/ Не, танцы!

/ Не, танцы!

26 красавіка ў рамках закрыцця мінскага “Таго самага фестывалю” эксперыментальных тэатраў сталічнай публіцы былі паказаныя “Не танцы” — пластычна-танцавальная прыпавесць пра беларускі валютны крызіс.

Чаму пра крызіс? Таму што пастаноўка маладога рэжысёра Яўгена Карняга не мае сюжэту. Яна мае генеральную лінію — настрой, на які глядач накладае тыя сэнсы, што яго хвалююць. А паколькі аўтарку гэтых радкоў у дадзены момант надзвычай хвалюе эканамічнае становішча асабістае і дзяржавы, у антытанцах васьмі актораў, апранутых у чорнае, яна была схільная пабачыць менавіта такія сэнсы. Але, здавалася, перад кожным у вялікім зале ДК Прафсаюзаў, пад завязку запоўненай як радавой публікай, так і ўдзельнікамі тэатральнага фестывалю, разыгрываўся яго асабісты спектакль.

“Не танцы” з’явіліся ў 2007 годзе як дыпломны праект выпускнікоў Беларускай акадэміі мастацтваў. Зазвычай дыпломныя спектаклі занепадаюць. А вось “Не танцы” выжылі — і трапілі на вялікія падмосткі, у фестывальныя праграмы, на гастролі. У гэтым, трэба думаць, заслуга новага пакалення беларускіх тэатралаў: і прафесіяналаў, якія не цураюцца слова “маркетынг”, і гледачоў, якія жыва адгукаюцца на мастацтва, якое сапраўды іх чапляе. У часы, калі “Не танцы” ставіліся на сцэне Акадэміі мастацтва, некаторыя фанаты наведалі спектакль каля дзесяці разоў запар!

Пад старыя песенькі нямецкага ды французскага кабарэ на сцэне адбываецца гвалт. Гвалт мужчыны ў дачыненні да жанчыны, настаўніка — да вучня, салдата — да вязня канцлагеру. На сцэне — няспыннае напружанне, сутыкненне эмоцый, рухаў, энергетыкі... Усё гэта літаральна прыкоўвае да дзеяння на паўтары гадзіны. Як і належыць сур’ёзнай, непапсовай сцэнічнай працы, “Не танцы” дзейнічаюць адначасова на розум і пачуцці.

Для гледачоў, якім выпадала трапляць на спектаклі маленькіх тэатрыкаў па ўсёй Еўропе, нічога прынцыпова новага не адбываецца. “Не танцы” — дабротны еўрапейскі мэйнстрым. З уласцівым яму мінімалізмам, непрамалінейнасцю, сімвалічнасцю. Такімі сімваламі ў спектаклі выступаюць знятыя жаночыя туфлі (чытай Фрэйда), рыдлёўка, зачыненыя дзверы, у якія б’ецца чалавек, зламаныя гваздзікі... Тэатр гвалту ва ўсёй яго красе. Трупа “Карняг-тэатра” ўзнімае тыя ж вечныя праблемы грамадства, што і “Свабодны тэатр” Мікалая Халезіна — але без уласцівага апошняму палітыканства. Больш далікатна, метафарычна і, што важна, — абсалютна легальна. І тое, як прагна ўспрымаецца гэтая пастаноўка аматарамі тэатру па ўсёй Беларусі, сведчыць: тое, што ў Еўропе — звычайная справа, у нас па-ранейшаму — промень святла ў цёмным царстве.

“Не спрабуйце звязаць у адно цэлае тое, што вы зараз пабачыце. У вас усё адно нічога не атрымаецца”, — шчыра папярэджваюць акторы публіку перад пачаткам спектаклю. Але ўсё ж такі існуе нешта, што аб’ядноўвае шэраг танцавальных сцэнаў у адно палатно. І гэтае нешта — густ рэжысёра. “Не танцы” — сур’ёзны выклік старому беларускаму тэатру, якому бракуе найперш густу.

Расійскі крытык Марк Ліпавецкі высоўвае асцярожнае меркаванне, маўляў росквіт драматургіі ў літаратуры прыпадае на часы, калі пасля бурных узрушэнняў у грамадстве наступае застой, заняпад, дэпрэсія... Гэта, здаецца, працуе і для беларускага тэатру.

Беларускі тэатр доўгі час знаходзіўся ў стагнацыі, будучы, па-за рэдкімі выняткамі накшталт пастановак Мікалая Пінігіна ці легендарнага “Альтэрнатыўнага тэатра”, перажыткам савецкай эпохі. З гэтай стагнацыі тэатр пачаў выходзіць хіба некалькі гадоў таму — са з’яўленнем маладых труп, незашораных рэжысёраў, свежых павеваў з Захаду (Еўропа) і Усходу (Расія). Самае цікавае ў айчынным тэатральным мастацтве адбываецца на вучэбных, дапаможных, эксперыментальных, імправізаваных падмостках — на тых, якія не трапляюць у поле зроку праўладных змагароў з авангардам. “Не танцы” — лішняе таму пацверджанне.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/