/ Каляндарны год: творчыя жанчыны Беларусі прад’явілі фотапропуск у беларускую літаратуру

/ Каляндарны год: творчыя жанчыны Беларусі прад’явілі фотапропуск у беларускую літаратуру

Не так даўно Сяргей Балахонаў змясціў у сваім блогу аналіз фотаздымкаў пісьменнікаў з усяго свету. Ён даводзіў, што, пазіруючы перад камерай, літаратары прымаюць адны і тыя ж заштампаваныя паставы — «за працоўным сталом», «у задуменні», «з цыгарэтай...» Напрыканцы 2010 года прынамсі ў беларускай літаратуры поз паболела — выйшаў з друку «Сучасны беларускі каляндар». Праект выпушчаны рэкламнай агенцыяй «Іксілент» лімітаваным накладам і змяшчае выявы 12 прыўкрасных дам, дзейнасць якіх так ці іначай звязаная з пісьменствам.

(На здымку: Нават у гламурным «Сучасным беларускім календары» Святлане Бень удалося захаваць свой знакаміты рэтра-шарм. Памятныя для яе дні чэрвеня — месяца, які яна прадстаўляе, хочацца пералічыць цалкам: «4 чэрвеня 1783 года: першая дэманстрацыя паветранага шару братоў Мангальф’е. 20 чэрвеня 1840 г. Самюэль Морзэ запатэнтаваў тэлеграф. 8 чэрвеня: Сусветны дзень акіянаў». Паводле http://excellent.by)


  Месяцы праекту ўвасобілі стваральніцы масавай рускамоўнай літаратуры Тамара Лісіцкая, Дыяна Балыка, Яўгенія Пастэрнак, Ганна Альхоўская, Наталля Батракова, Вольга Тарасевіч, Алена Ярмаловіч, беларускамоўныя паэткі Вольга Гапеева, Віка Трэнас і Валярына Кустава, а таксама бард Вольга Акуліч і фронтвумэн фрык-кабарэ «Серебряная свадьба» Святлана Бень. 

Гэты каляндар — далёка не першая спроба ўцялесніць сучасную культуру Беларусі.

Можна канстатаваць своеасаблівы фота-відэа-бум у сферах, якім раней такога кшталту выхады ў масы былі неўласцівыя. Чым так вылучаецца на фоне падобных праектаў каляндар выдавецтва «Іксілент», што пра яго гавораць найболей?

Эстэтыка цкавання

Найперш, «Сучасны... каляндар» — першы іміджавы праект беларускай культуры, які ўдала скарыстаў прынцыпы віруснага маркетынгу. Да яго выхаду выдаўцамі не было апублікавана ніводнага прэс-рэлізу. У гэтым проста не было патрэбы — інфармацыя пра меркаваны праект была даведзеная да масаў больш эфектыўным чынам. Здымкі пачаліся яшчэ ў верасні 2010 года, і амаль усе мадэлі апублікавалі ў інтэрнэт-дзённіках і сацыяльных сетках чарнавікі фотасесій. Асаблівую ўвагу прыцягнуў блог Тамары Лісіцкай, дзе жанчына змясціла здымкі сябе аголенай. Інтымныя месцы былі прыкрытыя плюшавымі мядзведзікамі.

Падкрэслівалася, што кожная ўдзельніца праекту выбірала сабе антураж на свой густ. Журналісты не маглі за гэта не ўхапіцца. Прэса палічыла праект скандальным, а каляндар — эратычным.

Масла ў агонь падліў прома-ролік календара, які быў змешчаны ў сеціве «выпадкова». У ім, насуперак таму, што гаварылася раней (а сцвярджалася, што «Каляндар» аб’яднаў самадастатковых, самарэалізаваных жанчынаў) прагучала «Честная женская песня» Святланы Бень, у якой быў намаляваны цалкам супрацьлеглы вобраз удзельніцы праекту: «Я хочу жить с тобою в шалашике, делать борщик тебе и точить для тебя карандашики...»

На досвітку папулярнасці «Серебряной свадьбы» Бенька выконвала гэту песню ў адным сэце з пародыямі на творчасць Надзеі Кадышавай — пад рогат сталічных хіпстэраў і ім падобнай публікі. Дзіўна было пабачыць, што словы іранічнай песні цяпер успрымаюцца літаральна.

Але самым прыкрым элементам рэкламнага вірусу стала мэтанакіраванае цкаванне крытыкесы Ганны Кісліцынай. Дзеля рэкламы агенцыя «Іксілент» спланавала медыйную атаку ў адказ на яе нарыс «Як я здымалася для календара», змешчаны ў «Звяздзе». У ход пайшлі калектыўныя лісты, пагрозы судом і інтэрнэт-сваркі. На жаль, сёння з дакладнасцю можна сцвярджаць, што пісьменніц, якія ўдзельнічалі ў календары, папрасілі падняць як мага болей шуму. І тыя ахвотна пагадзіліся. Карыстаючыся дадзеным Богам літаратурным талентам, многія з іх змясцілі ў сваіх блогах абрАзы на адрас Кісліцынай. Адна з літаратарак нават стварыла сабе дзённік у інтэрнэце спецыяльна для гэтай мэты.



Апошняе слова ў абарону каляндарнага гонару ад беларускай літаратурнай крытыкі сказала Дыяна Балыка. Яна спарадзіравала эстэтыку порнафільмаў, запісаўшы відэазварот да беларускай нацыі. Літаратарка гаварыла пра свабоду творчасці, лежачы аголенай у поўнай пены ванне. Пасля гэтага слова «эратычны» са згадак пра жаночы каляндар неяк незаўважна знікла...

Можна, канешне, меркаваць, што такі сумнеўны розгалас — не свядомая стратэгія, а памылка рэкламшчыкаў, але кансультант па піяры Андрэй Эзерын мяркуе, што такі вэрхал не мог быць выпадковым. Бо з гледзішча маркетынгу, «вірус — гэта ўсё тое, што імгненна распаўсюджваецца ў інтэрнэце. Відэа, фота, тэкст — няважна. Значэнне мае толькі вынік». Мяркуючы па тым, што пра фрывольна апранутых пісьменніц спрачаліся з куды большай жарсцю, чым пра цалкам аголеных баскетбалістак, чорны піяр атрымаўся.

Этыка білінгвізму

Другой нагодай жарсна абмяркоўваць календарыстак стаў незразумелы выбар мадэляў. Апроч таго, праект зрабіў новы, нечаканы разрэз узаемаадносін руска- і беларускамоўнай культуры Беларусі.

Сучасную літаратуру агулам можна падзяліць на масавую і нямасавую. Тым, хто сочыць за айчынным літаратурным працэсам, вядома, што масавая літаратура па-беларуску — у стадыі зародку, і яе прадстаўляе вельмі вузкае кола аўтараў. Буяе некамерцыйная, у тэрмінах кіно — «аўтарская», «фестывальная», «артхаўзная» беларуская літаратура. Рускамоўных літаратараў такога плану ў Беларусі, наадварот, меншасць. Затое багата камерцыйных аўтараў, якія ствараюць масавае чытво для расійскага рынку.



  У самых першых навінах, датычных праекту, гаварылася, што месяцы ўвасобяць самыя цікавыя сучасныя беларускія пісьменніцы. Але калі праект быў гатовы, выявілася, што большасць удзельніц — рускамоўныя і... нецікавыя. Канфуз: выявілася, Алена Ярмаловіч піша... рэфераты на замову!!! Найбольш рэзка на гэта зрэагаваў культуролаг Максім Жбанкоў: «Запрашаць беларускамоўных пісьменніц на пустыя месцы толькі таму, што не хапіла тых, хто піша па-руску? І сумна, і смешна». 

Асабліва цынічна ў гэтым святле выглядае тое, што стваральнікі прысвяцілі «Каляндар» году роднай мовы.

Яны яўна чыталі творы сваіх мадэляў, бо ў календары прыкладаў жаночай творчасці не надрукавалі. Інакш стаў бы відавочным кантраст паміж удзельніцамі. Затое дзяўчаты — кожная на «сваім» месяцы падпісалі знакавыя для сябе дні. Розніцу відаць нават тут. Вольга Гапеева: «19 жніўня. У 1936 годзе расстралялі Ф. Гарсію Лорку». Яўгенія Пастэрнак: «30 октября. День автомобилизма. Мужчина, помни! Женщина такой же водитель, как и ты! Только красивый».

Сяброўства паміж двума лагерамі не атрымалася, відаць, яшчэ і таму, што Гапеева, Трэнас і Кустава Кісліцынай не цкавалі.



Такім чынам, з самага пачатку «Сучасны беларускі каляндар» быў расцэнены беларускай крытыкай як імкненне масавай літаратуры да іміджу элітарнай, а рускамоўнай — да статусу беларускай. Аказваецца, лічыцца беларускім літаратарам — гэта прэстыжна. Хаця масавым пісьменніцам варта было б ведаць, што ад згадкі пра «белліт» масы бягуць, як ад чумы.

І яшчэ адну віну інкрымінавалі рускамоўным паненкам з календара апаненты ў інтэрнэце. Дзень урачыстай прэс-канферэнцыі з нагоды выхаду тыя прызначылі на 23 снежня — калі Мінск быў фактычна ахоплены жалобай з нагоды папярэдніх падзей, а месцазнаходжанне іх калегі Валярыны Куставай не было вядомым. Як выявілася, у такія дні чытачы чакаюць ад творчых людзей калі не адкрытай рэакцыі, то хаця б маўклівай салідарнасці з пацярпелымі. Неразуменне грамадзянскай місіі літаратуры выявілася яшчэ адной прыкметай масліту.

Ідэалогія фоташопу

І, нарэшце, апошнім важным прадметам спрэчак стаў візуальны шэраг праекту. Як выславіўся наведнік кнігарні «Ў», гартаючы «Каляндар»: «Не бывае непрыгожых жанчын — бывае мала грыму».

Жанчыны на старонках календара не маюць узросту. І 20-ці, і 40-гадовым сёстрам-месяцам — усярэднены трыццатнік. У агенцыі «Іксілент» хваляцца тым, што дазволілі літаратаркам абраць свае вобразы самім. У выніку — хто на што вучыўся — дамы прынеслі ўласныя апранахі, і біжутэрыю, і ў 75% з іх яны апынуліся аднатыпнымі: атлас, блёсткі, стразы, перліны... Макіяж накладзены цудоўна, сукенкі сядзяць выдатна... А сэнс?

 



Максім Жбанкоў сцвярджае, што ў справе візуалізацыі беларускай літаратуры «Сучасны беларускі каляндар» — «крок назад»: «Ён грае банальнымі кодамі і ўзнаўляе прадказальныя вобразы. Гюльчатай, пакажы плечыка! Зацёртая да дзірак замануха для натоўпу, які звычайна прымае любое стварэнне ў спадніцы (або без) як аб’ект эратычнага спажывання».

Мастацтвазнаўца Ганна Родзіна лічыць «атласных паненак» пошлымі: «Я апантаная стэрэатыпам, што творчы чалавек не можа асацыявацца з безгустоўнасцю, што на публіцы ён больш, чым «дзеці-бусікі-роды-дабрабыт». Я думала, мяне пазнаёмяць з сучбеллітам, а мяне пазнаёмілі з філіялам жаночага інтэрнэт-форуму».

Адзінае суцяшэнне: каляндар радуе выдатнай паліграфіяй друкарні «Поліпрынт». З упэўненасцю можна сказаць: на ТАКОЙ паперы літаратарак у Беларусі яшчэ не друкавалі.

-----------------------------------------------------------------------------------------------

Даведка

У мінулыя гады пабачылі свет «вечныя» календары «Шчыры рок-н-рол» (творчае аб’яднанне «Осмо»), які змясціў пад адной вокладкай твары беларускіх рок-зорак — без макіяжу і фоташопу, і «Канец словаў», дзе фатограф Андрэй Шчукін распрануў для часопіса «pARTisan» шэраг мужчын-літаратараў. У канцы 2010 года быў выпушчаны працяг апошняга з календароў — «Канец словаў: хатняя калекцыя» (чорна-белыя ню-паштоўкі пісьменнікаў у выкананні фотамастака Ігара Саўчанкі). Апроч таго, у сакавіку 2010 года ў галерэі Палаца Рэспублікі адбылася мультымедыя выстава «Горад жанчын», дзе было экпанавана больш за 30 чорна-белых партрэтаў беларускіх жанчын рознага веку і розных творчых прафесій. Не варта забывацца і на відэапраект Віталя Рыжкова «Чорна-белыя вершы» — відэаролікі сучаснай паэзіі, якія штотыдня змяшчаюцца на сайце www.budzma.org. Або, напрыклад, спорт: баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі пазіравалі аголенымі для фірмовага календара Фабрыкі «Спартак» на год 2010.

 #
Напісана нават не зласьлва,а злобна, з элементамі соцыя-палітычнага шантажу. Тапорная спроба клітарыдэктаміі, учыненая малодшай жонкай султана ўсім старэйшым.
 
 #
5+, больше бы такого в нашем совхозе, именно так и на такой бумаге
 
 #
Каб саўхоз ператварыўся ў глянцавы калхоз :)))))
 
 #
Неплохая, но безуспешная попытка получить финансирование для следующего очередного бездарного,но "беларускамоунаапантаннага" проекта. ...И неплохая вирусная реклама.
 
 #
Алена ЯрмаловIч, Раз уж пишете статью о людях, хотя бы фамилии пишите правильно.
 
 #

Дзякуй, паправім.

 
 #

Хоць гэта і супярэчыць правілам беларускай арфаграфіі:) 

 
 #
У загалоўку слова "беларусі" з малой літары...
 
 #
Карцiнак мала!
 
 #
МаРтЫсЕвІч + КіСлІцІнА = КОЛАС + КУПАЛА?
 
 #
Дзякуй, мне тэкст спадабаўся. Востра і лаканічна. Заўважаныя важныя дэталі. Да таго ж, спн. Мартысевіч пацікавілася меркаваннем экспертаў, таму назваць артыкул злобнай помстай, як гэта спрабуюць зрабіць некаторыя чытачы на прасторах інтэрнэту, нельга. Мяне найбольш расчаравала ў календары стэрэатыпнасьць і заштампаванасьць. Маўляў, калі жанчына, то абавязкова голыя плечы (адзеньне, дарэчы, шмат у каго там безгустоўнае. Кшталту "Черкіозн закрылі, костюмчікі осталісь") і песьня гэтая «Я хочу жить с тобою в шалашике, делать борщик тебе и точить для тебя карандашики...». Проста жах у сукупнасьці з прэзентацыяй творчых жанчын...
 
 #
В качестве ремарки хочу заметить, что полемика с той и другой стороны ведётся в совершенно второстепенной и несущественной плоскости - но это как раз таки в силу совершенного отсутствия понимания сути проблемы, что естественно, т.к. здесь нужна специальная подготовка, которая вовсе не носит интуитивного характера. Мартысевич, всё же, в очередной раз, как и деятелям ЕГУ, сочувствую - из того, что прочитано несколько умных книг, креатив автоматически не следует - хотя бы потому, что в любой нашей деятельности мы не должны забывать, что первое, чем мы должны руководствоваться - это, ум, совесть и честь (если мы ими хотим быть, а не казаться), а вовсе не партийной или клановой принадлежностью. То же и остальных авторов касается. Да, и ещё есть такие гуманистические понятия, как презумпция невиновности, взаимное доверие и любовь к людям. Тем, кто в календаре увидел что то грязное и нечистое я глубоко сочувствую и советую встать перед внутренним зеркалом и внимательно посмотреть на себя. С моей точки зрения более возвышенного, благородного и парадного взгляда на беларусских авторов никто у нас и близко не предложил - и неужели не понятно, что это знак уважения ко всем беларусским авторам, а не только к тем 12 конкретным вполне заслуженным персоналиям, которые в него непосредственно вошли, знак того, что современная беларусская литература и культура существует,( в том числе и мужская), существует хотя бы с такого скромного пункта видения художников агентства. Потому и молчат они, ИМХО, что недоумевают, как мне кажется,как такое совершенно ясное послание не дошло до лучших и образованнейших литературно-публицистических умов. За что бьёмся, уважаемые женщины и мужчины - за ОДИН месяц ОДНОГО года в одном частно-приватном календаре Ведь главный вопрос на самом деле другой совсем - насколько мы соответствуем тому идеальному, что в нас захотели увидеть и раскрыть два совсем не плохих художника... и пиарщика. Вот это настоящее испытание - как теперь соответствовать этому невыносимо прекрасному образу, вот поэтому у каждого из нас есть, как мне кажется внутреннее сопротивление и борьба с самими собой и с другими - такой прекрасной современной беларусской литературы не увидел ещё никто.
 
 #
Якія тут "ум, совесть і честь"? ТБМ колькі гадоў б'ецца, каб хоць нейкі год зрабіць Годам роднай БЕЛАРУСКАЙ мовы, каб хоць неяк паспрыяць сітуацыі з мовай. І тут вылазяць нейкія гламурныя дамачкі і пачынаюць трызніць пра нейкае дзьвюхмоўе (дарэчы, наступны год яшчэ не абвешчаны годам роднай мовы). Год "русского языка" у суседняй краіне ўжо быў, трэ было ім тады святкаваць. Што, мы маем вялікія праблемы з расейшчынай тут? Калі іх не чытаюць, то гэта іх праблемы. І калі б яны не зачапіліся за год роднай мовы і не пачалі падмяняць паняцці, то ніхто б увогуле не заўважыў гэтага каляндара. Проста непрыстойнасць нейкая, а вы пра "ум, совесть і честь".
 
 #
Так и запишем: Диана Балыко - аллегория белорусской литературы.
 
 #
Жаба зЪела и анаконду и мартыля.
 
 #
а "беларушчынай" - што, няма праблем? калі есць жаданне ганарыцца сваім дзікунствам і вар'яцтвам - дык якая разніца беларускае яно альбо рускае?
 
 #
Не думал, что написание рефератов - конфуз сродни проституции или торговле наркотиками. Тем более что Лена писала дипломы, и было бы интересно узнать фамилии этих "дипломированных" специалистов. "нейкае дзьвюхмоўе" - это вообще смешно. Люди, которые гундят про национальную культуру и язык, не в курсе базовых понятий белорусского государства (двуязычие). Видимо свое скудоумие, отсутствие эрудиции и таланта, хотят прикрыть беларускамоунай полемикой. Не умаляя заслуг календарных литераторш, хочется задать вопрос насчет кастинга - почему именно эти женщины, кто и по какому принципу их кастил.
 
 #
Не думал, что написание рефератов - конфуз сродни проституции или торговле наркотиками. Тем более что Лена писала дипломы, и было бы интересно узнать фамилии этих "дипломированных" специалистов. "нейкае дзьвюхмоўе" - это вообще смешно. Люди, которые гундят про национальную культуру и язык, не в курсе базовых понятий белорусского государства (двуязычие). Видимо свое скудоумие, отсутствие эрудиции и таланта, хотят прикрыть беларускамоунай полемикой. Не умаляя заслуг календарных литераторш, хочется задать вопрос насчет кастинга - почему именно эти женщины, кто и по какому принципу их кастил.
 
 #
Милая Маша, вам кажется конфузом то, что Елена Ярмолович писала дипломы на заказ??? По-моему, достаточно интеллектуальная работа. Вы еще могли бы здесь привести список тех, кому она диссертации написала (вот это был бы конфуз, но не для Ярмолович). Далее вы упоминаете пристойное мероприятие "у сакавіку 2010 года ў галерэі Палаца Рэспублікі адбылася мультымедыя выстава «Горад жанчын», дзе было экпанавана больш за 30 чорна-белых партрэтаў беларускіх жанчын рознага веку і розных творчых прафесій", но забываете сказать, что среди этих 30 достойных женщин была и Диана Балыко, представленная в этом календаре. Далее вы забываете, что в нашей стране 2 государственных языка. И писатель (гражданин Беларуси), который пишет на русском и живет в этой стране, - белорусский писатель. И вообще вы многие факты отвратительно передергиваете. Можно идти по пунктам, однако времени жалко на пререкания с вами. Здоровья вам, Милая Маша, и творческих успехов!!!
 
 #
Казку пра белага бычка і пра два языка мы кожны дзень чуем. Толькі калі вы кажаце "два языка", то беларускамоўныя чамусьці чуюць і бачаць "адзін". Толькі дзе беларускамоўныя займеюць лапік у гэтай краіне, то адразу хай усчынаецца. Не станеце вы беларускімі пісьменнікамі, бо ў душы беларускага няма. Адамовіч пісаў па-руску, але гэта была беларуская літаратура, бо меў беларускую культуру ў сабе. Не ў мове справа, а ў пустаце культурнай. Якая такая беларуская культура стаіць за рускай мовай тут у Беларусі? Ды ніякай. Выключна перапеўкі тэле і кніжнай культуры суседняга народу. А з гэтага багатым не станеш. Можна хоць па-кітайску пісаць,але ж праз мову трэба яшчэ нешта трансляваць. А калі няма чаго? На каго тады крыўдзіцца?
 
 #
Милая Маша, вам не кажется конфузом, когда какой то идиот берется рассуждать о списке "диссертаций" Ермалович??? Склепал человек пару курсовиков по "нравственному воспитанию" за 20 баксов для педулища, и что теперь "интеллектуал"? Может она еще и речи Министру культуры пишет? Мы и в это поверим. И в то что она ахренительно богата. Вот только зачем они, богатые и умные, дешевую бижутерию нацепили? Зачем надевать эти дешевые побрякушки да еще и все вместе? И почему нос белой извёсткой вымазали? И почему она сидит так, будто хочет писять? Обязательно проанализируйте эту извёстку на носу, Милая Маша, и эту позу. И про язык помните, про наш родной белорусский язык. Потому что вы все передергиваете, а это не передернули, а это важно. Это всё что-то значит! Я бы сам это передернул только времени жалко на пререкания с вами. Здоровья вам, Милая Маша, и творческих успехов!!!
 
 #  
 #
Ой, як я зайздрошчу мілым дамам! А я вось тут пішу ў стол апавяданні на беларускай мове на сацыяльныя тэму...Ну, друкавалася ў "Першацвеце", "Маладосці", у некалькіх газетах ...прызёр некалькіх дробязных літконкурсаў... і ўсё... Кнігі мае ніхто не збіраецца выдаваць, так і жыву ў правінцыі без славы... А каляндар магла бы і ўпрыгожыць сваёй постаццю. У мяне нават дыплом есць пятнаццацігадовай даўнасці і белая стужка з яскравымі літарамі "супермадэль"... :) А можна ў "Новы час" свае апавяданні прапанаваць?...
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/