/ Саўка і Грышка адсвяткавалі год супольнай творчасці

/ Саўка і Грышка адсвяткавалі год супольнай творчасці

Халодны чэрвень 2011 года выдаўся гарачым на падзеі культуры. Дала сябе ведаць не толькі адсутнасць спёкі, якая ў іншыя гады фактычна выганяе гарадскіх жыхароў на курорты і лецішчы. Шакуючыя падзеі снежня 2010 года, а пасля красавіцкі выбух у метро сур’ёзна скаланулі прадстаўнікоў культуры, ператварыўшы мінулую зіму і вясну ў фактычна мёртвы сезон. І таму дзеячы культуры спрабуюць данесці да народу ўсё тое, што не паспелі прачытаць, праспяваць і прамаляваць увясной.

28 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя вострасюжэтнага музычнага праекту “Саўка ды Грышка. Песні праўды”. Гэтыя песенькі многія слухалі штотыдня на сайце “Радыё Свабода”. Ідэя раздваення беларускага народу на “чэсных” і “шчырых” была ўвасобленая ў аля рэстаранных прыпеўках на папулярныя матывы. Фальклорныя Саўка ды Грышка, якія колісь “ладзілі дуду”, цяпер — па розныя бакі беларускіх барыкадаў. Саўка — дробны лукашэнкаўскі чыноўнік, а Грышка — спачувае апазіцыі. Дзень пры дні абодва спявалі голасам Вольскага (у розных танальнасцях, апрабаваных ім яшчэ пры стварэнні знакамітых Казіка і Юзіка з “Народнага альбому”) аб “бягучай палітычнай сітуацыі”. Праект меў сваю дынаміку. Ці думаў, напрыклад, Вольскі, што абодва героі трапяць у беларускую турму пасля 19 снежня?.. Толькі Саўку забяруць памылкова ды хутка выпусцяць, а вось “Грыша ізь цюрмы яшчэ ня выйшаў”.

Нягледзячы на заяўленую нагоду канцэрту, 28 чэрвеня ў Мінскім Loft-cafe Вольскі і яго музыкі не сталі засяроджвацца на самім праекце, а проста праспявалі ўсе абажаныя публікай хіты аўтарства вялікага рокера: тут былі і песні з праектаў “Народны альбом” і “Я нарадзіўся тут”, і скарочаная праграма “Белай яблыні грому” — і несмяротныя “Тры чарапахі” і “Паветраны шар”.  “Цікава, як цяпер Артыруч разрульвае справу з “Шарам” і з “Чарапахамі”, калі распаўся N.R.M.? Ці маюць яны права граць гэтыя песні і ці мае ён права?” — спытаўся нехта побач са мной у тлумным клубе. “Ты што! На нацыянальныя гімны аўтарскае права не распаўсюджваецца!” — адрэзаў нехта яму ў адказ. Відаць, юрыст...



“Ці пайду я ў сераду гуляць? — адказаў Вольскі пытаннем на пытанне залы, — Ну як можна? У сераду а 19-й — прэзентацыя Малой медыцынскай энцыклапедыі!”

Такім ненавязлівым піярам ён нагадаў пра іншы культурны прадукт РС гэтага лета — доўгачаканую новую кнігу эсэ Альгерда Бахарэвіча. І калі народ запляскаў яму чарговы раз, дадаў: “Пляскайце, пляскайце... сёння можна!”



Лявон Вольскі ў тым фармаце, у якім ён прагучаў 28 чэрвеня ў Мінску, выявіўся найлепшым антыдэпрэсантам супраць усяго, што адбываецца ў краіне. Шал у клубе стаяў неймаверны: скокі чаргаваліся з воплескамі — і ўсе спявалі — а дакладней крычалі на памяць песні... І ў якасці прыемнага дадатку да канцэрта кожны глядач вынес з сабой дыск з усімі песнямі Рыгора Глыка ды Савелія Пстрычкі. Такія імёны носяць vox populi Саўка ды Грышка, прыдуманыя на “Радыё Свабода”. Дай жа Божа, каб у новым годзе сябры нарэшце памірыліся і болей не сварыліся. Каб жыццё падказала аўтару менавіта такі варыянт развіцця вобразаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/