xxx

/ Сацыяльныя выставы Музея кіно

/ Сацыяльныя выставы Музея кіно

Музей гісторыі беларускага кіно, размешчаны паміж гасцініцай “Мінск” і Чырвоным касцёлам, у чэрвені адзначыўся дзвюма выставамі сацыяльнага гучання.

Першая, “Неа-Сармацкі партрэт”, адлюстравала спробу выхаду ў сферы новых відаў творчасці аднаго з прадстаўнікоў папулярнага з 1990-х гадоў руху гістарычных рэканструкцый, клуба “Жалезны Воўк”, створанага ў Наваполацку ў 1997 годзе.

Сябры клуба ўжо выпрабоўвалі сябе ў кіназдымках і тэатральных пастаноўках, не кажучы пра ўдзел у рыцарскіх фэстах. Нарэшце, прыцягнуўшы да дзейнасці клуба мастакоў, звярнуліся да выяўленчага мастацтва. У выніку нарадзіўся праект, у межах якога з 2003 года адбылася арганізацыя шэрагу выстаў, першасна натхнёных вобразнасцю і паэтыкай беларускага шляхецкага сармацкага партрэта XVI–XVIII стагоддзяў. У той знакамітай з’яве мастацкай культуры ўвасобіліся і генеалагічныя (сармацкія і рымскія) міфы, і рыцарскі этас, і арыенталізаваная эстэтыка побытавай моды, якая вызначала густы шляхты. Як і ўяўленні пра саслоўныя і сацыяльна-палітычныя вартасці, увасобленыя ў разнастайным наборы атрыбутаў.

Неасармацкі варыянт адрозны: ён найперш адбітак, сцэнічная рэканструкцыя ўяўленняў пра гістарычная мінулае і летапіс самога клуба, непасрэдных стылічна-кампазіцыйных паралеляў са старажытным мастацтвам небагата, а жывапіс адзначаны эклектычнасцю форм — ад рамантычнага рэалізму работ Юліі Хінтэманн (“Крысціна і Алаферн”) да кубістычных рэмініцэнцый Андрэя Мікалаева. З’ява з катэгорыі “неа”, жаданне з піетэтам глядзецца ў люстэрка гісторыі і папулярызаваць уласнае ёю захапленне. Выдадзены буклет да выставы, распрацавана канцэпцыя — хіба нехта будзе пярэчыць ператварэнню рыцарскіх фэстаў у святы розных відаў мастацтва і ў спалучэнні з паказам твораў жывапісу, рэканструкцый зброі, гістарычных дакументаў?

А з 19 чэрвеня ў той жа невялікай зале фотаэкспазіцыя прэзентуе праект сур’ёзнай грамадскай значнасці — фотаработы Ксеніі Авімавай з’яўляюцца часткай сацыяльнай акцыі “Тэатр у турме”. Акцёраў, здымкі якіх можна ўбачыць у музеі, на сцэну тэатра прывяла калонія. А ідэя прыйшла са Швецыі: ужо некалькі гадоў Беларускі саюз жанчын разам з дэпартаментам выканання пакаранняў і шведскай грамадскай арганізацыяй “N-STUDIO” праводзяць у месцах зняволення лекаванне пад знакам Таліі і Мельпамены.

Пачалося ўсё ў 2005 годзе з наведання жаночай папраўчай калоніі №4 акцёрам і рэжысёрам Каралеўскага акадэмічнага тэатра Стакгольма Іона Йонсана. Першы спектакль “Восем закаханых жанчын” па п’есе француза Раберта Тама як кіраўнік трупы і рэжысёр рыхтаваў актор Гомельскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Бычкоў.

На сцэну мінскага маладзёжнага тэатра эстрады свае пастаноўкі ў мінулым годзе прывозілі выканаўцы ўжо з дзвюх калоній — Віцебскай і Бабруйскай, — выклікаючы непадробнае захапленне публікі пранізлівай шчырасцю выканання роляў. Ніна Абухова, актрыса Віцебскага драматычнага тэатра, абіраючы акцёраў для сваёй пастаноўкі “Маленькага прынца” Экзюперы, не памылілася ў эфекце ўздзеяння эмацыйна насычанай літаратуры на душы маладых зняволеных. Пераапрананне з турэмнай робы ў сцэнічны касцюм — як вяртанне да сапраўднага паўнакроўнага жыцця, выхад з незайздроснай ролі ў турме і спроба рэсацыялізацыі.

Зараз тэатральны праект ахоплівае 9 кропак на мапе краіны: дзесьці з’явіліся невялікія гурткі, дзесьці студыі, дзе зняволенным дапамагаюць адмыслоўцы з прафесійных тэатраў. Пра лёс праекта і апавядае аб’ектыў Авімавай.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).