/ Ноч музеяў–2011

/ Ноч музеяў–2011

Ноч музеяў, у першапачатковай назве «Вясна музеяў», — мерапрыемства, якое ладзіцца ў бліжэйшыя выходныя да Сусветнага дня музеяў (18 мая). Ініцыятыва нарадзілася ў 1997 годзе ў Берліне. 

Восем год акцыю падтрымліваюць і ў Беларусі: пачаўшыся са сталіцы (сёлета ў ёй бралі ўдзел 13 мінскіх музеяў і каля 50 за межамі сталіцы), яна паступова пашырылася на ўсю краіну. Пры гэтым, аднак, страціла свой выключна дабрачынны характар. Што рабіць — у нас крызіс, ды і ў старой Еўропе музеям даводзіцца лічыць грошы, бо нават такія гіганты, як Луўр у Парыжы, не акупляюцца.

Толькі англасаксонская традыцыя, падтрыманая моцнай эканомікай, зберагае прынцып бясплатнага доступу да сховішчаў помнікаў культуры — за выключэннем рэдкіх устаноў, кшталту лонданскіх Музея мадам Цюсо ці галерэі Тэйт. Як падкрэсліў напярэдадні Ночы музеяў намеснік міністра культуры Віктар Кураш, у атрыманні платы за ўваход ёсць рацыянальнае зерне — гэта не толькі заробак музейных устаноў, але і магчымасць надаць дзеянню феерычна-тэатральны характар, запрасіць актораў і музыкаў, замовіць касцюмы і дэкарацыі.

Намесніца дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Надзея Усава прыгадала, што ў 2004 годзе, калі на дэбютную праграму начнога мерапрыемства, у той час бясплатнага, музейныя супрацоўнікі запланавалі паказ экзатычнага бодзі-арту, ажыятажны наплыў наведвальнікаў дасягнуў такіх памераў, што «будынак ледзьве не лопнуў». Давялося перыядычна зачыняць дзверы. Што рабіць: у гэтым годзе ў VIP-залу ў Мастацкім музеі, кошт праграмы ў якой склаў 45 тысяч рублёў, бясплатна не пускалі нават саміх кіраўнікоў установы.

У залах Мастацкага

Канцэрт на прыступках Мастацкага

У залах Мастацкага

http://novychas.org/sites/default/files/16-8 Візітоўка Жаночай праграмы Мастацкага.jpg" alt="" />

Візітоўка "Жаночай праграмы" Мастацкага


Парадавала тое, што зусім не танны кошт квітка ў 10 тысяч рублёў на астатнія экспазіцыі (у іншых музеях білеты былі таннейшыя) не спыніў вялізнай плыні тых, хто жадаў трапіць на свята мастацтва. Хвост чаргі загінаўся на вуліцу Маркса ледзьве не да будынка філфака. Гэтым разам у чаканні на ўваход госці не сумавалі: проста на прыступках ля ўваходу ўвесь час гучалі ба­дзёрыя рокавыя кампазіцыі.

Слоганам дзеяння свята ў Мастацкім музеі ў гэтым годзе было «Прастора жанчыны», а правам на ільготны бясплатны ўваход карысталіся дамы, апранутыя ў кароткія чорныя сукенкі а ля Како Шанэль, з капялюшыкамі і вуалямі і на абцасах. Уся прастора вуліц вакол і інтэр’еры поўніліся прыгожымі дзяўчатамі, якія з зайздросным імпэтам імправізавалі на зададзеную тэму.

Прастору жанчыны, убачаную ў яе часовых  і духоўных праявах аўтары сцэнаграфіі дзеі зрабілі ключом для пабудовы сцэнічных пляцовак пад разнастайныя тэатралізаваныя шоў ад тэатра ценяў да разнастайных маскарадаў па ўсіх залах. Тут былі прасторы «Музы», «Часоў года», «Прынцэсы» (натуральна, у зале партрэтнага жывапісу), «Ідала» (пад гэта пасавала мастацтва мадэрну), «Жаночага інтэлекту» і нават «Жаночых забабонаў».

Феміністычная тэма вызначыла і выбар трох выстаў, адкрыццё якіх спецыяльна прымеркавалі да імпрэзы. Гэта была «Графіка Ню» (творы Сяргея Цімохава, Аляксандра Шапо, Андрэя Асташова і Андрэя Басалыгі), фотавыстава Андрэя Шчукіна і Дзяніса Нядзельскага «Копія ўяўнай рэальнасці» і «Кранальная выстава», дзе свае скульптуры прадставіў шэраг творцаў — Алег Варвашэня, Аляксандр Мінькоў, Андрэй Вараб’ёў, Канстанцін Селіханаў і іншыя. Жаночая прыгажосць і прывабнасць увасаблялася ў фантасмагарычным змяшэнні мастацкіх тэхнік і стыляў, эпох і часоў, твораў старога і сучаснага мастацтва, і ажывала ў святочных постацях шматлікіх наведвальнікаў. Цяжкі, але радасны дзень — або ноч — для гаспадароў музея, шмат з якіх непасрэдна сустракалі публіку ў залах у таварыстве апранутага ў элегантны касцюм міністра культуры Паўла Латушкі.

Плыні вясёлай узбуджанай публікі перамяшчаліся па цэнтральных вуліцах ад Мастацкага музея ў бок Нацыянальнага гістарычнага і ў адваротным кірунку — да Музея Купалы. Першы пераняў неаднаразова выкарыстаную раней мастацкім музеем ідэю свята «Карцін, якія ажылі» — Вольга Смаляк прадстаўляла 35 карцін Андрэя Смаляка і 35 «фатаздымкаў» вядомых асоб — удзельнікаў праекта. Але і гасцей запрасілі да ўдзелу ў конкурсе «Міс (Містэр) Ноч, якая ажыла» — варта было прынесці рэпрадукцыю адвольнай карціны на ўласны густ і прыйсці ў касцюме, адпаведным адлюстраванню. Як звыкла, у двары музея наладзілі канцэрт — гучалі маладыя беларускія гурты. Рок, блюз, сусветная эстрадная класіка: амаль без папсы. Купалаўскі музей таксама пастараўся напоўніць свае інтэр’еры гукамі музыкі, паставіўшы акцэнт на джазавых кампазіцыях. Пакоі сустракалі сцэнамі побыту купалаўскай эпохі, адмыслова запрошаныя акторы забаўлялі дзяцей.

Канцэрт у двары Гістарычнага

Саксафон у Купалаўскім



Музей сучаснага мастацтва здолеў з інтэрваламі ў гадзіну адчыніць чатыры экспазіцыі: беларуска-шведскай карыкатуры «Сам-насам з кліматам», сучаснага польскага жывапісу, фатаграфіі Андрэя Васілеўскага і біжутэрыі… Наведаць усе пляцоўкі музейнага свята ў сталіцы 14 мая было немагчыма!

Калісьці музеі пачыналіся як храмавыя калекцыі. А наведванне святынь у традыцыйнай культуры практыкавалася рэгулярна. Калісьці і сучасны чалавек мусіць прыйсці да высновы, што духоўныя практыкаванні, якімі з’яўляецца паход у музей, не варта абмяжоўваць адным вечарам на год.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/