xxx

/ Ксяндзу пробашчу Уладзіславу Завальнюку — 60 гадоў

/ Ксяндзу пробашчу Уладзіславу Завальнюку — 60 гадоў

Постаць знанага каталіцкага святара звязваюць з адраджэннем рэлігійнага жыцця ў Беларусі ў апошнія пару дзесяцігоддзяў. Урачыстыя, традыцыйныя для Мінска працэсіі свята Божага Цела, аднаўленне паломніцтваў і рэлігійнага жыцця аднаго з найважнейшых санктуарыяў краіны ў Будславе, насычанае духоўнае жыццё прыходу Святых Сымона і Алены, Чырвонага касцёла, які нават у савецкія часы (тады маўкліва, толькі абліччам) заставаўся візітоўкай сталіцы.

Святар, які не цураецца сучаснага штодзённага жыцця, — удзельнічае ў дыскусіях на ТБ і на старонках прэсы, нават галадуе (у пратэсце супраць брутальнай трактоўкі гісторыі царквы ў скандальным “Кодзе да Вінчы”), спрабуючы давесці сваю праўду і веру ў Хрыста да людзей. Мужна адчыняе храм для паніхіды па вернай каталічцы Ірыне Казулінай.

Ушанаванні выдатных беларускіх паэтаў у касцёле, калі апошнім зрабілася няўтульна ў іншых месцах горада, выданне кнігі духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна “Ксты” і намінаванне аўтара на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Дольная зала касцёла, якая даўно ўжо адчынена — хіба за выключэннем часу посту — для музыкаў, літаратараў. Служэнне не савецкай, а хрысціянскай Беларусі, з лагічным жаданнем, каб касцёл стаяў на вуліцы, якой нададзена імя фундатара святыні, Эдварда Вайніловіча. Нават да жадання ўславіць памяць чалавека, якому горад удзячны за храм, паэмай-казанню “Так хацеў Бог!”, выдадзенай напярэдадні 100-годдзя фундацыі, што адбудзецца ў 2010 годзе.

Храм на плошчы Незалежнасці, супрацьстаючы тлуму і бязладдзю выпадковых падзей навокал, пад апекай шчырага і энэргічнага пробашча даўно зрабіўся цэнтрам інтэлектуальнага жыцця. Невыпадкова пад кіраўніцтвам Уладзіслава Завальнюка, па падліках старшыні Прафесарскага клуба пры касцёле Міхаіла Цяўлоўскага, выдадзена каля 50 кніжак. Большасць — на беларускай мове. З апошніх і самых значных — праца самога ксяндза-дэкана “Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі” і падрыхтаванае пад яго кіраўніцтвам калектывам перакладчыкаў сучаснае “Евангелле”. Зробленае так, каб і мова, і імёны, і назвы геаграфічных мясцін загучалі і па-беларуску, і адначасова прымальна для прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Дзеля яднання ў веры, ведах і любові нашай укрыжаванай на шляхах гісторыі краіны.

“Айцец Уладзіслаў — сталы і актыўны сябра Рады ТБМ, дзейнасць якой цяжка ўявіць без яго ўдзелу. Ён украінец, але, ведаючы нямала моваў, падчас свайго святарскага служэння ў нашай краіне зрабіў выбар на карысць беларускай, якую ўжывае як родную. І яго намаганнямі паўстала асаблівая нацыянальная атмасфера ў такім знакавым для сталіцы храме, як касцёл Святых Сымона і Алены. Яго казані глыбокія, эмацыйныя, сардэчныя: вось і ў яго юбілей слова ў касцёле гучала па-беларуску”, — зазначыў старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

Зычым юбіляру добрага ўраджаю ў яго духоўнай сяўбе!

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).