/ У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю выбітнага беларускага мастака Генадзя Сокалава-Кубая

/ У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю выбітнага беларускага мастака Генадзя Сокалава-Кубая

26 студзеня ў мінскай “Арт-сядзібе” адкрылася выстава, прысвечаная 70-годдзю выбітнага беларускага мастака, педагога і мастацтвазнаўцы Генадзя Сокалава-Кубая (23.01.1942, Мінск — 18.10.1998).

У экспазіцыі прадстаўлены 10 выцінанак мастака, выцінанка “Эпітафія” памяці майстра — праца яго жонкі Ніны Сокалавай-Кубай, а таксама алейны партрэт мастака, напісаны ў 1999 годзе сябрам Сокалава-Кубая, жывапісцам і грамадскім дзеячам Віктарам Маркаўцом.

Як адзначыў ініцыятар выставы Мікола Купава, Сокалаў Кубай быў знакавай асобай у гісторыі нацыянальнай культуры, чалавекам высокаадукаваным і апантаным беларускай нацыянальнай ідэяй. Паводле яго слоў, менавіта дзякуючы рознабаковай дзейнасці Сокала-Кубая, яго выхаванцы прайшлі грунтоўную школу беларусазнаўства, атрымалі магутны штуршок дзеля самаадукацыі і змаглі далучыцца да каранёў спрадвечнай беларускай культуры і яе багатай еўрапейскай спадчыны. “Ён вучыў нас, што мастацтва павінна быць адпаведным часу і яго рэаліям, а мастак павінен адчуваць адметнае ў нацыянальнай культуры: мову, архітэктуру, характар, тыпаж, псіхалогію і паводзіны чалавека, метад і стыль выяўлення”, — сказаў Купава.

 Выступае Мікола Купава на фоне партрэта Генадзя Сокалава-Кубая (мастак Віктар Маркавец)

Паводле слоў мастацтвазнаўцы і грамадскага дзеяча Таццяны Гаранскай, сваёй творчасцю і дзейнасцю Сокалаў-Кубай працягваў традыцыю нацыянальнага адраджэння ў мастацтве, носьбітам якой у 1960–1970-я гады быў выбітны беларускі мастак і мастацтвазнаўца Лявон Баразна. Гаранская паведаміла, што сабрана і сістэматызавана тэарэтычная спадчына Сокалава-Кубая, якая тычыцца творчасці народных майстроў — рэзчыкаў па дрэву, пытанняў аховы помнікаў, праблем нацыянальнай мастацкай адукацыі і гісторыі беларускага мастацтва. “Асабліва вялікі ўнёсак зрабілі мастак і яго жонка ў развіццё мастацтва выцінанкі. Гэты від народнай творчасці яны ператварылі ў элітарнае, інтэлектуальнае і шляхетнае мастацтва, бо дасягнулі высокага ўзроўню разумення беларускай гісторыі і культуры праз яе этнічныя карані. І сёння ніхто ў гэтым разуменні іх не пераўзышоў”, — падкрэсліла мастацтвазнаўца.

Сваімі ўспамінамі пра Сокалава-Кубая падзяліліся яго вучні і сябры Святлана Манько-Радкевіч, Генадзь Лойка, Аляксей Марачкін, Хведар Ладуцька, Віктар Маркавец, а таксама жонка мастака Ніна Сокалава-Кубай.

 

Гісторык Міхась Чарняўскі лічыць неабходным выдаць кнігу ўспамінаў пра мастака з ілюстрацыямі яго твораў, а таксама распачаць працу над біяграфічным слоўнікам беларускага нацыянальнага адраджэння пра людзей, якія з пачатку XIX стагоддзя ўдзельнічалі ў абуджэнні беларускасці, яе развіцці і станаўленні беларускай нацыянальнай ідэі. Прычым артыкулы да такога слоўніка можна публікаваць у газеце “Наша Ніва” і часопісе “Спадчына”, сказаў Чарняўскі.

Пасля заканчэння Мінскага мастацкага вучылішча і Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Сокалаў-Кубай займаўся выяўленчым мастацтвам і педагогікай, працаваў у галіне мастацкай крытыкі і гісторыі мастацтва. Аўтар мастацтвазнаўчых артыкулаў у беларускім перыядычным друку, у энцыклапедычных і навукова-папулярных выданнях. Асноўныя працы — “Партрэтны жывапіс Беларусі XIV–XVI стагоддзяў”, “З краю ластавак”, “Да і пасля аўкцыёну”, “Партрэт Крыштопа Весялоўскага”, “Партрэт Еўфразіны Тышкевіч”, а таксама творчыя партрэты беларускіх мастакоў Міколы Селяшчука і Міколы Купавы.

Выстава працуе да 12 лютага.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/