/ Што скраў Дэн Браўн у Міхаіла Анікіна

/ Што скраў Дэн Браўн у Міхаіла Анікіна

Нядаўна Мінск наведаў старэйшы навуковы супрацоўнік піцерскага Эрмітажа, спецыяліст па творчасці Леанарда да Вінчы, мастак і літаратар прафесар Міхаіл Анікін. Цікаўнасць да творчасці Леанарда зрабіла Анікіна ўніверсальным чалавекам.

(На здымку: Міхаіл Анікін (стаіць у цэнтры) з жонкай (сядзіць пры стале другая злева) у Аддзеле старабеларускага мастацтва
Нацыянальнага мастацкага музея)


Сярод літаратуразнаўцаў Міхаіл Анікін вядомы тым, што метадамі структурна-статыстычнага аналізу тэкстаў ён ставіць пад сумнеў аўтарства Міхаіла Шолахава ў дачыненні да большасці ягоных класічных твораў. Строгае навуковае даследаванне даводзіць: нобелеўскі «Ціхі Дон» відавочна напісаны Аляксандрам Серафімовічам, які, да таго ж, быў бацькам або дзядзькам Шолахава. Апошні спатрэбіўся Серафімовічу як падстаўны аўтар з беззаганным рабоча-сялянскім паходжаннем, каб абысці перашкоды камуністычнай цэнзуры. Гутарка журналіста «НЧ» Аляксея Хадыкі з прафесарам Міхаілам Анікіным пачалася з яшчэ аднаго сенсацыйнага факту яго біяграфіі.

— Міхаіл Аляксандравіч, ваша імя вядомае многім у сувязі са скандальным раманам Дэна Браўна «Код да Вінчы»? У чым сутнасць «скандалу з плагіятам»?

— Усё вельмі проста. Яшчэ 14 кастрычніка 1987 года на пасяджэнні аддзела заходнееўрапейскага мастацтва Эрмітажа (дакладнасць даты вызначана пратаколам) я выклаў вынікі свайго даследавання і інтэрпрэтацыі ці не самага знакамітага твора сусветнага мастацтва — «Джаконды» Леанарда. Сутнасць ідэі ў тым, што вялікі мастак стварыў закадаваную алегорыю хрысціянскай царквы: левая частка антрапаморфнай выявы сыходзіць з архетыповага вобразу Маці Божай, правая — Хрыста. Царква — збіральны вобраз чалавецтва, карціна аб’ядноўвае сімвалы мужчынскага і жаночага пачаткаў. Ужо тады ў дыскусіі з калегамі нарадзілася назва мастацкага феномену — «код да Вінчы». У 2000 годзе я выклаў свае ідэі ў навукова-папулярнай кнізе «Леонардо да Винчи, или Богословие в красках». Між тым, у 1998 годзе пры падрыхтоўцы ў Эрмітажы выставы сюррэаліста Рэнэ Магрыта ў Пецярбург прыехала група амерыканскіх даследчыкаў і спецыялістаў, з адным з якіх, дызайнерам і фотамастаком Уільямам Стэнам, я даволі рэгулярна сустракаўся цягам двух тыдняў. Ён рабіў уражанне зацікаўленага і прыстойнага чалавека, вельмі ўважліва выслухаў маю сенсацыйную тэорыю. І на заканчэнне папрасіў падзяліцца ёю са сваім сябрам, журналістам Дэнам Браўнам. Я нават даў згоду на магчымае выкарыстанне сюжэта пры адзінай умове — спасылцы на аўтара. Якім жа было маё здзіўленне, калі ў 2003 годзе, прачытаўшы свежы бестселер Браўна, я даведаўся, што ён заснаваны «на агульнавядомых тэорыях, якія выказваюць мастацтвазнаўцы»! Гэтым справа не скончылася — мае ж канцэпцыі, зноў без спасылкі, Дэн Браўн выкарыстаў у дзвюх іншых творах — «Лічбавай крэпасці» і «Анёлах і дэманах». Праўда, мае звароты ў Генпракуратуру Расіі і амерыканскі суд з мэтай пакараць плагіятара пакуль не далі вынікаў. Так, у пачатку 2008 года экспертыза Мастацкага інстытута Чыкага прызнала запазычанне Дэнам Браўнам маіх сюжэтаў. Але казус у тым, што аўтарскае права пераважна не ахоўвае ідэі, метады і канцэпцыі, а засяроджваецца на форме. Такім чынам, факт плагіяту ў літаратуры можа быць прызнаны судом толькі ў выпадку непасрэднага даслоўнага крадзяжу тэкстаў.

— Скажыце, а ці вы самі спрабуеце рэалізаваць сябе як літаратар ці мастак?

— Так, я друкую вершы з 1969 года, а з 1993-га выйшлі некалькі маіх паэтычных зборнікаў (адзін з першых — «Свете Тихий»). Я таксама рэдагую альманах «Петербургские строфы». Ды і захапленне жывапісам мне не чужое — я пішу ў асноўным тэмперай. У Літве ў перакладзе на літоўскую мову выйшаў мой «Русский роман, или повесть о новом Дон Кихоте…», які хутка надрукуюць таксама ў Балгарыі. У Расіі выдаўцоў я пакуль не знайшоў, магчыма, не ўсім падабаюцца некаторыя «вострыя» месцы тэксту.

— Працуючы ў Эрмітажы, ці спрабавалі вы арганізаваць выставачны абмен з Беларуссю?


— Справа арганізацыі сур’ёзных вялікіх выстаў даволі складаная і асабліва моцна залежная ў наш час ад адпаведнага фінансавання. Нават у Эрмітажы сур’ёзныя выставы адбываюцца не вельмі часта. Маю нагоду запрасіць беларусаў наведаць Пецярбург у сувязі з сапраўднай «выставай дзесяцігоддзя», якая праходзіць у нас да 29 мая. Упершыню пасля сваёй грамадзянскай вайны 1936–1939 гадоў іспанцы, а менавіта музей Прада, які звычайна не экспануе свае шэдэўры за мяжой, прывезлі ў Піцер 66 самых выдатных палотнаў. Прычым гэта не толькі лепшыя творы Веласкеса, Рыберы, Сурбарана, роўных якім няма ў ніводным еўрапейскім музеі, але і выключнай якасці карціны іншых мастацкіх школ Еўропы. Што датычыцца так званых «палонікаў», твораў, якія паўсталі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, то ў Эрмітажы ў маім аддзеле іх 56, а ў іншых — 13, агулам — 69. Безумоўна, ёсць таксама і творы заходнееўрапейскага жывапісу, якія трапілі ў Пецярбург з Беларусі ў XVIII–ХХ стагоддзях. Пару гадоў таму дырэктар Эрмітажа выказваўся за тое, каб некалькі лепшых адрэстаўраваных «палонікаў» вывезці на выставу ў Нацыянальны мастацкі музей у Мінск, але справа затармазілася з-за адсутнасці фінансавання.

— Ці не маглі б Вы назваць які-небудзь з найбольш цікавых твораў сярод «палонікаў»?

— У мяне хутка выходзіць чарговая кніга, прысвечаная адлюстраванню архетыповых сюжэтаў у мастацтве. Дык вось, адна з «гераіняў» кнігі — карціна 1664 года Даніеля Шульца, якую раней разглядалі або як партрэт Міхаіла Казіміра Радзівіла з сынамі, або як адлюстраванне сям’і татарскага мурзы. Улічваючы складаны шэраг прадметаў-сімвалаў у гэтай выяве, я лічу карціну карыкатурай на Багдана Хмяльніцкага — асобу, якую ў Беларусі шчыра ненавідзелі. Варта прыгадаць іншую карыкатуру на яго — гравіраваную выяву Хмяльніцкага з казлінымі рагамі, выкананую па замове Януша Радзівіла Абрахамам ван Вестэрфельдам. Яе прыстойны двайнік, без рагоў, які ўручылі Хмяльніцкаму падчас перамоваў з мэтай спынення вайны, усе добра ведаюць са школьных падручнікаў гісторыі.

 

Карыкатура на Багдана Хмяльніцкага
 


— Вы рэгулярна бываеце ў Беларусі, тры гады таму выступалі на канферэнцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі з дакладам па творчасці Леанарда. Вас нешта звязвае з нашай краінай, апрача навуковых зацікаўленняў?

— Мая жонка, з якой я прыехаў і зараз, філолаг-багеміст, прафесар Піцерскага ўніверсітэта, напалову беларуска. Яна паходзіць па маці з сям’і Жукоўскіх. Апрача таго, у яе ў Беларусі з 1975 года жыве і працуе ў Бярэзінскім запаведніку дзядзька — прафесійны ляснік і выключны мастак-пейзажыст. Я б сказаў пра яго — нацыянальнае дастаянне Беларусі, якое ў вас кепска выкарыстоўваюць. Анатоль Віктаравіч Бухаркін, на чыё 83-годдзе мы і прыязджалі, папраўдзе, прынцыповы затворнік, ён ніколі не ўступаў ні ў адзін мастацкі саюз і выстаўляе свае творы вельмі неахвотна. Але б я раіў вам зацікавіцца гэтай неардынарнай асобай і выдатным мастаком.


P.S.: Сустрэча з Міхаілам Анікіным была нядоўгай: мы завіталі ў Нацыянальны мастацкі музей, дзе госцю з Піцера перадалі зборнік артыкулаў канферэнцыі ў Мінску з яго публікацыяй, а пазней наведалі галерэю і кнігарню «Ў». Магчыма, у выніку гэтага візіту ўдасца наладзіць абмен выставамі з мастакамі Пецярбурга. А таксама ў гутарцы з кнігавыдаўцом Ігарам Логвінавым была выказана прапанова перакласці па-беларуску і выдаць «Рускі раман» Анікіна. Пры ўмове, калі знойдуцца сродкі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/