Warning: Table './novychas_main/cache_page' is marked as crashed and should be repaired query: SELECT data, created, headers, expire, serialized FROM cache_page WHERE cid = 'http://novychas.org/culture/%D0%BF%D0%B0-%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F%D1%85-%D1%96-%D0%B2%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%85-%D0%B7%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%85-0' in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc on line 128

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 636

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 637

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 638

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 639
Па музеях і выставачных залах | Новы Час

/ Па музеях і выставачных залах

/ Па музеях і выставачных залах

У беларускім жывапісе апошніх трох-чатырох дзесяцігоддзяў ёсць імёны, якія сімвалізуюць сабою пэўныя базавыя з'явы ці накірункі ў нацыянальным мастацтве, свайго роду брэнды, значэнне, змест і сутнасць якіх не аспрэчваецца. Калі пад іх знакам адбываюцца выставы, цяжка чакаць дэманстрацыі рэвалюцыйнага прарыву ў сучасным творчым працэсе, але якасць зместу гарантавана.

(На выяве: Ілона Касабука. Лілеі)


Гутарка ідзе, такім чынам, не пра пошукі канцэптуальнай навізны, а пра дэманстрацыю асвоенай культурнай прасторы. Творы, прапанаваныя гледачу, як добры рынкавы прадукт, аб'ект патэнцыйнага калекцыянавання, які ў прыватным зборы сведчыў бы пра выхаваны густ гаспадара і гарантаваў разам з эстэтычным задавальненнем някепскае захаванне ўкладзенага капіталу. Так, вызначэнне “беларускі краявід” і імя Віталя Цвіркі знітаваныя ў сэнсавую пару.

    Таму IV Міжнародны фестываль пейзажа, які па 11 лютага адбываецца ў выставачных галерэях Нацыянальнай бібліятэкі (пр. Незалежнасці, 116), арганізаваны, як заўсёды, мастаком Фёдарам Ястрабам, менавіта з катэгорыі падзеяў, што ўшаноўваюць жанр, а разам з ім імя слыннага мастака. Пейзажы Цвіркі, спалучаючы паэтычнасць і веліч, настраёвасць аўтарскага пачуцця і трапна адлюстраваную дакладнасць, жывапісныя і дэкаратыўныя адначасова, падманлівай лёгкасцю адпрацаванага майстэрства падштурхоўваюць арганізатараў пленэру яго памяці запрашаць да ўдзелу мастакоў, што выкарыстоўваюць у гэтым жанры розныя тэхнікі і нават віды мастацтва. Адсюль -- краявіды ў жывапісе, графіцы, акварэлі, а дадатак фатаграфіі і ў камп'ютэрным мастацтве. Імёны ўдзельнікаў гэтым разам --Уладзімір Кожух, Ягор Батальёнак, Уладзімір Ісачанка, Юрый Гаўрын, Аляксандр Забаўчык, Уладзімір Качан, Вячаслаў Паўлавец, Святлана Каткова і іншыя.

    З канца 1950-х гадоў прыхільнасць да стылістыкі імпрэсіяністаў сярод мастакоў, а таксама сярод пакалення “лірыкаў” наступных шасцідзесятых -- як знак жадання глытку вольнага паветра ў атмасферы постсталінскага СССР. Першыя экспазіцыі замежнага мастацтва, барацьба афіцыйнага накірунку ў жывапісе і скульптуры і “абстракцыяністаў”, у якую брутальна ўмяшаўся асабіста Мікіта Хрушчоў. Для Марыі Ісаёнак гэта ўспаміны дзяцінства, але тое, што яе нярэдка называюць “першым беларускім імпрэсіяністам” -- вынік свядомага эстэтычнага і этычнага выбару. Яе персанальная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі “Колеравыя імпрэсіі” (працуе па 22 лютага) -- далёка не першая як у краіне, так і за мяжой -- сведчанне прызнання мастачкі ў акадэмічным асяродку і на мастацкім рынку.

Марыя Ісаёнак. Нацюрморт


Як заўважае крытыка, палотнам Марыі Ісаёнак уласцівыя тонкая аранжаванасць свежых колераў, віртуознасць малявання і пабудовы кампазіцыі, якія выклікаюць музычныя асацыяцыі -- то з камернымі мелодыямі жалейкі, то з узнёслымі сімфанічнымі гармоніямі. Меладычнасць -- аб'яднаўчая рыса работ мастачкі, ад улюбёных кветкавых і пастановачных прадметных нацюрмортаў да краявідаў, фігуратыўных кампазіцый, дзе пануюць рэфлексіі і ўспаміны асабістага жыцця, да хрысціянскіх рэлігійных сюжэтаў, якія апошнімі гадамі вабяць Марыю Ісаёнак. І “шчырасць пачуцця”, і “рэальная духоўнасць і фізічная прывабнасць” пазбаўленых стылізацыі вобразаў, якія адзначаюць крытыкі і калегі, -- складаныя часткі гарманічнага ўнутранага свету, індывідуальнага адчування аўтара. Каб спасцігнуць суладнасць свету, магчыма, трэба, як робяць Марыя і яе муж, жывапісец Мікола Ісаёнак, адасабляцца ад хуткаплыннага сталічнага жыцця на сваёй “філасофскай віле”, якой стаў для сям'і мастакоў вясковы дом у Чарневічах?

    Сяргей Пятровіч Каткоў (1911-1976), выстава якога “Пейзаж, які ўсміхаецца” дэманструецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры (К.Маркса, 12) па 19 лютага -- справядліва лічыцца спадкаемцам класічнай традыцыі рускай мастацкай школы. Ён прынёс яе ў Беларусь пасля навучання ў Івана Горушкіна-Саракапудаў, у сваю чаргу вучня Іллі Рэпіна. Але прыёмы адкрытых, мажорных кантрастаў кідкіх колераў яго краявідаў і нацюрмортаў караняцца хутчэй у спадчыне творцаў рускага авангарду мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, такіх, як Арыстарх Лянтулаў, Ілля Машкоў, Пётр Канчалоўскі. З 1937 года працуючы ў Беларусі, выкладаючы пасля вайны ў Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, Сяргей Каткоў выхаваў мноства выдатных вучняў. Знаёмства з працамі Каткова -- нагода зразумець вытокі фармавання стылю адметных творцаў наступных пакаленняў -- энергічнай экспрэсіі Мая Данцыга, колеравага арыстакратызму Зоі Літвінавай ды і многіх іншых яго вучняў.

Сяргей Каткоў. Від Гродна

 

    Музей сучаснага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) знаёміць з творчасцю Ілоны Касабука, мастачкі маладзейшага пакалення, творы якой прыйшлі да гледача ў 1990-х, але ўжо пакарылі галерэі і залы еўрапейскіх краін. Таму і экспазіцыю аўтарка амбітна назвала “Paris. Мінск”. Праўда, у творах на выставе хутчэй адчуеш уплывы японскай школы малявання кветкавых і раслінных кампазіцый, альбо, нечакана, дэкаратыўнага сценапісу крыта-мінойскай цывілізацыі. Апошняя рыса -- заканамерны эфект абагульнення ўласнай практыкі мастачкі ў сферы манументальнага жывапісу. Але ці можна пярэчыць жаданню творцы, засвоіўшы тысячагоддзі пошукаў чалавецтвам прыгажосці натуры і дасканалых прыёмаў яе адлюстравання, пасунуць вынік сваёй працы бліжэй да “платонаўскага” ідэалу?

    У дадатак да выключна жывапісных выстаў адзначым дзве мемарыяльныя экспазіцыі. Адна з іх, у бібліятэцы імя Пушкіна, прысвечана адзначанай 25 студзеня 72 гадавіне з дня нараджэння бессмяротнага Уладзіміра Высоцкага. Яго песні, яго паэзія, не толькі не згубілі жыццёвай надзённасці праз 30 год пасля смерці аўтара, але і загучалі зараз па-беларуску ў перакладах Рыгора Барадуліна, Алеся Баркоўскага і Вітаўта Мартыненкі ў выкананні Змітра Бартосіка і Андрэя Плясанава. Можна ўбачыць 20 кампазіцый-інсталяцый мастака Сяргея Шылы, прысвечаных эпосе куміра неафіцыйнай сцэны савецкіх часоў. Радзіма продкаў Высоцкага, Беларусь, у 1979 годзе, за год да смерці агульнасаюзнага барда, прадэманстравала негатоўнасць мясцовага афіцыёзу прыняць яго творчасць. З 25 запланаваных канцэртаў у Мінску адбылося толькі 5, не адбыўся запіс сустрэчы Высоцкага з яго слухачамі на БТ.

    У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) -- дапаўняючы публікацыю ў мінулым нумары “НЧ” пра трагічны лёс Косава апошніх двух дзесяцігоддзяў -- фотавыстава “Душа Сербіі”, здымкі серба Дарка Дозета. Іншы, адрозны погляд на лёс краю -- сведчанне неаднабаковасці ісціны і відавочнасці трагізму сітуацыі, калі балканскі этнічны вузел давялося рассякаць па жывому. Косава, на жаль, не адзінае месца на глобусе, дзе ахвяраю невырашальных канфліктаў робяцца і старадаўняя культура, і чалавечае жыццё.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Грамадства
Грамадства
міжнародныя навіны

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы

Паважаныя сябры!

З 1 студзеня 2010 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы конкурс на лепшы літаратурны твор, у якім асвятляецца вобраз жанчыны ў сучасным грамадстве і асэнсоўваюцца актуальныя гендэрныя праблемы.

На конкурс прымаюцца тэксты ўсемагчымых жанраў: паэзія, проза, драматургія, крытыка. Аўтарамі конкурсных твораў могуць быць і мужчыны, і жанчыны, і пачаткоўцы, і прафесіяналы.

Лаўрэатаў літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», які будзе доўжыцца да 1 кастрычніка 2010 года, чакаюць прэміі, прызы і падарункі, а пераможца атрымае магчымасць выдаць свой тэкст асобнай кнігай!

Калі ласка, дасылайце свае творы на адрасы: паштовы – 220025, Мінск-25, а/с 91; электронны – sbp@tut.by.

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў