/ Наша Мроя, наш N.R.M.

/ Наша Мроя, наш N.R.M.

Гэтым разам не пабаюся быць суб’ектыўным – я шчасьлівы чалавек, бо трапіў на доўгачаканы электрычны канцэрт волатаў беларускае рок-музыкі.

Але адметнасць чарговага з’яўлення на подыюме Лявона Вольскага і кампаніі была не толькі ў тым, што яны зноўку парадавалі гледачоў хітамі апошніх гадоў, якія многія ведаюць на памяць, але і паказалі тое, з чаго пачынаўся беларускі рок. Я больш за дзесяць год марыў убачыць на сцэне маю ўлюбёную “Мрою”, і 10 лютага ў сталічным клубе “Рэактар” мая мара, як і мара сотняў і сотняў  людзей, што прыйшлі на канцэрт, здзейснілася.

Канцэрт пачаўся са спазненнем, але не таму, што заслужаныя музыкі такія ганарлівыя, але таму, што чарга на ўваходзе расцягнулася на дзесяткі метраў, і да пачатку імпрэзы ўсе не паспявалі трапіць у файны зал “Рэактара”. І нават калі праз дваццаць хвілін калектыў (адмыслова называю зараз музыкаў менавіта так) выйшаў на сцэну, ланцуг фанаў яшчэ доўжыўся ля ўваходу.

Вольскі сваім выглядам нагадаў мне таго Лявона, з якім я пазнаёміўся  амаль 18 год таму – не, не паўсядзённа, а як з лідэрам ужо тады культавага гурта -  з наведзенымі пад вачыма ценямі, у фраку, акуратных завужаных джынсах. Не хапала толькі даўгіх (да пояса) валасоў. Юра Ляўкоў і Алезіс Дземідовіч выглядалі як і тады – не старэюць… целам і душою рокаўскія ветэраны!

Пачаўся канцэрт менавіта з “Мроі”. Дзіўная рэч. Мроеўскія песні я не чуў больш за дзесятак гадоў, але калі Лявон пачаў спяваць “Ён яшчэ вернецца”, “Мая зямля”, “Краіна крывавых дажджоў”, я злавіў сябе на тым, што спяваю разам з Вольскім і помню ўсе словы! Дзесятка гадоў як і не бывала. Дзякуй, Лявон!!! Дзякуй, Мроя!!!

Публіка “Рэактара” нагадвала два лагеры – адны прыйшлі на “Мрою”, іншыя – на N.R.M. І калі першыя з узнятымі ўверх рукамі хісталіся ў такт “Зямлі…” і “Краіны…”, то іншыя асцярожна назіралі. Ужо потым, калі прагучалі першыя акорды энэрэмаўскага рэпертуару, гледачы сталіся адным цэлым. Перакананы, што амаль усе, як і я, маюць зараз праблемы з галасавымі звязкамі, бо ні сіл, ні глоткі ніхто не шкадаваў.

І яшчэ адзін момант, які парадаваў мяне і многіх прысутных. Раптам у сярэдзіне канцэрту бубнач Мроі-НРМ Алесь Дземідовіч саступіў сваё кароннае месца… Лявону Вольскаму і выйшаў да мікрафона. І прагучала цудоўная кампазіцыя, нешта там пра Кітай. Я і раней чуў, як файна Алезіс спявае, але ў той вечар ён быў непадробным…

Публіка была задаволена “на ўсе сто”. Музыкі пасля заканчэння канцэрту па настойлівых патрабаванняў удзячных фанаў выканалі яшчэ тры кампазіцыі, і толькі пасля гэтага знясіленыя, але задаволеныя гледачы адпусцілі такіх жа знясіленых і, спадзяюся, задаволеных Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Юрася Ляўкова і Алега Дземідовіча. Дзякуй, Мроя, дзякуй, N.R.M.! Спадзяюся, да хуткай сустрэчы на чарговым канцэрце!

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).