xxx

/ Памяць пра мінулае сярод спёкі адпачынкаў

/ Памяць пра мінулае сярод спёкі адпачынкаў

3 жніўня ў Мінску адчынілася адразу дзьве выставы, стрыжнем якіх з'явілася памяць пра гістарычнае мінулае краіны, увасобленая ў мове дакументаў і паэзіі  мастацкіх вобразаў. Адна – у Нацыянальным гістарычным музеі, другая – у Музеі сучаснага мастацтва.

На вул. Карла Маркса, 12 адкрыццё экспазіцыі “Памяць пра Грунвальдскую перамогу” (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) сабраліся, апрача прадстаўнікоў Амбасады Літоўскай рэспублікі ў РБ, арганізатара выставы, спецыялісты-гісторыкі, аматары даўніны, журналісты.

У спякотны дзень публікі было небагата, і 20 стэндаў, на якіх была прадстаўлена ў фотаздымках і картах гісторыя Грунвальда, глядзеліся ў зале трохі  сіратліва. Насуперак удзелу ў праекце Мастацкага музея Літвы і Варшаўскага нацыянальнага музея, арыгінальных экспанатаў выстава не ўтрымлівала. Не скарыстаўся шанцам дапоўніць экскурс у мінулае помнікамі са сваіх збораў і Нацыянальны гістарычны музей. Фактычна, наведвальнікі знаёміліся з тым, як у рамках дзяржаўнай праграмы па ўшанаванні 600-годдзя бітвы, прынятай у Літоўскай Рэспубліцы, яе МЗС ажыццяўляе навучальна-асветную акцыю. Набор стэндаў, падобны да старонак добрага падручніка па гісторыі, аформлены ў рускай і англійскай версіях, ужо пабываў у Маскве. Плануецца яго паказ ва Ўкраіне, Польшчы, Чэхіі і Аўстрыі. Там, дзе прапановы літоўскіх амбасад прынялі замежныя ўстановы.



Стэнды апавядаюць пра гісторыю крыжацкіх ордэнаў у Прыбалтыцы і іх стасункі з ВКЛ і Польшчай, сітуацыю ў Вялікай вайне Ордэна з саюзнікамі ў 1409-1410 гг., пра саму бітву 15 ліпеня 1410 г. і яе наступствы. Харугвы Вітаўта з “літоўскіх і рускіх земляў” пералічваюцца пайменна, але вызначэння “беларускі” не сустракаецца ніводнага разу. Зрэшты, калі карыстацца тэрміналогіяй XV ст., то ўсё выглядае карэктна, а каб мець права, і небезпадстаўна, казаць пра беларускі ўдзел у перамозе пад Грунвальдам, у арганізацыі святкавання яе юбілею варта было большы ўдзел узяць беларускай дзяржаве.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка пасольства Літвы Гіедрыус Граніцкас, адкрываючы экспазіцыю, казаў пра “даніну памяці нашым сябрам, калегам, братам па зброі, якія 600 гадоў таму стаялі пад аднымі сцягамі” і пра тое, што Грунвальд – агульная перамога. Словы гучалі не толькі дыпламатычна, але і па-сяброўску. Беларускі бок вуснамі Аляксея Шаланды з Інстытута гісторыі АН Беларусі дадаў: сяброўства выглядала сапраўдным. Бо галоўнай мэтай вайны і бітвы, роля ў якой продкаў беларусаў, – літвінаў і русінаў, – не можа быць недаацэненай, было ввызваленне і вяртанне ВКЛ Жэмайціі, сучасных літоўскіх земляў.

Экспазіцыю можна наведаць па 29 жніўня.

***

У той самы дзень на пр.Незалежнасці, 47 у Музеі сучаснага мастацтва наведнікаў сустракаў вернісаж беларускага графіка Паўла Татарнікава пад назвай “Брама мінулага”. Тэматыка творчасці вучня выдатных беларускіх майстроў Васіля Шаранговіча і Ігара Славука – вобразы беларускай гісторыі, ваяры і асветнікі. Ён увасабляе іх як у станковай, так і кніжнай графіцы. Апошняя вядомая па ілюстрацыях да “Аповесці мінулых гадоў”, “Званоў Нямігі”, кнігі гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча “Рыцары і дойліды Гародні”. І па тым, што прынесла Татарнікаву, адзінаму з беларускіх мастакоў, ужо дзьве ўзнагароды “Залаты яблык” на прэстыжным конкурсе кніжнай ілюстрацыі ў Браціславе, а таксама прызы на нацыянальных конкурсах “Мастацтва кнігі”.

“Брама мінулага” – серыя гістарычных вобразаў, створаная Татарнікавым у 1999-2006 гг. і вылучаная ў гэтым годзе Саюзам мастакоў Беларусі і Акадэміяй мастацтва на атрыманне Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. 25 яе аркушоў, на якіх паўстаюць вобразы выдатных дзеячоў даўніны ад Ефрасінні Полацкай да Льва Сапегі і Мікалая Радзівіла Сіроткі, таксама выступалі і ў якасці станковых твораў на выставах, і ў выглядзе кніжных ілюстрацый.

Заваяваўшы сваёй тонкай жывапіснай манерай, якая нагадвае творы рэнесанснай кніжнай мініятуры, рэпутацыю і аўтарытэт на радзіме, Татарнікаў прадстаўляе Беларусь у галіне кніжнай ілюстрацыі і ў замежных выданнях.

На выставе прадстаўлена серыя  да кнігі “Артур – кароль Альбіёну”, англійскага эпасу пра рыцараў Круглага стала, праілюстраванай Татарнікавым і выдадзенай у Вялікабрытаніі. А яшчэ Татарнікаў афармляе скандынаўскія казкі, казкі братоў Грым, творы Шэкспіра. Шлях да еўрапейскага прызнання і рэалізацыі ў еўрапейскай культуры, паказальна, вёў майстра праз любоў і спасціжэнне нацыянальнай спадчыны.

Выстава твораў Татарнікава працягнецца да 15 жніўня.



Тое, што дзве экспазіцыі адчыніліся ў Мінску ў адзін дзень, зяўляецца знакам часу, прыкметай паступовага ўзмацнення любові да сваёй мінуўшчыны і шанавання гістарычных каранёў. Што крытычна важна для маладога народу, які працягвае шукаць сваю тоеснасць. 
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).