/ Утульна і змястоўна

/ Утульна і змястоўна

Дзяцей, а пагатоў — падлеткаў, у кнігарнях я не бачыла вельмі даўно. За апошнія год 10, бадай, ніколі. А тут — адразу трое, дыскутуюць над палічкай з дапаможнікамі па новых тэхналогіях. Паварочваюцца — і тут іх позірк трапляе на кнігу «М+Ж» Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак. Гутарка пераключаецца на абмеркаванне нядаўняга фільму па гэтай кнізе. Маладыя маці з вазочкамі, пенсіянеры з пакетамі малака, офісныя служачыя — здавалася, увесь квартал прайшоў тут цягам гадзіны, заваблены ўсярэдзіну вітрынай, дзе на розных мовах было напісана адно слова — «Кнігі». 5 красавіка «Кніжны салон» на вуліцы Калініна, 5 адчыніў свае дзверы для наведнікаў.

Раней па гэтым адрасе была занядбаная крама абутку. Цяпер памяшканне не пазнаць, бо сюды адначасова прыйшлі Кніга і прыватны бізнес. Ала Зміева, дыпламаваны філолаг, уладальніца фірмы «Брэсол», якая да таго займалася аптовымі пастаўкамі кніжнай прадукцыі ў Беларусь, вырашыла заснаваць уласную кнігарню. Дырэктаркай новага прадпрыемства стала Соф’я Жыбулеўская, — былая кіраўніца «Акадэмкнігі», дасведчаны менеджэр кніжнага рынку, якая вывела буйную кнігарню пры Акадэміі навук Беларусі ў шэраг найлепшых у краіне. Жанчыны паразумеліся што да поглядаў на тое, чым ёсць гандаль кнігамі, і пачалі супрацу. Цяпер у спадарыні Соф’і і ўсяго калектыву няпросты, але захапляльны перыяд — пачатак новай, гэтым разам сваёй справы. «Галоўнае — не атрыманне грошаў, а праца з Кнігай», — выслаўляе дырэктарка «Кніжнага салону» крэда прадпрыемства.

Я пакідаю торбу ў ячэйцы схову, замыкаю на ключ — і цяпер мае рукі свабодныя: можна вольна хадзіць між паліц, гартаючы кнігі… У новай краме пахне свежым рамонтам, але аўра навізны спалучаецца з падкрэслена класічным інтэр’ерам, прадуманым і густоўным. Тут (трэба думаць, часова) бракуе хіба ўтульных канапаў і фатэляў, каб «Кніжны салон» канчаткова набыў салонны выгляд. Класіка і надалей будзе адцяняцца новымі тэхналогіямі, дзеліцца планамі кнігарні спадарыня Соф’я. Тут плануюць паставіць кампутар з каталогам кніг для наведнікаў, у інтэрнэце будзе працаваць сайт для сувязі з чытачамі, неўзабаве з’явіцца тэхнічная магчымасць ладзіць сустрэчы з пісьменнікамі і іншыя камерныя акцыі. Адна з генеральных задачаў на бліжэйшы час — «апраўдаць назву «Кніжны салон»: каб было ўтульна, змястоўна і можна было спакойна размаўляць пра Кнігу ўсім, хто ў ёй зацікаўлены».

Кнігарня толькі пачала працу, і асартымент пакуль што даволі малы, але ўжо бачныя асноўныя кірункі, у якіх будзе развівацца напаўненне. Імкненне прадставіць сучасную беларускую літаратуру ва ўсёй яе красе і сіле спалучаецца з практычным падыходам. Уражвае стэлаж «Руская мова для замежнікаў», не бачаны мной дагэтуль ні ў адной кнігарні сталіцы. Гэтак прадпрымальніца Ала Зміева зрэагавала на павелічэнне ў Беларусі колькасці студэнтаў з іншых краінаў: «Самастойнасць развівае больш творчы і аператыўны падыход», — кажа спадарыня Соф’я.

І ў той жа час, падкрэслівае яна, «беларуская кніга будзе ў нас на першым месцы — інакш нельга: паважаем нашу літаратуру, нашых аўтараў, нашу гісторыю. Вы бачыце, вялікі аддзел, пры ўваходзе, каб пакупнік адразу звяртаў увагу, адчуваў наша стаўленне да роднага пісьменства. Беларуская кніга будзе прадстаўлена шырока: мастацкая, дзіцячая, навуковая — уся наша кніга». Гаспадыні маюць надзею на плённае супрацоўніцтва як з дзяржаўнымі ды прыватнымі выдавецтвамі, так і наўпрост з пісьменнікамі: існуе магчымасць заключаць дамовы з аўтарамі кніг як з фізічнымі асобамі.

«Трэба ведаць Кнігу. Трэба яе любіць. Гэта незвычайная, вельмі складаная прафесія — увесь дзень на нагах… Прадавец не павінен стаяць на месцы, ён павінен размаўляць з пакупніком. Ставіцца да сваёй справы з душой важна ў любой працы, а асабліва — у працы з Кнігай», — дзеліцца спадарыня Соф’я шматгадовым досведам. На самым пачатку новай справы яна, зразумела, хвалюецца: калектыў усведамляе, што да іх працы будзе прыцягнутая пільная ўвага інтэлігенцыі, што ад іх чакаюць лідэрства і неардынарных падыходаў, што на іх ускладаюць надзеі па абуджэнні айчыннага кнігагандлю ад шматгадовай спячкі. Усе гэтыя надзеі вельмі хочацца апраўдаць. Галоўнае — каб былі сілы і спадарожны вецер.

Калектыў «Новага часу» ад усёй душы жадае новай кнігарні «Кніжны салон» плёну ў іх цікавай, патрэбнай, але вельмі складанай справе.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/