/ У Мінску адкрылася выстава акварэлі Івана Пратасені “Акорды майго натхнення”, прысвечаная 80-годдзю майстра

/ У Мінску адкрылася выстава акварэлі Івана Пратасені “Акорды майго натхнення”, прысвечаная 80-годдзю майстра

1 лютага ў мінскім Палацы мастацтва распачала працу выстава акварэлі Івана Пратасені “Акорды майго натхнення”, прысвечаная 80-годдзю аднаго з старэйшых беларускіх акварэлістаў.

У экспазіцыі прадстаўлены каля 90 прац розных гадоў, жанраў і тэмаў, у тым ліку партрэты, тэматычныя карціны, краявіды і нацюрморты, творы кніжнай графікі з музеяў і асабістага збору мастака.

Намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў адзначыў, што Пратасеня стварыў хрэстаматыйныя творы, з якімі многія беларусы пазнаёміліся яшчэ ў дзяцінстве і юнацтве падчас вучобы ў школе, паколькі рэпрадукцыі прац акварэліста ўпрыгожвалі падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. “Дзякуючы гэтым ілюстрацыям, я ўжо ў школе ведаў, што на Беларусі ёсць такі своеасаблівы мастак з вельмі цікавымі творамі”, — сказаў Цімохаў. Ён павіншаваў Пратасеню з 80-годдзем і выказаў надзею на новыя выставы, бо ў сённяшняй экспазіцыі адлюстравана толькі невялікая частка яго багатай творчай спадчыны.

Паводле слоў старшыні секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Міхаіла Басалыгі, праз усё свае жыццё яго зямляк Іван Пратасеня прыстойна нясе сцяг сваёй творчасці. “Ён ніколі не змяняў акварэлі, і правільна рабіў. Ягоныя творы здатныя ўпрыгожыць залу любога музея і мастацкай галерэі любой краіны свету”, — сказаў Басалыга. Ён назваў Пратасеню “прыгожым чалавекам, які такім быў заўсёды ў жыцці і сваёй творчасці”.

Як адзначыла мастацтвазнаўца Галія Фатыхава, акварэлі Пратасені — гэта повязь рэалістычных традыцый, фальклору і народнай творчасці. Паводле яе слоў, у працах мастака заўсёды прысутнічае ўменне, вялікі талент, захапленне прыгожасцю роднай зямлі, яе багатай гісторыяй і вялікімі асобамі. “Асаблівай увагі вартыя цудоўныя шматпланавыя тэматычныя сюжэты і кампазіцыйныя партрэты славутых постацей беларускай зямлі, такіх, як Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас і Іван Мележ. У гэтых творах мастак праявіў сябе таленавітым кампазітарам, выдатным майстрам прапрацоўкі дэталяў, тонкім каларыстам. У залежнасці ад тэматыкі мастак умела выкарыстоўвае розныя тэхнікі і прыёмы пісьма акварэллю, што надае яго працам адметную індывідуальнасць і пазнавальнасць”, — сказала мастацтвазнаўца. Паводле яе слоў, у мастацтве акварэлі Пратасеня дасягнуў такога высокага ўзроўню, што яго працы да гэтага часу ўпрыгожваюць падручнікі і энцыклапедыі. “Асноўная рыса яго пісьма — гэта тонкі пераход ад аднаго колеру да другога. Гэта вельмі цяжка зрабіць у акварэлі, але Пратасеня гэта ўмела перадае. Увесь час ён у пошуку і працуе на адным дыханні. Яго творы вылучаюцца далікатнасцю лініі і духоўнасцю, нясуць добры настрой людзям”, — сказала Фатыхава.

Мастак выказаў падзяку сваім родным, блізкім і сябрам па творчасці за падтрымку ў стварэнні вобразаў, многія з якіх навеяныя бацькамі і жонкай, дзяцьмі і ўнукамі. Іван Пратасеня нарадзіўся 1 лютага 1931 года ў вёсцы Старцавічы (цяпер — Знамя) на Случчыне ў Мінскай вобласці. У 1957 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 годзе — Маскоўскі паліграфічны інстытут. Выстаўляецца з 1965 года. Шмат гадоў працаваў мастаком і мастацкім рэдактарам у шэрагу рэдакцый і выдавецтваў. Творы Івана Пратасені знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў, у зборах шматлікіх музеяў і прыватных калекцый Беларусі і замежжа.

Выстава працуе да 16 лютага.
 

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/