/ Конкурс Мілаша: часта задаваныя пытанні

/ Конкурс Мілаша: часта задаваныя пытанні

Працягваецца прыём твораў на конкурс для маладых літаратараў, прысвечаны стагоддзю Чэслава Мілаша. Сёлета конкурс выклікаў вялікую цікавасць у маладых аўтараў, і таму аргкамітэт вырашыў адказаць на пытанні, якія найчасцей задаюць патэнцыйныя ўдзельнікі конкурса.

Колькі твораў можа адправіць адзін удзельнік?


Фармальна колькасць твораў ад аднаго аўтара не абмежаваная. Але журы фізічна не зможа прачытаць і асэнсаваць вялікія аб’ёмы прозы ад аднаго аўтара. Розныя сябры журы па-рознаму ацэньваюць такія “аб’ёмы”: адны ў стане прачытаць 50 старонак “ворду”, іншыя скардзяцца і ад дзесяці старонак.

Таму рэкамендуем дбаць не пра колькасць, а пра якасць: лепей даслаць найлепшае з таго, што вы напісалі. Калі ж вашы творы спадабаюцца, у вас папросяць даслаць яшчэ. А вось слабейшы твор можа сапсаваць уражанне ад сапраўды цікавай рэчы і ў выніку “патапіць” ваш выхад у фінал.

"Короткая проза - это какой ограниченный объем текста? Есть ли какие-то требования к этому разделу?”

Кароткая проза – гэта такая група жанраў:). Апавяданне, навэла, лірычная мініяцюра, імпрэсія... Часам са скрыпам сюды можна далучыць невялічкую аповесць (да 20 старонак). А вось вялікія аповесці і эпічныя раманы пакідаем за сабой права не чытаць. Калі ж вы – прыроджаны раманіст, рэкамендуем абраць для конкурса завершаны ўрывак, якія вас найвыгодней прэзентуе.

“А можно на русском?”
“На якой мове трэба дасылаць творы - на нашай ці на польскай?”


На конкурс мы прымаем творы на абедзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь. Але фармальна моўнага абмежавання ў конкурсах ПЭН-Цэнтру не існуе: прымаем працы на тых мовах, якія ў стане прачытаць. Гэта, па нашых падліках, каля 20 моваў. Але, напрыклад, англамоўным творцам-беларусам варта памятаць, што ім давядзецца канкураваць не міжсобку, а з англамоўнай літаратурнай традыцыяй – сучаснымі аўтарамі Брытаніі, ЗША і г. д...

З павагі да мультыкультурных поглядаў Чэслава Мілаша, ласкава запрашаем да ўдзелу аўтараў, якія, жывучы ў Беларусі, пішуць па-польску, па-ўкраінску, па-літоўску, на ідыш ці іўрыце, а таксама на дыялектах беларускай мовы.

“Ці ёсць абмежаванні ў тэмах???”
“Неужели про Польшу, поляков и собственно юбиляра?”


Абмежавання ў тэмах твораў няма ніякай. Непаразуменні паўстаюць, відаць, з імені “літаратурнага патрона” нашага конкурса-2011.

Беларускі ПЭН-Цэнтр (як філія Міжнароднага ПЭН-Клубу) ладзіць конкурсы для маладых літаратараў з 2003 году. Кожны конкурс прысвечаны асобе з класікі літаратуры – як нашай, так і сусветнай. Напрыклад, у розныя гады мы праводзілі конкурсы імені Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча і... Франчэска Петраркі.

У 2011 годзе у свеце адзначаюць юбілей Нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша – “грамадзяніна свету”, які, трэба сказаць, нарадзіўся не на тэрыторыі сучаснай Польшчы, а на Віленшчыне і ладную частку жыцця пражыў у Францыі і ЗША. Год Мілаша шырока святкуецца ў Беларусі. Нашых фіналістаў у рамках адукацыйнай праграмы па выніках конкурсу мы будзем знаёміць з яго асобай і творчасцю. Дарэчы, адбывацца ўсё гэта будзе не толлькі ў Мінску...

Нагадваем, што на конкурс прымаюцца мастацкія пераклады. Асабліва будзем рады пабачыць лісты ад маладых перакладчыкаў польскамоўнай паэзіі і ў прыватнасці Чэслава Мілаша!

“Якую інфармацыю трэба пакідаць пра сябе?”


Якую заўгодна – журы ўсё адно яе не прачытае. Творы перадаюцца на разгляд суддзяў у зашыфраваным выглядзе. Важна, каб у вашай заяўцы (складзенай у адвольнай форме), быў пазначаны ваш узрост, нумар кантактнага тэлефону і актуальны адрас электроннай пошты.

Яшчэ раз пра ўмовы конкурса

Запрашаем да ўдзелу творцаў ад 15 да 26 гадоў (тыя, каму 19 мая яшчэ не споўнілася 27). Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады.

Дэдлайн - (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) 20 чэрвеня 2011 г.

Вынікі будуць абвешчаныя 30 чэрвеня, у дзень народзінаў Чэслава Мілаша.

Майстар-класы для фіналістаў конкурса пройдуць у першай палове жніўня.

Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com.

Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”.

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/