/ Месяц шведскай літаратуры ў Мінску

/ Месяц шведскай літаратуры ў Мінску

7 лютага ў 19:00 ў кнігарні “Ў” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасля ўрачыстага адкрыцця госці запрашаюцца на літаратурную вечарыну “Глобус Беларусі”, у якой возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Валянціна Аксак і Валярына Кустава. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.

10 лютага шведская дзіцячая пісьменніца Юя Вісландэр наведае Браслаў, дзе ў 16:00 сустрэнецца з дзецьмі ў мясцовым Музеі традыцыйнай культуры, каб распавесці ім пра сваю творчасць і пазнаёміць з двума новымі беларускімі перакладамі дзіцячых кніжак “Малы і Білан” і “Мама Му чытае”, якія выйшлі сёлета ў выдавецтвах “Літаратура і мастацтва” і “Мастацкая літаратура” адпаведна.

11 лютага ў 11:00 Юя Вісландэр завітае на Міжнародны кніжны кірмаш, дзе Шведскае Пасольства ў РБ таксама прадстаўляе свой стэнд, і дасць прэс-канферэнцыю, а таксама правядзе аўтограф-сесію для ўсіх зацікаўленых. Адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі “Мама Му чытае”, падчас якой лялечны тэатр Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” пакажа сваю версію Мамы Му. Таксама прагучаць па-беларуску ў перакладзе Андрэя Хадановіча і Надзеі Кандрусевіч песенькі, напісаныя Юяй для маленькіх аматараў яе кніжак. У 14:00 Юя Вісландэр плануе правесці яшчэ адну прэзентацыю ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Мінска (пр. Газеты “Праўда”, 20).

12 лютага ў 14:00 у кнігарні “Ў” адбудзецца ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кніг “Мама Му чытае” і “Малы і Білан” з удзелам аўтаркі. На прэзентацыі зноў можна будзе пабачыць лялечны тэатр Веранікі Фаміной і паслухаць дзіцячыя песенькі ў выкананні Галіны Казіміроўскай і Змітра Вайцюшкевіча. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.

17 лютага шведскі пісьменнік Ульф Старк сустрэнецца са студэнтамі філфака Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова і прадставіць беларускі пераклад сваёй кніжкі для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Дыктатар”, а літаратуразнаўца Яніна Арлоў раскажа пра перспектывы развіцця дзіцячай літаратуры ў Швецыі. Вядоўца імпрэзы — Віктар Шалкевіч.

18 лютага ў 14:00 прэзентацыя дзіцячай кнігі Ульфа Старка (папяровае выданне + электронная версія) адбудзецца ў кнігарні “Ў” пры ўдзеле аўтара. Уваход вольны.

28 лютага ў 18:30 кнігарня “Ў” прадстаўляе вечар шведскага дэтэктыва. Адбудзецца паказ фільма паводле рамана Стыга Ларсана і абмеркаванне феномена шведскага дэтэктыва. Вядоўца вечарыны — Максім Жбанкоў. Уваход вольны.

12 сакавіка ў 19:00 у кнігарні “Ў” пройдзе імпрэза, прысвечаная паэту-набелісту Тумасу Транстромеру. У імпрэзе возьмуць удзел перакладчык Лявон Баршчэўскі і шведскі рэжысёр Лейф Ульсан. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Уваход вольны.

Закрывае Месяц шведскай літаратуры ў Беларусі тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу, які адбудзецца 15 сакавіка ў 19:00 у кнігарні “Ў”. У вечары возьмуць удзел акторы мінскіх тэатраў, а таксама рэжысёры Лейф Ульсан і Валерый Анісенка. Уваход вольны.

У кнігарні “Ў” падчас імпрэзаў, а таксама ў любы іншы працоўны час можна будзе набыць беларускія пераклады шведскіх выданняў.

Паводле прэс-службы Пасольства Швецыі
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/