. Вядома, што можна спаць і без ложку. Напрыклад, на падлозе. У сувязі з гэтым я б сказаў нават так: мы спім не па сродках.

Недысцыплінаванасць застаецца бічом вёскі. Вынікі праведзенага Камітэтам Дзяржнагляду рэйду ў аграгарадках сведчаць: некаторыя даяркі і мужыкі ў ложку размаўляюць адно з адным на розныя староннія тэмы. Тым самым губляецца пільнасць, адказны падыход да сну. Навошта ты наогул мылася? Шматлікія партнёры ўначы адлучаюцца з ложку. Я даў распараджэнне. Усім, хто будзе злоўлены ўначы за межамі ложка, рваць на месцы кантракты.

Не зжыла сябе такая негатыўная з’ява, як валакіта. Удумайцеся ў лічбу: каб зацягнуць даярку ў ложак, бывае, спатрэбяцца суткі, а тое і тыдні. З гэтым трэба канчаць, таварышчы. Таксама як і з элементамі фармалізму і паказухі. У шматлікіх аграгарадках даяркі і мужыкі толькі робяць выгляд, што спяць. Нашто нам гэтыя дутыя лічбы?

Натуральна, рубам стаіць праблема імпартазамяшчэння. Возьмем Бусанковічы, дзе адміністрацыя закупіла для свінарак партыю бідэ французскай вытворчасці. Я пацікавіўся — аказваецца, сваіх у нас няма. Трэба таксама асвоіць выраб айчынных бідэ з мясцовых матэрыялаў! Чуеце, таварыш міністр прамысловасці?

Тэма прыпісак таксама заслугоўвае самай сур’ёзнай увагі. Старшыні некаторых аграгарадкоў нярэдка рапартуюць, што сялянкі ў іх чыстыя, мыюць нават ногі. Мы праверылі. Аказваецца, не мыюць, выбачайце за інтымную дэталь, нават адну нагу. І ў такім выглядзе ідуць у ложак. Кіраўнікоў гэтых аграгарадкоў мы будзем прыцягваць да самай строгай адказнасці. Не выканаў узятага на сябе абавязку па чысціні даяркі — ідзі і сам спі з мужыком!

Сябры, усе вы ведаеце, што наша краіна з’яўляецца аб’ектам вонкавага ціску. Нам вядома, што ў інтэрнэце распаўсюджваюцца заклікі хлопаць, мычаць, свісцець у ложку. Паверце мне, гэтым праблему не вырашыш. Ёсць зацверджаныя аблвыканкамам позы, якія змешчаныя на адпаведным сайце. Любыя несанкцыянаваныя позы будуць строга прысякацца. Гэта я вам кажу, міністр унутраных спраў. Яшчэ адна падобная прэлюдыя — і паляцяць пагоны.

Нам часта кажуць, што наша сістэма мыцця даярак неэфектыўная, што нам яе трэба рэфармаваць. Гэта лухта! Усё, што трэба, — толькі трохі эканоміі. Магчыма, каб спаць з мужыком, даярцы зусім не трэба мыць усё цела. Дазволю сабе высунуць рэвалюцыйную тэорыю — досыць памыць асобныя месцы. Даручаю Акадэміі навук уважліва вывучыць гэту праблему і падрыхтаваць грунтоўную справаздачу.

Дзякуй за увагу. Усе пакуль вольныя.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/