/ Народны «Верш на Свабоду»

/ Народны «Верш на Свабоду»

У 2001 годзе ў эфіры «Радыё Свабода» гучаў нашумелы праект «Верш на свабоду». Беларускія паэты выслаўлялі сваё разуменне Свабоды — базавай каштоўнасці чалавека, уключанага ў грамадзянскую супольнасць. Вынікам стала аднайменная кніга, якая сабрала ўсе тэксты, што прагучалі па радыё. Больш за чвэрць з іх належалі вядомым замежным паэтам і фігуравалі ў «Вершы на Свабоду» ў беларускіх перакладах.

Прайшло дзесяць год, за якія ў краіне мала чаго змянілася. На патрэбы часу праект пад назвай «Верш на Свабоду» стартуе зноў.

«Кіраўніцтва вырашыла, што «Верш–2011» будзе народным», — кажа Валянціна Аксак, рэдактарка праграмы. Гэта значыць, што найперш да разгляду будуць прымацца вершаваныя спробы простых слухачоў радыё — хоць «для ўзору і планкі» прагучаць і творы вядомых беларускіх літаратараў.

Сімвалічны пачатак новай хвалі праекту прагучаў 3 студзеня, калі Андрэй Хадановіч выканаў у эфіры «Радыё Свабода» свой пераклад песні барда Яцэка Качмарскага «Муры» — хіта польскай «Салідарнасці». А першы — не менш сімвалічны — верш прагучаў 10 студзеня. Яго аўтарка — 19-гадовая паэтка Святаяна, была ўдзельніцай праграмы «Верш на Свабоду» ўжо ў 2001 годзе. Тады дзяўчынцы — наймаладзейшай з усіх аўтараў — было дзевяць год.

Па словах спадарыні Аксак, выхад перадачы быў крыху адтэрмінаваны праз сумныя падзеі 19 снежня 2010 года і ўсяго таго, што адбылося пасля. Але, з іншага боку, менавіта гэтыя падзеі выклікалі шквал водгукаў — у тым ліку і ў вершаванай форме: «Матэрыялу ўжо вельмі шмат. Праект яшчэ не стартаваў, а нам ужо даслалі больш за 100 вершаў. Пакуль усё дасланае змяшчаем у форме каментароў на профілі праграмы «Верш на Свабоду» на сайце www.svaboda.org».

Вы таксама можаце далучыцца. «Радыё Свабода» звяртаецца да слухачоў: «Што такое свабода для вас, для вашых блізкіх, для Беларусі сёння? Напішыце свой верш «на свабоду»! З такой просьбай мы звярталіся да вас 10 гадоў таму. Цяпер паўтараем ізноў — прышліце нам свой верш на свабоду».

Свае творы можна даслаць па інтэрцэце: email: versh2011@gmail.com,

 звычайнай поштай: Мінск, 220005 п/с 111, а таксама прадыктаваць па тэлефоне +375 17 266 39 52.


Праект «Верш на Свабоду» будзе доўжыцца ўвесь 2011 год.
---------------------------------------------------------------------------------------------------


МУРЫ


Яцэк Качмарскі

Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.
І запальвалі свечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім:


Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!


Ведалі словы на памяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў —
і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.


Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!


Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разбіраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто не з намі — той супраць
нас!..
Спявак быў сам па сабе.


Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю ідуць,
А песня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…
Пераклаў з польскай


Андрэй Хадановіч

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/