xxx

/ Пра аўтара і героя аднаго нарыса

/ Пра аўтара і героя аднаго нарыса

На пачатку сакавіка на імя кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы прыйшоў ліст ад імя Рады ТБМ Кастрычніцкага раёна Мінска з патрабаваннем надрукаваць іх заўвагі на нарыс Марыі Мартысевіч «Франачак», апублікаваны яшчэ ў другім нумары «Новага часу» (23 студзеня 2009 года).

Ліст калектыўны. Яго падпісалі (прыводзім з захаваннем азначэнняў арыгінала): старшыня Кастрычніцкай рады ТБМ Ян Грыб, а таксама — Т. Грыб, Я. Пятроўская, Ю. Пальчэўскі, А. Пальчэўская, І. Коваль, І. Табушава, А. Ходан, Базнікін, І. Антанок, Л. Белахвостава, Зянькевіч, Н. Качаноўская, В. Найдзенова.

На жаль, выканаць гэта патрабаванне ні цалкам, ні нават у цытатах мы не можам. Па той прычыне, што заўвагі па сутнасці ў лісце адсутнічаюць, а сам кароткі тэкст (тры чвэрці аркуша буйным шрыфтам) густа перасыпаны неэтычнымі ярлыкамі, мянушкамі, намёкамі. Паўтараць іх — не ў правілах СМІ.

Змест жа ліста зводзіцца да абурэння нарысам Марыі Мартысевіч, які яны палічылі абразлівым у адносінах да Франака Вячоркі. Выказваецца таксама здзіўленне беспрынцыповасцю рэдактаркі Алены Анісім, «якая дазволіла друкаваць гэта «тварэнне».

Паважаныя аўтары ліста, прашу вас адразу зняць усе прэтэнзіі да Алены Анісім, а разам з тым папрасіць у яе прабачэння, бо канцэптуальны і канкрэтны змест выдання знаходзіцца ў сферы адказнасці шэф-рэдактара «Новага часу», г. зн. маёй адказнасці. Рэдакцыя самастойна вызначае сваю палітыку, над намі няма ніякай адміністрацыі.

Аўтары ж ліста, хацелі яны таго ці не, але ўжо самім фактам калектыўнай скаргі «па начальству» ў сукупнасці з яе зместам, па сутнасці патрабуюць пільнага кантролю (цэнзуры) над матэрыяламі газеты. Што абсалютна непрымальна для дэмакратычнай прэсы і дэмакратычнай арганізацыі. Мы — не вертыкаль, і капіяваць яе стандарты нам не да твару. Пішыце заўвагі, сваё бачанне чалавека — надрукуем абавязкова. Абмяркуем, падыскутуем.

Што тычыцца самога нарыса Марыі Мартысевіч, то ён прыцягнуў да сябе павышаную ўвагу і ўспрыняты быў, сапраўды, неадназначна. У прыватнасці, многія з чытачоў, насуперак аўтарам згаданага ліста, палічылі яго кампліментарным Франаку Вячорку.

І герой і аўтар нарыса — з новага пакалення. Прычым з яго дэмакратычна-пратэстнай, да таго ж крэатыўнай, творчай часткі. Той, якая спрабуе вырвацца за рамкі закаснелых формаў паводзін і пісьменства. Пазбягае позы, пыхлівай гераізацыі ў жыцці і ў творчасці. Не можа і не хоча трымацца стандартаў аўтарытарнай прапаганды, калі пра станоўчых герояў — толькі з прыдыханнем і ўзвышана. Піша іранічна, метафарычна, з добрым пачуццём гумару. Дзейнічае. Кідае выклік. І апошняе, да ведама падпісантаў ліста: аўтарка нарыса, як і яе герой, не толькі з новага пакалення, але і з аднаго лагера — Плошчы Каліноўскага.

На жаль, бацылы аўтарытарнай хваробы пранікаюць і ў дэмакратычны асяродак. Што ж, гэта трэба ўсведамляць. Самалячэнне тут — выдатны сродак, не раз апрабаваны ў гісторыі пераходных грамадстваў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).