№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Скарына ў Лондане
15 мая споўнілася 40 гадоў з дня заснавання Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. Мне пашанцавала патрапіць у гэтую незвычайную ўстанову 15 гадоў таму, калі яе нязменны дырэктар айцец Аляксандр Надсан ладзіў навуковую канферэнцыю да 400-годдзя Берасцейскай уніі.
Тры тыповыя двухпавярховыя чырвоныя дамкі ў ціхім паўночным раёне Лондана Фінчлі, на вуліцы Холдэн Роўд. У адным — царква, дзе кожны дзень ужо некалькі дзесяцігоддзяў па-беларуску правяцца літургіі і набажэнствы — плён тытанічнай перакладчыцкай і святарскай працы айца Аляксандра. Насупраць — дамок для гасцей. Шмат год тут заўсёды можна спаткаць даследчыкаў-беларусістаў з Беларусі і іншых краін свету, студэнтаў-тэолагаў, маладых паслушэнцаў, якія адраджаюць грэка-каталіцкую беларускую царкву. І, нарэшце, сама бібліятэка і музей — сховішчы каля 40 тысяч старадрукаў, рукапісаў: ад выданняў Скарыны, Статута ВКЛ 1588 года, кніг друкарняў з Куцейны, Вільні, Супрасля, старажытных мапаў да скарбаў ХХ стагоддзя. Першадрукі Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, Максіма Гарэцкага, Янкі Купалы, Максіма Танка. Рукапісы Купалы і Коласа, іншых аўтараў, збор даўніх архіўных дакументаў. А таксама творы мастацтва: два слуцкія паясы, манеты і медалі ВКЛ, жывапісныя творы заходнебеларускіх мастакоў на чале з Пятром Сергіевічам, мастакоў-эмігрантаў: Віктара Жаўняровіча, Пятра Мірановіча, Міхася Наўмовіча і іншых.
Мне давялося гартаць тут унікальныя фотаальбомы экспедыцый Вацлава Ластоўскага па Беларусі, копіі якіх былі зроблены для Акадэміі навук, дзівіцца ўнікальнымі перыёдыкамі першай паловы ХХ стагоддзя і эміграцыйнымі выданнямі. Сам гаспадар-дырэктар бібліятэкі зазвычай ласкава сустракаючы гасцей, дапамагае ім пазнаёміцца з лонданскімі беларускімі зборамі. А пры неабходнасці арыентуе ў сістэме іншых бібліятэк, музеяў, архіваў брытанскай сталіцы.

Пачатак калекцыі беларускай місіі паклалі зборы беларускіх святароў Льва Гарошкі і Чэслава Сіповіча, уласна яе заснавальніка, дапоўнілі ахвяраванні і закупы на аўкцыёнах. Тут заўсёды пануе шчырая і сяброўская атмасфера супольных малітваў, сняданкаў і вячэраў, шчырай адкрытасці і ўзаемадапамогі. Нават канферэнцыі і сустрэчы, якія адбываюцца звычайна разам з Англа-беларускім навуковым таварыствам і пры ўдзеле сяброў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі праходзяць бы таварыскія сустрэчы. І вядзецца вялікая навуковая праца.
Як не прыгадаць ужо памерлага знаўцу беларускай музычнай спадчыны Гая Пікарду, як не сказаць ухвальнае слова заўсёды шчыраму айцу Аляксандру, які ў гэтым годзе 8 жніўня адзначыць сваё 85-годдзе. Дай Бог здароў’я і сіл, якіх пакуль, здаецца, столькі, што яго энергіі творчай працы пазайздросціў бы і маладзейшы чалавек. Святарская, тэалагічная, навуковая дзейнасць, якая кіруецца з Бібліятэкі і музея Скарыны — не поўны пералік таго добрага, што робіцца для беларусаў і беларускай царквы ў Лондане. Беларускім камітэтам дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі, адной з першых ініцыятыў у замежжы, якая з 1989 года рэгулярна аказвае неацэнную дапамогу пацярпелым ад Чарнобыля ў нашай краіне, таксама кіруе айцец Аляксандр Надсан.
Выказваючы шчырыя віншаванні з юбілеем, хочацца спадзявацца, што недалёкі той час, калі беларуская дзяржава пачне сплочваць свае пазыкі тым людзям і ўстановам, якія зберагаюць дух і спадчыну нашага народа за яе межамі.




















Дата: аўт, 25/10/2011 - 16:01 #
Дата: сер, 26/10/2011 - 10:44 #
Дата: чцв, 27/10/2011 - 21:18 #
Дата: аўт, 01/11/2011 - 13:29 #
Дата: суб, 19/11/2011 - 12:34 #
Дата: аўт, 08/05/2012 - 04:50 #
Дата: суб, 26/11/2011 - 05:41 #
Дата: суб, 26/11/2011 - 14:18 #
Дата: чцв, 22/12/2011 - 04:29 #
Дата: аўт, 27/12/2011 - 04:49 #
Дата: аўт, 27/12/2011 - 08:52 #
Дата: нядз, 01/01/2012 - 14:16 #
Дата: аўт, 03/01/2012 - 07:59 #
Дата: чцв, 05/01/2012 - 06:34 #
Дата: пят, 06/01/2012 - 16:04 #
Дата: чцв, 12/01/2012 - 23:24 #
Дата: пят, 13/01/2012 - 16:40 #
Дата: пят, 20/01/2012 - 23:52 #
Дата: аўт, 24/01/2012 - 03:18 #
Дата: аўт, 24/01/2012 - 05:47 #
Дата: аўт, 24/01/2012 - 19:09 #
Дата: пят, 27/01/2012 - 07:48 #
Дата: пят, 27/01/2012 - 08:36 #
Дата: пят, 27/01/2012 - 09:38 #
Дата: пят, 27/01/2012 - 11:34 #
Дата: сер, 01/02/2012 - 22:51 #
Дата: пят, 03/02/2012 - 05:48 #
Дата: пят, 03/02/2012 - 08:25 #
Дата: пят, 03/02/2012 - 21:51 #
Дата: пан, 06/02/2012 - 23:22 #
Дата: аўт, 07/02/2012 - 09:07 #
Дата: чцв, 09/02/2012 - 15:24 #
Дата: сер, 15/02/2012 - 09:26 #
Дата: сер, 15/02/2012 - 12:42 #
Дата: суб, 18/02/2012 - 15:05 #
Дата: сер, 22/02/2012 - 03:48 #
Дата: сер, 22/02/2012 - 15:15 #
Дата: сер, 22/02/2012 - 17:02 #
Дата: пят, 24/02/2012 - 17:50 #
Дата: пят, 24/02/2012 - 18:15 #
Дата: пан, 27/02/2012 - 20:38 #
Дата: чцв, 01/03/2012 - 16:20 #
Дата: аўт, 06/03/2012 - 11:05 #
Дата: сер, 14/03/2012 - 02:43 #
Дата: сер, 14/03/2012 - 14:52 #
Дата: сер, 14/03/2012 - 23:49 #
Дата: пят, 16/03/2012 - 17:15 #
Дата: нядз, 18/03/2012 - 16:41 #
Дата: пан, 19/03/2012 - 03:56 #
Дата: пан, 19/03/2012 - 18:41 #
Пакінуць новы каментар