№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Рэпрэсаванае мастацтва
23 сакавіка ў сядзібе БНФ на Машэрава, 8 пры поўным аншлагу адчынілася выстава рэпрэсаваных твораў мастацтва, нагодай для якой зрабілася выдаленне з нядаўна адчыненай у Палацы мастацтва экспазіцыі «Пагоня-20» трох плакатаў Уладзіміра Крукоўскага, двух карцін Алеся Марачкіна і твора Віктара Мікіты.
Усе адзначаныя работы былі «адцэнзураваныя» па прынцыпе наяўнасці ў іх нацыянальнай сімволікі, а “Здані (“пераможцы”)” Марачкіна – з-за непасрэдна адлюстраванага ў карціне водгуку на падзеі 19 снежня 2010 г. у Мінску. Праз 5 дзён пасля адкрыцця “Пагоні-20” з Палаца мастацтва па загадзе чыноўнікаў выдалілі таксама інсталяцыю Генадзя Драздова “Беларуская піраміда”.
Арганізатары экспазіцыі вырашылі дадаць у яе таксама іншыя работы, якія падлягалі цэнзураванню і арышту ў ранейшыя гады – так колькасць прац узрасла амаль да 20, дапоўніўшыся творамі Алеся Пушкіна.
На жаль, як заўважыў на адкрыцці гэты знакаміты мастак і перфомер, цэнзура экспазіцый сустракалася і раней, але не была настолькі нахабнай і ананімнай, як зараз. Яшчэ напрыканцы 1990-х мастакі экспанавалі на “вольных пляцоўках” знятыя з афіцыйных залаў экспанаты разам з арыгіналамі адпаведных распараджэнняў міністэрскіх чыноўнікаў. Таму Алесь Пушкін заклікаў, з мэтай, “каб яны ведалі, што над імі ёсць яшчэ суд Божы”, не саромячыся называць імёны тых, хто замінае мастакам тварыць і мець вольныя дачыненні з публікай. І распавёў, як у 2009 г. дзяржаўная чыноўніца спрабавала не даць яму дазволу на вываз уласных карцін для паказу ў Швецыі.
Раскрыліся і пікантныя моманты: Алесь Марачкін адкрыта прызнаў, што канчатковым “цэнзарам” у апошнім выпадку з “Пагоняй-20” выступіла кіраўніцтва Саюзу мастакоў. “Напэўна камусьці з кіраўніцтва вельмі карціць атрымаць званне заслужанага ці народнага,” – заўважыў ён.
Сапраўды, выпрабаванне ўладаю і сістэмаю вытрымлівае не кожны. Не выпадкова на выставе рэпрасаваных твораў не было выдатнай сатырычнай графікі Алега Карповіча, якая самая першай зазнала забароны. Зараз Карповіч – афіцыйны мастак “Советской Белоруссии”. Кожны самастойна робіць свой складаны выбар, цана якога – гонар, годнасць, сумленне.
Прэзентацыю дапоўніў выступ цудоўнага беларускага музыкі Такінданга.


Працы Генадзя Драздова

http://novychas.org/sites/default/files/ Міндоўга Марачкіна.jpg" />
Працы Аляксея Марачкіна


Плакаты Крукоўскага

Праца Алеся Пушкіна

Фрагмент экспазіцыі
--------------------------------------------------------------------------------
Фота аўтара




















Дата: сер, 26/10/2011 - 01:37 #
Дата: чцв, 27/10/2011 - 18:10 #
Дата: аўт, 01/11/2011 - 13:44 #
Дата: суб, 19/11/2011 - 13:45 #
Дата: нядз, 20/11/2011 - 09:07 #
Дата: пан, 21/11/2011 - 16:31 #
Дата: чцв, 24/11/2011 - 06:20 #
Дата: суб, 26/11/2011 - 16:08 #
Дата: аўт, 27/12/2011 - 07:56 #
Дата: пят, 30/12/2011 - 09:12 #
Дата: нядз, 01/01/2012 - 14:14 #
Дата: аўт, 03/01/2012 - 10:02 #
Дата: пят, 13/01/2012 - 16:49 #
Дата: пят, 20/01/2012 - 23:55 #
Дата: аўт, 24/01/2012 - 03:21 #
Дата: чцв, 26/01/2012 - 16:50 #
Дата: пят, 27/01/2012 - 07:49 #
Дата: пят, 27/01/2012 - 08:39 #
Дата: аўт, 31/01/2012 - 01:36 #
Дата: пят, 03/02/2012 - 08:26 #
Дата: пан, 06/02/2012 - 23:23 #
Дата: чцв, 09/02/2012 - 15:26 #
Дата: пят, 10/02/2012 - 03:31 #
Дата: суб, 11/02/2012 - 05:10 #
Дата: сер, 15/02/2012 - 08:53 #
Дата: суб, 18/02/2012 - 18:57 #
Дата: пан, 20/02/2012 - 14:15 #
Дата: сер, 22/02/2012 - 10:53 #
Дата: пят, 24/02/2012 - 18:58 #
Дата: сер, 29/02/2012 - 02:01 #
Дата: чцв, 01/03/2012 - 16:46 #
Дата: суб, 03/03/2012 - 03:07 #
Дата: нядз, 04/03/2012 - 06:02 #
Дата: чцв, 08/03/2012 - 15:40 #
Дата: сер, 14/03/2012 - 19:09 #
Дата: чцв, 15/03/2012 - 18:08 #
Дата: пят, 16/03/2012 - 11:36 #
Дата: суб, 17/03/2012 - 19:50 #
Дата: нядз, 18/03/2012 - 16:04 #
Дата: пан, 19/03/2012 - 12:14 #
Дата: пан, 19/03/2012 - 12:55 #
Дата: пят, 23/03/2012 - 14:14 #
Дата: сер, 28/03/2012 - 17:36 #
Дата: сер, 28/03/2012 - 21:54 #
Дата: пан, 02/04/2012 - 08:01 #
Дата: пан, 02/04/2012 - 08:01 #
Дата: пан, 02/04/2012 - 08:01 #
Дата: пан, 02/04/2012 - 08:01 #
Дата: пан, 02/04/2012 - 20:40 #
Дата: пан, 02/04/2012 - 23:07 #
Пакінуць новы каментар