/ Той самы фэст тыдзень для аматараў эксперыментальнага тэатра

/ Той самы фэст тыдзень для аматараў эксперыментальнага тэатра

З 21 па 26 красавіка ў Мінску праходзіць Першы міжнародны фестываль эксперыментальных тэатраў. Мэта фэсту пад назвай “Той самы фэст” — стварэнне ў Беларусі платформы для міжкультурнага дыялогу ў сферы сучаснага тэатра.

Фестываль сабраў на мінскіх падмостках 18 тэатральных труп, больш за 120 удзельнікаў і спецыяльных гасцей з 9 краін свету.

Галоўная атракцыя — вулічныя і пластычныя спектаклі эксперыментальных калектываў з Германіі, ЗША, Чэхіі, Славакіі, Славеніі, Польшчы, Расіі і Беларусі, а таксама праца юнацкіх тэатраў Моладзевай праграмы фэсту. У межах праграмы адбываюцца і дабрачынныя акцыі: паказ дзіцячай анімацыі “Мы ёсць!” (навукова-практычны цэнтр п. Бараўляны) і спектакль лялечнай студыі “Ціхі Акіян” (дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў).

— “Той самы фэст” актуальны для сучаснай беларускай культуры, бо ён робіцца рукамі маладых, — гаворыць тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў. — Гэта цалкам — ад канцэпцыі ўсяго мерапрыемства да рэжысуры асобных спектакляў — ініцыятыва беларускай моладзі, творцаў у веку да 30 гадоў (ці крышачку старэйшых). Наведаўшы імпрэзы фестывалю, можна пабачыць, якія густы і памкненні ў новай генерацыі творчых людзей у нашай краіне”.

“Той самы фэст” арганізаваны тэатрам-студыяй ім Е. Міровіча і тэатрам-студыяй «Ронда», а ў якасці суарганізатараў выступаюць Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, канцэртна-прадзюсарскае агенцтва «БОпромо» і Муніцыпальная ўстанова па культуры горада Бона (Германія).

Апроч паказу конкурсных спектакляў для ўдзельнікаў і гасцей фэсту — бясплатныя майстар-класы. Падрабязную праграму фестывалю і майстар-класаў можна пабачыць на http://rondstudio.org.

Да падзеяў фестывалю яшчэ не позна далучыцца.

Спектаклі другой паловы фэсту


23 красавіка, субота

16.00 — «ЭСКОREAL» — пластычны спектакль тэатра «EYE» (Беларусь) у Нацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

17.00 — «Наташина Мара» — драма Валакаламскага народнага тэатра (Расія) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, малая сцэна.

18.00 — Паказ фільмаў дзіцячага Цэнтра тэатра і кіно ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, малая сцэна.

19.00 — «Monster / Girl» — спектакль-Бута тэатра «Lucid Street Theatre» (ЗША) у Новым драматычным тэатры.

20.00 — «Кропка Зборкі» — пластычны спектакль тэатра «Бармаглот» (Беларусь) у Новым драматычным тэатры.



24 красавіка, нядзеля


18.00 — «Войцек» — драма тэатра «Марабу» (Германія) у Новым драматычным тэатры.

20.00 — «Красавіцкія вядзьмарствы», драматычны спектакль тэатра «Д.Е.М.И.» (Расія). Маладзёжная праграма ў Новым драматычным тэатры.


25 красавіка, панядзелак

17.00 — «Уварванне» — вулічны спектакль тэатра «Kud Ljud» (Славенія) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

18.00 — «Маналог» — пластычны спектакль тэатра «Debris company» (Славакія) у Маладзёжным тэатры эстрады.

18.40 — Перфоманс фестывалю “Навінкі” ў фае Маладзёжнага тэатра эстрады.

19.00 — Вечар сучаснай харэаграфіі — тэатр «Каракули» (Беларусь) у Маладзёжным тэатры эстрады.


26 красавіка, аўторак


15.00 — «Часам ідзе дождж” — пластычны спектакль тэатра-студыі «Рондо» (Беларусь) у Тэатры беларускай драматургіі.

17.00 — «10 хвілін надзеі» — драма тэатра-студыі «Класс-А» (Беларусь) — моладзевая праграма ў гімназіі №74.

19.00 — «Не Танцы» — пластычны спектакль «Корняг-театра» (Беларусь) у Палацы прафсаюзаў.


Кошт квіткоў: 10 000, 15 000, 20 000


Квіткі можна замовіць па тэлефонах: +375-29-334-52-45, +375-29-514-25-25; купіць у касе тэатра, у якім будзе праходзіць жаданы спектакль, або забраніраваць на сайце www.kvitki.by
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/